Марцін Гаштольд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Марцін Гаштольд
POL COA Abdank.svg
Герб «Габданк»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: каля 1428
Памёр: 1483/1484
Род: Гаштольды
Бацькі: Ян Гаштольд
Жонка: Невядомая з Гальшанскіх
Ганна з Гальшанскіх
Дзеці: ад 2-га шлюбу: Альбэрт, Альжбета

Марцін Гаштольд (каля 1428 — 1483/1484) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Намесьнік наваградзкі (14641471), ваявода кіеўскі (14711480) і троцкі1480), адначасна маршалак земскі (14771479).

Значна павялічыў колькасьць родавых маёнткаў: набыў Задзьвею, Котлава, Трыседы на Меншчыне, Петрашава каля Вільні і іншыя.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Гаштольдаў гербу «Габданк», сын Яна (Івашкі), ваяводы віленскага.

Быў на службе ў вялікага князя Казімера. Па сьмерці свайго швагра, апошняга ўдзельнага князя кіеўскага Сямёна Алелькавіча, у 1470 атрымаў прызначэньне на ваяводу кіеўскага. Неаднаразова адбіваў напады крымскіх татараў. У 1481 удзельнічаў у судзе на праваслаўнымі князямі, што рыхтавалі змову[1].

Першы раз ажаніўся з дачкой князя Сямёна Гальшанскага, другі — з Ганнай, дачкой князя Юрыя Гальшанскага (Трабскага). У другім шлюбе меў сына Альбэрта і дачку Альжбету.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пазднякоў В. Гаштольды // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 518.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]