Ігнаці Патоцкі
| Ігнаці Патоцкі | |
Ігнаці Патоцкі. Мастак М. Такарскі, пасьля 1786 |
|
Герб «Пілява» |
|
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся: | 28 лютага 1750 Радзынь-Падляскі |
| Памёр: | 20 жніўня 1809 Вена |
| Род: | Патоцкія |
| Бацькі: | Яўстах Патоцкі Марыяна з Концкіх |
| Жонка: | Альжбета зь Любамірскіх |
Раман Ігнаці Францішак Патоцкі[1] (па-польску: Roman Ignacy Franciszek Potocki; 28 лютага 1750, Радзынь-Падляскі — 20 жніўня 1809, Вена) — выдатны палітычны дзяяч Рэчы Паспалітай, асьветнік. Пісар вялікі літоўскі (1773—1783), маршалак надворны (1783—1791) і вялікі літоўскі (1791—1792).
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
З магнацкага роду Патоцкіх гербу «Пілява», сын Яўстаха і Марыяны з Концкіх. Меў брата Станіслава Костку.
Навучаўся ў «Калегіюм нобіліюм» у Варшаве (1758—1765) і ў «Калегіюм назарэнум» у Рыме (да 1770). Пэўны час знаходзіўся ў Францыі, у 1771 вярнуўся ў Рэч Паспалітую. 3 1770-х быў набліжаным да караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Атрымаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў, быў маршалкам Пастаяннай Рады (1778—1780). 3 утварэньнем Адукацыйнай камісіі (1773) адзін з галоўных яе дзеячоў, узначаліў Таварыства элемэнтарных кнігаў.
Быў адным зь лідэраў рэфарматарскай пыртыі на Чатырохгадовым сойме (1788—1792), адзін з аўтараў Канстытуцыі 3 траўня 1791. За ўдзел у выпрацоўцы Канстытуцыі атрымаў прызначэньне на пасаду міністра паліцыі абодвух народаў у Стражы Правоў, праз што выйшаў са складу Адукацыйнай камісіі.
У вайну Расеі з Рэччу Паспалітай (1792) выконваў абавязкі адсутнага вайсковага міністра. У 1792—1794 у эміграцыі ў Саксоніі. Адзін з арганізатараў паўстаньня Т. Касьцюшкі (1794). Увайшоў у склад Найвышэйшай нацыянальнай рады як кіраўнік аддзелу замежных інтарэсаў. Належаў да памяркоўнага крыла паўстанцаў[2].
Па здушэньні паўстаньня расейскія ўлады зьняволілі І. Патоцкага ў Пецярбургу. 3 1796 жыў у Аўстрыі.
У шлюбе з Альжбетай Любамірскай меў дачку Крыстыну.
[рэдагаваць] Крыніцы і заўвагі
- ^ Таксама Ігнацы Патоцкі
- ^ Валерый Пазднякоў. Патоцкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 407.
[рэдагаваць] Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Ігнаці Патоцкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Эпоха Асьветніцтва | |
|---|---|
| Выбітныя асобы эпохі па краінах | |
| Аўстрыя | |
| Францыя | |
| Нямеччына | |
| Вялікабрытанія | |
| Італія | |
| Нідэрлянды | |
| Рэч Паспалітая |
Францішак Багамолец · Станіслаў Канарскі · Станіслаў Аўгуст Панятоўскі · Ігнацы Красіцкі · Гуга Калантай · Ігнаці Патоцкі · Станіслаў Сташыц · Ян Сьнядэцкі · Юльян Урсын Нямцэвіч · Анджэй Сьнядэцкі · Казімер Лышчынскі · Адам Станіслаў Нарушэвіч · Сімяон Полацкі · Ільля Капіевіч · Казімер Нарбут · Марцін Пачобут-Адляніцкі · Яўхім Храптовіч
гл. таксама: Адукацыйная камісія Рэчы Паспалітай |
| Расейская імпэрыя | |
| Гішпанія | |
| ЗША | |
| Капіталізм · Правы чалавека · Крытычнае мысьленьне · Дэізм · Дэмакратыя · Эмпірызм · Асьветлены абсалютызм Вольныя рынкі · Гуманізм · Натурфілязофія · Рацыянальнасьць · Розум · Sapere aude · Навука · Сэкулярызацыя · Фізыякратыя · Гаскала |
|