Лякаматыў Масква

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лякаматыў
FC Lokomotiv.png
Поўная назва ЗАО «ФК Локомотив»
Мянушкі чырвона-зялёныя
Заснаваны 12 жніўня 1923
Горад Масква, Расея
Стадыён Лякаматыў
Умяшчальнасьць: 28 800
Галоўны трэнэр Леанід Кучук[1]
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2013—2104 3 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

«Лякаматыў» (па-расейску: Локомотив) — расейскі футбольны клюб з гораду Масква. Заснаваны ў 1923 годзе. Двухразовы чэмпіён Расеі, двухразовы ўладальнік Кубка СССР, пяціразовы ўладальнік Кубка Расеі й двухразовы ўладальнік Супэркубка Расеі. Генэральным спонсарам клюбу зьяўляецца ААТ «Расейская чыгунка».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дата заснаваньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная дата заснаваньня клюбу пад сучаснай назвай «Лякаматыў» ёсьць 12 студзеня 1936 году. Аднак на афіцыйным сайце клюбу пазначана, што папярэднікамі «Лякаматыва» былі чыгуначныя клюбы «Казанка», які зьявіўся ў 1923 годзе; Клюб Кастрычніцкай рэвалюцыі (ККР), які выступаў у 19241930 гадох; і зноў «Казанка», які гуляў у 19311935 гадох. У адпаведнасьці з гэтым, датай заснаваньня клюбу можа таксама лічыцца 12 жніўня 1923 году. У кнізе Савіна «Масква футбольная» са спасылкай на футбольны каляндар-даведнік Масквы 1922 году прыводзіцца інфармацыя аб складах груп «Б» і «В» чэмпіянату сталіцы, дзе можна знайсьці першыя згадваньні аб камандзе працоўных чыгуначнага дэпо Масква-пасажырская Казанскай чыгункі пад назвай «Гурток футбалістаў Казанскай дарогі» (скарочана «Казанка»), якая зьявілася ў 1922 годзе[2]. Фактычна ў асяродзьдзі заўзятараў «Лякаматыва» кожны год двойчы адзначаюць дзень нараджэньня каманды, паколькі 12 жніўня знаходзіцца па тэрмінах побач з Днём чыгуначніка, які адзначаецца ў першую нядзелю жніўня[3].

1923—1991[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

22 траўня 1936 году стаў днём нараджэньня чэмпіянатаў Савецкага Саюзу па футболе, адкрываў чэмпіянат матч паміж ленінградзкім «Дынама» й маскоўскім «Лякаматывам». Першы гол быў на рахунку гульца чыгуначнікаў Віктара Лаўрова, але пасьля ленінградзкая каманда забіла тры галы й перамагла ў матчы зь лікам 3:1. Той сэзон чыгуначнікі скончылі на пятым месцы, тады ж быў і першы заваяваны трафэй, ім стаў першы Кубак СССР у 1936 годзе. У фінале на стадыёне «Дынама» ў прысутнасьці 20 тысячаў гледачоў «Лякаматыў» абыграў тбіліскае «Дынама».

У канцы 1930-х гадоў за каманду гуляў Валянцін Гранаткін, які зрабіў выдатную кар’еру ў якасьці гульца й чыноўніка. З 1981 году па ініцыятыве прэзыдэнта ФІФА Жуана Авэланжа праводзіцца міжнародны турнір юнацкіх камандаў па футболе памяці першага віцэ-прэзыдэнта ФІФА Гранаткіна.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 15 красавіка 2014 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Бразыліі Бр Гільермэ (капітан) 1985
4 Сьцяг Гішпаніі ПА Альбэрта Сапатэр 1985
6 Сьцяг Расеі ПА Максім Грыгор’еў 1990
7 Сьцяг Бразыліі Нап Майкон 1990
8 Сьцяг Расеі ПА Аляксандар Шэшукоў 1983
9 Сьцяг Расеі Нап Раман Паўлючэнка 1981
11 Сьцяг Марока ПА Мубарак Бусуфа 1984
14 Сьцяг Харватыі Аб Ведран Чарлука 1986
16 Сьцяг Расеі Бр Аляксей Шырокаў 1989
17 Сьцяг Украіны Аб Тарас Міхалік 1983
19 Сьцяг Расеі ПА Аляксандар Самедаў 1984
23 Сьцяг Расеі ПА Дзьмітры Тарасаў 1987
26 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Ян Цігараў 1984
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
27 Сьцяг Расеі ПА Магамед Аздоеў 1992
28 Сьцяг Славаччыны Аб Ян Дзюрыца 1981
29 Сьцяг Узбэкістана Аб Віталь Дзянісаў 1987
33 Сьцяг Сэнэгалу Нап Дамэ Н’Дае 1985
41 Сьцяг Расеі Бр Міраслаў Лобанцаў 1995
49 Сьцяг Расеі Аб Раман Шышкін 1987
51 Сьцяг Расеі Аб Максім Беляеў 1991
55 Сьцяг Расеі Аб Рэнат Янбаеў 1984
59 Сьцяг Расеі ПА Аляксей Міранчук 1995
60 Сьцяг Расеі ПА Антон Міранчук 1995
77 Сьцяг Расеі ПА Сяргей Ткачоў 1989
81 Сьцяг Расеі Бр Ільля Абаеў 1981
85 Сьцяг Францыі ПА Лясана Дыяра 1985

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Лякаматыў Масквасховішча мультымэдыйных матэрыялаў