Аблігацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
абліґацыя

Абліґацыя (ад лацінскага obligatio - "абавязаюся") - від эмісійнае каштоўнае паперы (пазыковага абавязальніцтва), па якой яе эмітэнт абавязуецца выплаціць трымальніку фіксаваную суму капіталу ў пэўны момант у будучыні або выплочваць даход, памер якога загадзя ўсталяваны ў форме пэўнага чыншу - працэнту да намінальнага кошту аблігацыі (у адрозьненьне ад акцыі, велічыня даходу па якой залежыць ад прыбытковасьці прадпрыемства)

Калі аблігацыя прадаецца па цане, ніжэйшай за намінал, то даход па ёй складае згаданую розьніццу і завецца дысконтам. Даход аблігацыі можа таксама выплочвацца ў форме выйгрышаў у спэцыяльных накладах або аплотаю купонаў.

Эмітэнты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эмітэнтамі аблігацый выступае дзяржава, муніцыпалітэты або прыватныя прадпрыемствы.

Тэрмін аплоты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аблігацыі з тэрмінам аплоты ня болей за 5 год лічуцца кароткатэрміновымі,

ад 6 да 15 год - сярэднетэрміновымі,

больш за 15 гадоў - доўгатэрміновымі.

Клясыфікацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клясыфікацыя аблігацый адбываецца па некалькіх прынцыпах:

  • дзяржаўныя і прыватныя

Дзяржаўныя выдаюцца дзяржаваю ці муніцыпальнымі ўтварэньнямі, прыватныя - прыватнымі банкамі, акцыянэрнымі таварыствамі і інш.

  • імянныя і на прад'яўніка

Імянныя аблігацыі падляжаць рэгістрацыі. Іхным уладальнікам выдаецца сэртыфікат, які сьведчыць аб праве на ўладальніцтва асобы на пададзеныя каштоўныя паперы. Аблігацыі на прад'яўніка адмыслова не ўлічваюцца, чынш па іх атрымоўваюцца па купоннаму лісьце, ад якога адразаецца адпаведны купон.

  • чыншавыя (працэнтовыя) і бясчыншавыя (беспрацэнтовыя)

Па чыншавых аблігацыях даход выплочваецца ў форме пэўнага працэнту, уладальнік бясчыншавых мае права набыць адпаведныя тавары ці паслугі.

  • свабодна абарачаючыяся і з абмежаваным колам абарачэньня

Гандаль[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аблігацыі гандлююцца на біржах па курсе, які залежыць ад даходу, чыншу, попыту і прапановы.