Далмацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Далма́цыя (па-харвацку: Dalmacija, па-лацінску: Dalmatia) — гістарычная вобласьць на паўночным захадзе Балканскага паўвострава на ўзьбярэжжы Адрыятычнага мора на тэрыторыі сучасных Харватыі (пераважна) і Чарнагорыі.

Гісторыя Далмацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У IV стагодзьдзі да н. э. на ўзьбярэжжы Далмацыі былі заснаваныя грэцкія калёніі.

У 229 да н. э. пачалося рымскае ўварваньне (дзьве Ілірыйскія вайны, 229—228 і 219 да н. э.).

Ва II—I стагодзьдзях да н. э. мясцовае насельніцтва неаднаразова паўставала супраць рымлян да часу Актавіяна, якім Далмацыя была заваяваная і далучаная да правінцыі Ілірыка (34 — 33 да н. э.).

У 6 — 9 да н. э. Тыбэрыюс задушыў паўстаньне ў Далмацыі, пасьля чаго бьылі ўтвораны дзве ілірыйскія правінцыі — Illyricum Superius (з часоў Флявіяў званая Далмацыя) і Illyricum Inferius (Панонія).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Далмацыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў