Спартак Масква (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Расеі Спартак Масква
FC Spartak Moscow logo.png
Поўная назва ОАО «Футбольный клуб „Спартак-Москва“»
Мянушкі чырвона-белыя
Заснаваны 18 красавіка 1922
Горад Масква, Расея
Стадыён Лужнікі
Умяшчальнасьць: 78 360
Галоўны трэнэр Валер Карпін
Чэмпіянат Расейская Прэм’ер-ліга
 · 2011—2012 2 месца
Афіцыйны сайт

Спартак Масква (па-расейску: Спартак Москва) — расейскі футбольны клюб з гораду Масква. Заснаваны ў 1922 годзе. 12-разовы чэмпіён СССР, 9-разовы чэмпіён Расеі, 10-разовы ўладальнік Кубка СССР, трохразовы ўладальнік Кубка Расеі.

Зьмест

Гітосрыя [рэдагаваць]

1922—1935 [рэдагаваць]

«МГС» у 1922 годзе

Папярэднік «Спартака» МКС быў заснаваны 18 красавіка 1922 года спартоўцамі з маскоўскага раёна Чырвоная Прэсьня, паводле прапановы Івана Арцем’ева[1]. Група энтузіястаў, з Арцем’евым на чале, атрымала дазвол на злом некалькіх закінутых дамоў у раёне Прэсьненскай заставы для наступнага будаўніцтва стадыёна. У 1922 годзе ўжо былі гатовыя трыбуны, агароджы, распранальні й само поле. Паралельна адбылася рэарганізацыя двух фізкультурных калектываў: «Расейскага гімнастычнага грамадзтва» (РГГ) і «Таварыства фізычнага выхаваньня» Прэсьненскага футбола (ТФВ), то бок, іх пераўтварылі у «Маскоўскі гурток спорту» (МГС). Тады ж у каманду прыйшлі браты Старасьціны (Мікалай, Аляксандар, Андрэй і Пётар), зь якімі зьвязана вялізная частка гісторыі «Спартака». Назва будучай каманды выклікала бурныя спрэчкі, і ў рэшце рэшт спыніліся на кампрамісным варыянце — «Маскоўскі гурток спорту Краснопрэсьненскага раёна» («МГС»), але ўжо праз год клюб быў перайменаваны ў «Чырвоную Прэсьню», як і прапаноўвалася першапачаткова Арцем’евым. Да 1935 году каманда выступала пад назвамі «Чырвоная Прэсьня», «Харчавік» і «Промкаапэрацыя».

Папярэднікі «Спартака» выступалі ў чэмпіянаце Масквы — першы год у клясе «Б», але заняўшы першае месца як у вясновым, гэтак і восеньскім турнірах, каманда патрапіла ў клясу «А», спаборніцтва у якім адразу ж выйграла. Усяго ў 19231935 гадох каманда чатыры разы перамагала ў першынстве Масквы, і пяць разоў станавілася першай у «клюбным заліку» — комплексным паказчыку, які ўлічваў акрамя вынікаў гульняў яшчэ й выступленьні малодшых камандаў, статыстычныя паказчыкі, гульнявую дысцыпліну й агульную працу спартовай сэкцыі.

Склад [рэдагаваць]

Па стане на 1 красавіка 2013 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Аргентыны Аб Хуан Інсаўральдэ 1984
3 Сьцяг Расеі Аб Сяргей Брызгалаў 1992
5 Сьцяг Аргентыны Аб Нікаляс Парэха 1984
6 Сьцяг Бразыліі ПА Рафаэл Карыёка 1989
7 Сьцяг Расеі Аб Кірыл Камбараў 1987
8 Сьцяг Ірляндыі ПА Эйдэн Макгідзі 1986
9 Сьцяг Бразыліі Нап Ары 1985
10 Сьцяг Расеі Нап Арцём Дзюба 1988
12 Сьцяг Армэніі Нап Юры Маўсісян 1987
14 Сьцяг Расеі Нап Павал Якаўлеў 1991
15 Сьцяг Расеі Аб Сяргей Паршыўлюк (капітан) 1989
17 Сьцяг Чэхіі Аб Марэк Сухі 1988
18 Сьцяг Расеі Аб Ільля Куцёпаў 1993
19 Сьцяг Гішпаніі ПА Хасэ Хурада (ар. «Шальке-04») 1986
21 Сьцяг Швэцыі ПА Кім Чэльстрэм 1982
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Расеі Нап Аляксандар Казлоў 1993
23 Сьцяг Расеі Аб Дзьмітры Камбараў 1987
25 Сьцяг Расеі ПА Дыніяр Білялетдынаў 1985
28 Сьцяг Ганы Нап Абдул Ўорыс 1991
29 Сьцяг Нігерыі Нап Эмануэль Эмэніке 1987
30 Сьцяг Расеі Бр Сяргей Песьякоў 1988
31 Сьцяг Украіны Бр Андрэй Дзікань (віцэ-капітан) 1977
32 Сьцяг Расеі Бр Арцём Раброў 1984
33 Сьцяг Італіі Аб Сальваторэ Бакецьці 1986
34 Сьцяг Расеі Аб Яўген Макееў 1989
37 Сьцяг Бразыліі ПА Ромула 1990
44 Сьцяг Расеі Аб Саслан Гатагаў 1992
49 Сьцяг Грузіі ПА Жано Ананідзэ 1992
50 Сьцяг Харватыі ПА Вогнен Вукоевіч (ар. «Дынама К») 1992

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ Нисенбойм Э., Расинский В. Спартак Москва. Официальная история 1922-2002. — Москва: МС Медиа, 2002. — С. 10-14. — 870 с. — ISBN 5-902215-01-3

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]