Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
«Дына́ма» — футбольны клюб з сталіцы Беларусі, Менску. Чэмпіён СССР 1982 году, сяміразовы чэмпіён Беларусі, трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі. Клюб быў заснаваны ў 1927 годзе. Першую гульню каманда правяла 18 чэрвеня 1927 году ў Смаленску супраць мясцовага «Дынама» і выйграла зь лікам 2:1. Клюб выступаў пад назвамі «Спартак» (1954—1959), «Беларусь» (1960—1962).
«Дынама» зьяўляецца адзіным беларускім клюбам, які браў удзел у 39 з 54 розыгрышаў чэмпіянату СССР, і аднойчы станавіўся чэмпіёнам СССР у 1982 годзе. Акрамя таго, клюб разам зь берасьцейскім «Дынама» і салігорскім «Шахцёрам» зьяўляецца адзіным клюбам, які браў удзел ва ўсіх розыгрышах чэмпіянату Беларусі.
Старшынём праўленьня ЗАТ «Дынама-Менск» зьяўляецца адзін з самых заможных людзей Беларусі й кіраўнік фірмы «Трайпл» Юры Чыж. Апошнія ня зусім добрыя вынікі выступаў клюба многія спэцыялісты зьвязваюць са сталай зьменай галоўных трэнэраў, якія за апошнія дзесяць гадоў ня здолелі правесьці на гэтай пасадзе больш за год.
Днём нараджэньня менскага «Дынама» прынята лічыць дату першага дакумэнтальна пацьверджанага матча каманды. Ён адбыўся 18 чэрвеня 1927 году ў Смаленску, дзе менчукі сустрэліся зь мясцовымі аднаклюбнікамі й атрымалі першую ў сваёй гісторыі перамогу зь лікам 2:1.
У тым жа 1927 годзе «Дынама» паклала ў сваю скарбонку й першы трафэй, атрымаўшы перамогу ў чэмпіянаце БССР. Цікава, што першапачаткова ўдзел у гэтым спаборніцтве прымалі каманды гарадоў. Сярод іх была й зборная Менску, якая заваявала пуцёўку ў фінальны турнір, дзе сталічным футбалістам супрацьстаялі зборныя Гомлю й Віцебску. Аднак у фінале гуляла ўжо ня зборная Менска, а футбольная каманда «Дынама». Справа ў тым, што калектыў практычна цалкам складаўся з «дынамаўцаў», якія й настаялі на тым, каб выступаць пад такой назвай. Нежаданьне выступаць пад сьцягам горада выклікала абуранасьць з боку грамадзкасьці. Футбалістаў вінавацілі ў паводзінах, нявартым савецкіх грамадзян, у схільнасьці ўплыву буржуазных спартовых грамадзтваў. «Дынама» ў бліскучым стылі расправілася з супернікамі й заваявала званьне чэмпіёна БССР.
Спачатку з рахункам 4:1 былі пераможаныя гаспадары фінальнага турніру, то бок зборная Гомлю. Затым быў цяжкі матч зь Віцебскам, перапынены пры рахунку 1:1 з-за цемры. Пераігроўка выдалася ня мянш зацятай, матч скончыўся зь лікам 2:2 у асноўны час, і толькі на 9-й хвіліне трэцяга дадатковага тайма менчук Ціхаміраў прынёс перамогу сваёй камандзе. На наступны год «дынамаўцы» ня здолелі паўтарыць свой посьпех, паколькі ва Ўсебеларускай спартакіядзе зноўку выступала зборная Менска, сфармаваная з футбалістаў трох лепшых камандаў рэспублікі, а ня толькі з гульцоў «Дынама». Сталічныя футбалісты скончылі свой выступ на стадыі паўфіналу, саступіўшы камандзе Полацку.
Галоўнай падзеяй футбольнага жыцьця СССР у 1928 годзе стала правядзеньне Ўсесаюзнай спартакіяды ў Маскве, удзел у якой прыняла й зборная БССР, якая заняла пятае месца. Лепшым бамбардзірам беларускай каманды стаў «дынамавец» Ціхаміраў, які забіў 4 мячы. Яшчэ гэты год быў знамянальны тым, што спартовае таварыства «Дынама» прыступіла да будаўніцтва новага спартовага стадыёна на месцы былога іпадрома.
Напачатку 1930-х гадоў у жыцьці менскага «Дынама» адбылася знамянальная падзея, то бок у каманды зьявіўся свой стадыён. Разьмяшчаўся ён там, дзе сёньня знаходзіцца паркавая частка сучаснага стадыёна, быў драўляным і зьмяшчаў 10 тысячаў гледачоў. Характэрна, што кожны з дынамаўцаў унёс свой унёсак у будаўніцтва спартовай арэны, бескарысліва адпрацаваўшы па 100 гадзінаў. Да гэтага часу футбол стаў ужо самым папулярным відам спорту ў СССР. Ня была выключэньнем і Беларусь. Футбалісты менскага «Дынама» хадзілі ў кумірах у сталічнай публікі. Шмат у чым паспрыяў гэтаму выхад на экраны ў 1936 годзе мастацкага фільма «Брамнік». Каб патрапіць на яго, у менскіх кінатэатраў выбудоўваліся велізарныя чэргі.
