Краснадар (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Расеі Краснадар
Fc-krasnodar.png
Поўная назва Футбольный клуб «Краснодар»
Мянушкі Быкі, чорна-зялёныя
Заснаваны 2008
Горад Краснадар, Расея
Стадыён Кубань
Умяшчальнасьць: 32 000
Прэзыдэнт Сяргей Галіцкі
Галоўны трэнэр Алег Конанаў
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2013—2014 5 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

Краснадар (па-расейску: Краснодар) — расейскі футбольны клюб з гораду Краснадар. Заснаваны ў 2008 годзе. За тры года існаваньня клюб здолеў трапіць у Прэм’ер-Лігу, пры гэтым кожны раз клюб ішоў на павышэньне праз адказы іншых клюбаў удзельнічаць у спаборніцтвах.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Футбольны клюб «Краснадар» быў заснаваны ў 2008 годзе. Ініцыятарам стварэньня й уладальнікам клуба зьяўляецца бізнэсоўца Сяргей Галіцкі.

У лютым 2008 году «Краснадар» пасьпяхова прайшоў працэдуру ліцэнзаваньня ПФЛ, атрымаўшы прафэсійны статус і права выступаць у другім дывізіёне. Першы афіцыйны матч каманда правяла 12 красавіка 2008 году ў Таганрозе на стадыёне «Тарпэда», згуляўшы ўнічыю 0:0 з клюбам «НІКА» Чырвоны Сулін. Каманду складалі маладыя гульцы, якімі кіраваў Уладзімер Волчак — першы трэнэр у гісторыі клюба. Па ходзе сэзона ў «Краснадары» зьявіліся некалькі новых футбалістаў і зьмяніўся трэнэр. У выніку клюб заняў 3-е месца ў сваёй зоне — усьлед за «Волгарам» і «Батайскам-2007», адстаўшы ад лідэра на 11 пунктаў.

15 студзеня 2009 года ў офіс клуба прыйшоў афіцыйны ліст з ПФЛ з просьбай паведаміць аб гатоўнасьці прыняць удзел у першынстве Расеі па футболе ў першым дывізіёне ў сэзоне 2009 году, у сувязі з адмовай некаторых клюбаў ад удзелу ў першынстве Расеі.

Дэбютны сэзон у першым дывізіёне «Краснадар» завяршыў на 10-м месцы. У наступным годзе камандай кіраваў новы трэнер — Сяргей Ташуеў, вядомы па працы з «Салют-Энэргіяй». Пад ягоным кіраўніцтвам «Краснадар» ярка правёў першае кола першынства, але ў другім гуляў прыкметна горш. Вынікам стала 5-е месца. Ташуеў па ўзаемнай згодзе бакоў пакінуў клюб.

Выхад у Прэм’ер-лігу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сьнежні 2010 году кіраўніцтва «Краснадара» абвесьціла аб падпісаньні кантракту з сэрбскім спэцыялістам Славалюбам Мусьліным, добра вядомым па працы з маскоўскім «Лякаматывам», падмаскоўнымі «Хімкамі» й менскім «Дынама». Кантракт з клюбам быў падпісаны па схеме «1,5+1»[1]. У другой палове студзеня 2011 году клюб таксама ўзмацніўся некаторымі гульцамі, якія мелі досьвед выступу ў вышэйшай лізе.

Пасьля таго, як «Сатурн» і «Амкар» падалі заяву аб добраахвотным выхадзе з Расейскай футбольнай Прэм’ер-Лігі ў вышэйшых футбольных колах разгарнулася дыскусія аб патэнцыйных кандыдатах на замену гэтым клюбам. Называліся наступныя каманды: якія занялі 3 і 4-е месца ў першым дывізіёне «Ніжні Ноўгарад» і «КАМАЗ», а таксама «Аланія», якая выбыла з чэмпіянату. Аднак, у выпадку зьняцьця абедзьвюх камандаў прыярытэтным лічыўся варыянт правядзеньня чэмпіянату з 14-ю камандамі. У выніку бліжэй да 25 студзеня 2011 года ўсё больш пераважнымі станавіліся шанцы «Краснадара». «Амкар» адклікаў заяву на выхад з Прэм’ер-Лігі, «Ніжні Ноўгарад» і «КАМАЗ» адмовіліся ад пераходу ў Вышэйшы дывізіён па фінансавых чыньніках, а варыянт з «Аланіяй» РФПЛ палічыў парушэньнем спартовага прынцыпу. 25 студзеня «Краснадар» афіцыйна заняў месца «Сатурна» ў Прэм’ер-Лізе[2][3].

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 30 жніўня 2014 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Расеі Аб Мікалай Маркаў 1985
4 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Аляксандар Мартыновіч 1987
5 Сьцяг Польшчы Аб Артур Енджэйчык 1987
6 Сьцяг Швэцыі Аб Андрэас Гранквіст (капітан) 1985
7 Сьцяг Расеі ПА Павал Мамаеў 1988
8 Сьцяг Расеі ПА Юры Газінскі 1989
9 Сьцяг Бразыліі Нап Ары 1985
10 Сьцяг Узбэкістана ПА Адыл Ахмэдаў 1987
11 Сьцяг Расеі ПА Марат Ізмайлаў 1982
14 Сьцяг Бразыліі Нап Вандэрсан 1986
17 Сьцяг Расеі Аб Віталь Калешын 1980
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18 Сьцяг Расеі ПА Уладзімер Быстроў 1984
19 Сьцяг Расеі ПА Мікіта Бурмістраў 1989
20 Сьцяг Расеі ПА Руслан Аджынджал 1974
21 Сьцяг Калюмбіі ПА Рыкарда Лябордэ 1988
22 Сьцяг Бразыліі ПА Жаазіньнё 1988
25 Сьцяг Расеі ПА Яўген Шыпіцын 1985
27 Сьцяг Ісьляндыі Аб Рагнар Сыгурдсан 1986
33 Сьцяг Уругваю ПА Маўрысіё Пэрэйра 1990
88 Сьцяг Расеі Бр Андрэй Сініцын 1988
98 Сьцяг Расеі ПА Сяргей Пятроў 1991

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Краснадар (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў