Ёган Готфрыд Гэрдэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ёган Готфрыд Гэрдэр
Herder by Kügelgen.jpg
Дата нараджэньня 25 жніўня 1744
Месца нараджэньня Марунгэн, Каралеўства Прусія
Дата сьмерці 18 сьнежня 1803
Месца сьмерці Ваймар, Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя
Школа/традыцыя Рамантычны нацыяналізм
Пэрыяд эпоха Асьветніцтва
Кірунак нямецкая філязофія
Аказалі ўплыў Ёган Георг Гаман, Імануіл Кант
Наступнікі Людавіт Штур, Г. В. Ф. Гэгель, Ёган Вольфганг фон Гётэ
Грамадзянства Нямеччына

Ёган Готфрыд Гэрдэр (па-нямецку: Johann Gottfried von Herder) (25 жніўня 1744 — 18 сьнежня 1803) — нямецкі паэт, літаратурны крытык, багаслоў, філёзаф. Ён быў эстэтыкам і гісторыкам культуры.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Марунгэне, невялікім мястэчку ва Ўсходняй Прусіі, у сям’і школьнага настаўніка. Па заканчэньні школы, знаёмы расейскі вайсковы хірург пераканаў яго заняцца мэдыцынай і адвёз у Кёнігсбэрг. Але Гэрдэр прыняў іншае рашэньне і ў 1762 паступіў на багаслоўскі факультэт Кёнігсбэрскага ўнівэрсытэту. Там ён слухаў лекцыі магістра філязофіі Імануіла Канта. Кант меў вялікі ўплыў на Гэрдэра, аднак іхнія погляды на філязофію і культуру не супадалі.

Пасьля Кёнігсбэргу Гэрдэр пераязджае ў Рыгу, спалучаючы дзейнасьць сьвятара з пэдагагічнай працай і літаратурнымі заняткамі. Празь пяць гадоў ён пераязджае ў Парыж, дзе знаёміцца з ідэямі Шарля дэ Мантэск'ё, Жана Д'Алямбэра і Дэні Дыдро. У 1770-я гады ён вяртаецца ў Нямеччыну, стварае трактат «Пра паходжаньне мовы», атрымоўвае прэмію ў Бэрлінскай Акадэміі навук.

З 1784 па 1791 Гэрдэр выдае сваю асноўную працу па культуралёгіі — «Ідэі да філязофіі гісторыі чалавецтва».

Гэрдэр памёр у 1803 у Ваймары.

Ідэі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яго асноўная праца называецца «Ідэі да філязофіі гісторыі чалавецтва». У ёй Гэрдэр ставіць пытаньне: што такое культура, у чым яе сэнс і ці спрыяе яна шчасьцю чалавецтва. Як асьветнік ён лічыць галоўнай асаблівасьцю чалавека яго разумнасьць, якая адрозьнівае людзей ад жывёльнага сьвету. Розум — не прынароджаная якасьць, але ён разьвіваецца ў працэсе жыцьцядзейнасьці; разумнасьць дасягаецца. Разьвіцьцё розуму адбываецца ў грамадзтве, а сувязі чалавека зь іншымі людзьмі забясьпечвае слова, якое ён лічыў найважнейшай асновай культуры.

Увогуле, ён выдзяляе тры фундамэнты культуры: розум, грамадзтва і мову. Да гэтага дадаюцца мастацтва, рамёствы, сям’я, дзяржава, рэлігія. Гэрдэр разумеў культуру вельмі шырока. Ён падкрэсьлівае значэньне нацыянальных культураў і мовы як паказальніка нацыянальнай спэцыфікі культуры.

Сэнс культуры ён бачыць у тым, што яна «мусіць спрыяць разьвіцьцю рэлігіі і гуманнасьці».

Гэрдэр адным зь першых назваў чалавека царом прыроды. У разуменьні культуры ён надаваў вялікае значэньне духоўным фактарам, прыцягваў увагу да неабходнасьці вывучэньня нацыянальных культураў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ёган Готфрыд Гэрдэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў