Мода
Мо́да — у штодзённым уяўленьні азначае непрацяглае панаваньне асобнага густу ў якой-небудзь галіне жыцьця ці культуры. Мода мае падобнае значэньне са стылем, аднак не зьяўляецца яго сынонімам. Моднымі могуць быць адзеньне, выгляд, музыка, сьветапогляд і г. д., якія папулярная ў пэўны час у пэўным асяродзьдзі. Часьцей за ўсё слова «мода» адносіцца да адзеньня.
Мода ў адзеньні — гэта зьмена формаў і ўзораў адзеньня, якая адбываецца на працягу адносна кароткіх інтэрвалаў часу. Словазлучэньне «адзеты па модзе» пачало ўжывацца з XVII стагодзьдзя, калі француская прыдворная мода стала ўзорам для ўсіх эўрапейскіх краінаў.
Часта слова «мода» ўжываецца ў нэгатыўным сэнсе, для абазначэньня дрэннага густу ці рэчызму.
Некалькі гарадоў лічацца глябальнымі цэнтрамі моды, тут праводзяцца тыдні моды, на якіх дызайнэры прадстаўляюць іх новыя калекцыі адзеньня. Да гэтых гарадоў адносяцца: Парыж, Мілан, Нью-Ёрк і Лёндан. Менш вядомымі цэнтрамі моды лічацца: Лос-Анджэлес, Бэрлін, Токіё, Рым, Маямі, Ганконг, Сан-Паўлу, Сыднэй, Барсэлёна, Амстэрдам, Мадрыд, Манрэаль, Мумбаі, Вена, Оклэнд, Масква, Нью-Дэлі, Сан-Хуан, Дубай і Далас.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Мода — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў