Загрэб
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
За́грэб (ці За́граб) (па-харвацку: Zagreb) — сталіца і найбуйнейшы па колькасьці жыхароў горад Харватыі.
Насельніцтва — 973,667 чалавек. Плошча — 641,355 км². Разьмяшчаецца ў падгор'і гары Мэдвэдніцы. Праз горад працякае рака Сава.
[рэдагаваць] Гісторыя
Упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1094 годзе. Горад вырас з двух паселішчаў — Градэца і Каптола, якія ўтвараюць ядро сучаснага Загрэба — Стары горад. У Старым і Новым горадзе знаходзяцца архітэктурныя помнікі Сярэднявечча і барока.
- 1242. Заграб (у той час Градэц) Залатой булай вугорскага караля Бэлы IV становіцца вольным каралеўскім горадам.
- 1557. Першыя пісьмовыя згадкі пра Загрэб як пра галоўны горад Харватыі.
- 1669. Езуіты засноўваюць першую гімназію і акадэмію. Гэты год лічыцца годам заснаваньня Заграбскага ўнівэрсытэта.
- 25 чэрвеня 1991 г. Сабор Харвацкай Рэспублікі абвяшчае незалежнасьць Харватыі. Загрэб становіцца сталіцай Харватыі.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Загрэб — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка Загрэба (па-харвацку і па-ангельску)
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
| Сталіцы Эўропы | |
|---|---|
|
Амстэрдам · Андора ля Вэлья · Анкара · Астана · Атэны · Баку · Браціслава · Брусэль · Будапэшт · Бухарэст · Бэрлін · Бэрн · Бялград · Вадуц · Валета · Варшава · Ватыкан · Вена · Вільня · Дублін · Ерэван · Загрэб · Кіеў · Кішынёў · Капэнгаген · Лісабон · Лёндан · Любляна · Люксэмбург · Мадрыд · Менск · Манака · Масква · Нікасія · Осьлё · Парыж · Падгорыца · Прага · Рэйк’явік · Рыга · Рым · Сан-Марына · Сараева · Скоп’е · Сафія · Стакгольм · Талін · Тбілісі · Тырана · Хэльсынкі
|
|
| Іншыя тэрыторыі | |
| Непрызнаныя дзяржавы | |