Япі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Я́пі (па-ангельску: Yuppie, Young Urban Professional - малады гарадзкі спэцыяліст) - моладзевая субкультура, прадстаўнікі якой вядуць канфармістычны агульнапрыняты лад жыцьця сучаснага чалавека ў заходнім сьвеце. Япі маюць высокааплатную працу, аддаюць перавагу дзелавітаму стылю, прытрымліваюцца моды, наведваюць фітнэс-цэнтры. Галоўны крытэр прыналежнасьці да «япі» — пасьпяховасьць.
Гісторыя [рэдагаваць]
Панятак «япі» узьнікла ў ЗША на пачатку 1980-х. Часопіс Newsweek назваў 1984 год годам япі [1]. Япі нарадзіліся ў рэйганаўскія часы як антытэза гіпі. [2]