Рубін Казань

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Расеі Рубін
RubinKazanLogo.png
Поўная назва Муниципальное учреждение «Футбольный клуб „Рубин“»
Заснаваны 1958
Горад Казань, Расея
Стадыён Цэнтральны
Умяшчальнасьць: 30 133
Галоўны трэнэр Рынат Білялетдзінаў
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2013—2014 9 месца
Афіцыйны сайт

Рубін (па-расейску: Рубин Казань, па-татарску: Рубин Казан) — расейскі футбольны клюб з гораду Казань. Заснаваны ў 1958 годзе, але не афіцыйна клюб вядзе сваю гісторыю з 1936 году. Двухразовы чэмпіён Расеі (2008, 2009), двухразовы ўладальнік Супэркубка Расеі (2010, 2012), аднаразовы ўладальнік Кубка Расеі (2012) й Кубка Садружнасьці (2010). У Вышэйшым дывізіёне гуляе з 2003 году. Адразу ж пасьля выхаду ў вышэйшы дывізіён клюб заваяваў бронзавыя мэдалі, а ў 2008 годзе, да свайго 50-гадовага юбілею, стаў чэмпіёнам за 3 туры да заканчэньня чэмпіянату.

У 2008 годзе «Рубін» усталяваў рэкорд чэмпіянатаў Расеі, атрымаўшы сем перамог у першых сямі турах. Папярэні рэкард належыў маскоўскаму «Дынама». У 2009 годзе клюб быў прызнаны лепшай камандаў сэзону паводле вэрсіі Расейскага футбольнага зьвязу[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цяперашняя каманда была створана на базе завода імя Гарбунова. Назва каманды ў сілу таго, што яна ўяўляла сабой калектыў ад абароннага прадпрыемства, якое мела патрэбу ў пэўным рэжыме сакрэтнасьці, стала зьмяняліся на Каманда Ленінскага раёна, «Крылы Саветаў», «Іскра», «Рубін». З 1948 году ўдзельнічала ў чэмпіянаце РСФСР. Лідэрамі каманды ў канцы 1940-х — пачатку 1950-х гадоў былі Віктар Байкоў, Арам Мусаілаў, Рыгор Руненкоў, Іван Ноктыкаў, Канстанцін Сундатаў. У пэрыяд з 1948 па 1957 гады завадчане тры разы займалі 3-е й 6 разоў 2-е месца ў Паволскай зоне першынства РСФСР. У 1956 годзе каманда прабілася ў фінальную стадыю, якая праводзілася ў Грозным, заняла ў гэтым турніры 9-е месца з 13-ці камандаў.

Росквіт эпохі Сенцяброва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1958 годзе ў Казані ўпершыню зьявілася каманда майстроў. Гэта зьвязана з пасьпяховым выступленьнем каманды завода імя Гарбунова ў чэмпіянаце РСФСР. Клюб атрымаў назву «Іскра» й апынуўся ў першай зоне першынства РСФСР клясы «Б». Дэбютны матч казанцы гулялі супраць херсонскага «Спартака». Гэты матч скончыўся паразай зь лікам 2:4. Сэзон каманда завяршыла на 14-м месцы. У сэзоне 1959 году каманду ўзначаліў Мікалай Сенцяброў, які кіраваў камандай наступныя 12 гадоў. Да «Іскры» Мікалай трэніраваў іваноўскі «Тэкстыльшчык». Паводле выніках сэзона казанская каманда заняла 5-е месца, што на 9 пазыцыяў вышэй за мінулагодні вынік. Сэзон 1960 году аказаўся больш пасьпяховым. Паводле вынікаў першага кола каманда пацярпела толькі адну паразу, аднак другое кола спаборніцтва апынулася больш складанай. Паводле выніках сэзона казанцы апынуліся на 4-м месцы. У жніўні 1960 году адбылося адкрыцьцё стадыёна «Цэнтральны», а 21 жніўня быў згуляны дэбютны матч на новай арэне ў якім «Іскра» перамагла «Мэталюрг» зь лікам 2:1. Пачатак сэзону 1961 году нагадваў мінулы сэзон. Каманда зноўку пасьпяхова згуляла ў першым коле й няўдала ў другім. У сэзонах 1962 і 1963 гадоў «Іскра» займала 3-е месца, што не давала пэрспэктываў на павышэньне. Але ўвесь гэты час ішла праца па стварэньні магутнай каманды. У сэзоне 1964 году каманда ўзмацьнілася маладымі гульцамі зь першынства горада. Пачатак сэзону, у адрозьненьне ад мінулых сэзонаў, выдаўся ня вельмі пасьпяховым, але ў канцы чэмпіянату каманда выдала 15-ці матчавую безпаразавую сэрыю й скончыла сэзон на 2-м месцы, што дало магчымасьць працягнуць барацьбу за месца ў чэмпіянаце рангам вышэй. У міжсэзоньне клюб змяніў назву. Кіраўніцтва прапанавала зьмяніць яго на больш прыгожае й гучнае «Рубін». Гэта было удалым рашэньнем. У канцы сэзону, у матчы супраць саратаўскага «Сокала», «Рубін» забясьпечыў сабе месца ў лізе «А».

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 15 красавіка 2014 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Расеі Бр Сяргей Рыжыкаў 1980
2 Сьцяг Расеі Аб Алег Кузьмін 1981
4 Сьцяг Расеі Аб Тарас Бурлак 1990
5 Сьцяг Грузіі Аб Саламон Квэрквэлія 1992
7 Сьцяг Расеі ПА Уладзіслаў Кулік 1985
8 Сьцяг Расеі ПА Павал Магілявец 1993
9 Сьцяг Расеі Нап Аляксандар Пруднікаў 1989
10 Сьцяг Расеі ПА Дзьмітры Тарбінскі 1984
11 Сьцяг Украіны Нап Марка Дзевіч 1983
15 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Сяргей Кісьляк 1987
20 Сьцяг Узбэкістана ПА Вагіз Галіулін 1987
21 Сьцяг Ганы ПА Вакаса Мубарак 1990
22 Сьцяг Францыі Аб Крыс Мавінга 1991
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23 Сьцяг Фінляндыі ПА Раман Яроменка 1987
24 Сьцяг Летувы Бр Гедрус Арлаўскіс 1987
33 Сьцяг Расеі Аб Інал Гецігежаў 1987
37 Сьцяг Расеі Аб Эльмір Набіулін 1995
44 Сьцяг Гішпаніі Аб Сэсар Навас 1980
61 Сьцяг Турэччыны ПА Гёкдэніз Карадэніз 1980
69 Сьцяг Ірану Нап Сэрдар Азмун 1995
76 Сьцяг Расеі Аб Раман Шаронаў (капітан) 1976
81 Сьцяг Расеі Нап Руслан Мухаметшын 1981
87 Сьцяг Азэрбайджану Аб Руслан Абышаў 1987
88 Сьцяг Расеі Аб Руслан Камбалаў 1990
90 Сьцяг Францыі ПА Ян М’Віля 1990

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]