У 1936 годзе прайшоў першы чэмпіянат СССР. Аднак менскае «Дынама» удзел у розыгрышу ня браў. Менчукі, якія яшчэ ня мелі статуту каманды майстроў, гулялі на першынстве рэспублікі, якое ў чарговы раз перамаглі ў 1937 годзе. Толькі праз два гады сталічная каманда стала камандай майстроў. У 1940 годзе яна была ўлучана ў склад пятнаццаці камандаў, якія на наступны год атрымалі магчымасьць выступаць у вышэйшай лізе саюзнага чэмпіянату.
27 красавіка 1941 году «Дынама» правяло ў Менску першы матч саюзнага першынства супраць іншага дэбютанта вышэйшай лігі ленінградзкага «Спартака» й атрымала перамогу зь лікам 2:1. Далей каманду чакала параза ў Тбілісі ад мясцовых аднаклубнікаў, вікторыя ў Маскве над першай прафзьвязнай камандай, і запар дзьве паразы ад адэскага «Спартака» й ад дзейснага чэмпіёна — маскоўскага «Дынама». Наступная гульня на хатнім стадыёне зноўку скончылася паразай. Пасьля гэтага чэмпіянат быў тэрмінова скончаны з-за пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
- Чэмпіянат Беларусі
- Чэмпіён (7): 1992, 1992/93, 1993/94, 1994/95, 1995, 1997, 2004
- Другое месца (6): 1996, 2001, 2005, 2006, 2008, 2009
- Трэцяе месца (3): 2000, 2003, 2012
Чэмпіянат Беларусі (з 1992).
-
Кубак Беларусі (з 1992).
Эўракубкі.
-
- Кубак чэмпіёнаў (1983/84, 1993/94, 1998/99, 2005/06)
- Кубак кубкаў (1987/88)
- Кубак УЭФА/Ліга Эўропы (1984/85, 1986/87, 1988/89, 1994/95, 1995/96, 1996/97, 1997/98, 2002/03)
- Кубак Інтэртота (2001, 2004)
Чэмпіянат СССР (1941—1992).
Кубак СССР (да 1992).
Па стане на красавік 2013 году[2].
- Асноўны артыкул: Дынама Менск у эўракубках
Свае хатнія матчы футбольны клюб «Дынама» (Менск) праводзіць на сталічным стадыёне «Дынама». Гэтая арэна прымала супернікаў клюбу яшчэ ў часы СССР. Урачыстае адкрыцьцё стадыёну адбылося ў 1934 годзе. Аднак, яму было наканавана двойчы перажыць сваё нараджэньне. У гады гітлераўскай акупацыі стадыён быў цалкам разбураны, але пасьля вызваленьня Менску жыхары ізноў аднавілі яго, і ўжо ў 1945 годзе стадыён прыняў першых удзельнікаў чэмпіянату СССР па футболе і першых гледачоў.
Стадыён «Дынама» быў адным зь месцаў правядзеньня спаборніцтваў падчас Алімпійскіх гульняў 1980 году. Акрамя таго, ён зьяўляецца хатняй арэнай нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе.
Стадыён «Дынама» — найбуйнейшы ў Беларусі. Ён месьціць каля 36 тысяч заўзятараў. Разьмешчаны гэты спартовы будынак у самым цэнтры Менску.
Квіткі на хатнія матчы футбольнага клюбу «Дынама-Менск» можна вольна набыць у касах стадыёну «Дынама» за некалькі гадзін да пачатку матча. Калі ж вы плянуеце стала наведваць хатнія гульні клюбу, то ў вас ёсьць магчымасьць набыць сэзонны абанэмэнт у ложа або сэзонны абанэмэнт на сэктар.
У пачатку кастрычніка 2008 году клюбны стадыён «Дарыды» быў прададзены менскаму «Дынама». Пры гэтым «Дарыда» атрымала магчымасьць бязвыплатна карыстацца стадыёнам да канца сэзону.
|
|
|
| Раёны й кварталы |
|
|
|
| Вуліцы й плошчы |
|
|
| Палацы й сядзібы |
|
|
Грамадзкія будынкі
й збудаваньні |
|
|
| Музэі |
|
|
| Помнікі й мэмарыялы |
|
|
Манастыры,
саборы й храмы |
|
|
| Сады й паркі |
|
|