Сяргей Канцавы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Канцавы
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 чэрвеня 1986(1986-06-21)[1][2][3] (37 гадоў)
Рост 190 см
Вага 87 кг[4]
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2003 РВАР[d] 34 (4)
2004—2008 Дынама Менск 20 (0)
2007 Гомель 6 (0)
2008 Савіт Магілёў 24 (2)
2009—2010 Тарпэда-БелАЗ 43 (2)
2010—2011 Гомель 44 (5)
2012 Табол 19 (2)
2013 Гомель 14 (2)
2013—2015 Дынама Менск 35 (1)
2016 Белшына 14 (1)
2016 Дынама Менск 13 (0)
2017 Нэфтчы Фэргана[d] 8 (0)
2017 Гомель 13 (0)
2018 Тарпэда-БелАЗ 18 (1)
2019—2020 Іслач 52 (0)
2021 Менск 20 (0)
2022 Нафтан 8 (0)
2022 Арсэнал Койданаў 17 (0)
Зборныя
2005—2007 Беларусь (да 21) 3 (0)

Сярге́й Канцавы́ (нарадзіўся 21 чэрвеня 1986 году) — колішні беларускі футбаліст і трэнэр. Выконваў фунцыі абаронцы. На сёньня ўваходзіць у трэнэрскі штаб прысталічнай «Іслачы».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаў кар’еру ў менскім РВАР. Далучыўся да сталічнага «Дынама», але там ня даў рады, таму аддаваўся ў арэнды. У 2009 годзе далучыўся да жодзінскага «Тарпэда». Улетку 2010 году стаў гульцом «Гомля», а неўзабаве і капітанам. Прывёў гомельскі клюб да перамогі ў Кубку Беларусі і да бронзавых мэдалёў чэмпіянату. У пачатку 2012 году перайшоў у казаскі «Табол». У студзені 2013 году вярнуўся ў «Гомель»[5] і зноў стаў капітанам. У сэзоне 2014 году, аднак, страціў месца ў пачатковым складзе, бо асноўнымі цэнтральнымі абаронцамі дынамаўцаў сталі Сяргей Паліцевіч і Умару Бангура. Часам, пры выкарыстаньні схемы з трыма цэнтральнымі абаронцамі, таксама гуляў у першым складзе, а зь верасня 2014 году. Калі Бангура атрымаў траўму, зноў стаў трывала зьяўляцца ў асноўным складзе. У сэзоне 2015 году зноў страціў месца ў складзе, зьяўляўся на полі эпізадычна. У сьнежні 2015 году па заканчэньні кантракта пакінуў клюб[6].

У студзені 2016 году далучыўся да складу «Белшыны»[7], дзе быў асноўным цэнтральным абаронцам. У ліпені 2016 году вярнуўся ў менскае «Дынама»[8], дзе таксама неўзабаве замацаваўся ў першай адзінаццатцы. У сьнежні 2016 году пакінуў «Дынама»[9].

У лютым 2017 году стаў гульцом узбэцкага клюбу «Нэфтчы»[10]. У чэрвені 2017 году пакінуў каманду[11]. Неўзабаве далучыўся да «Гомля», зь якім у ліпені падпісаў кантракт[12] і зноў стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У сьнежні 2017 году пакінуў «Гомель»[13]. У студзені 2018 году падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[14]. У сэзоне 2018 году зьяўляўся на полі нерэгулярна, толькі з кастрычніка замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2019 году па заканчэньні кантракта пакінуў жодзінскі клюб[15] і неўзабаве стаў гульцом «Іслачы»[16], дзе ў 2019—2020 гадах быў асноўным абаронцам.

У студзені 2021 году пакінуў «Іслач»[17]. Неўзабаве пачаў трэнавацца з «Крумкачамі», а пазьней далучыўся да «Менску», зь якім у лютым склаў працоўную ўгоду[18]. Быў трывалым гульцом пачатковага складу, толькі ў ліпені і з кастрычніка не выходзіў на поле. У сьнежні 2021 году па заканчэньні кантракта пакінуў сталічны клюб[19].

У лютым 2022 году стаў гульцом наваполацкага «Нафтана»[20], дзе трывала гуляў у стартавым складзе ды быў капітанам каманды. У чэрвені 2022 году перайшоў у койданаўскі «Арсэнал»[21], дзе таксама замацаваўся ў асноўным складзе.

Трэнэрская[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сьнежні 2022 году завяршыўшы кар’еру ды ўвайшоў у трэнэрскі штаб «Іслачы»[22][23]. У сьнежні 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі B[24].

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Менск 2015 Найвышэйшая ліга 8 0
Белшына 2016 Найвышэйшая ліга 14 1
Дынама Менск 13 0
Гомель 2017 Найвышэйшая ліга 13 0
Тарпэда-БелАЗ 2018 Найвышэйшая ліга 18 1

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Sergey Kontsevoj // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Syarhey Kantsavy // FBref.com (мн.)
  3. ^ а б в Sergey Kontsevoy // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/sergey_kontsevoi/
  5. ^ Сергей Концевой вернулся в «Гомель» (рас.)
  6. ^ Игорь Воронков и Сергей Концевой покидают минское "Динамо" (рас.)
  7. ^ Матвеенко, Булыга, Комаровский, Хачатурян и еще пять игроков подписали контракты с "Белшиной" (рас.)
  8. ^ Минское "Динамо" объявило о подписании Сергея Концевого и возвращении из аренды Сергея Карповича (рас.)
  9. ^ Концевой, Челядинский и Габовда покидают минское "Динамо" (рас.)
  10. ^ Терентий Луцевич, Сергей Концевой и Дмитрий Комаровский стали игроками ферганского "Нефтчи" (рас.)
  11. ^ Комаровский, Луцевич и Концевой покинули "Нефтчи" (рас.)
  12. ^ Сергей Концевой подписал контракт с "Гомелем" (рас.)
  13. ^ Сергей Концевой покинул "Гомель" (рас.)
  14. ^ Сергей Концевой стал игроком "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
  15. ^ Четыре игрока покинули "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
  16. ^ Сергей Концевой стал игроком "Ислочи" (рас.)
  17. ^ Концевой и Янушкевич расстались с "Ислочью" (рас.)
  18. ^ Сергей Концевой заключил соглашение с "Минском" (рас.)
  19. ^ Сергей Игнатович и еще четыре игрока расстались с "Минском" (рас.)
  20. ^ "Нафтан" подписал контракты с Драбатовичем, Саем и Сергеем Концевым (рас.)
  21. ^ Сергей Концевой сменил "Нафтан" на "Арсенал" (рас.)
  22. ^ Роман Киренкин и Сергей Концевой присоединились к тренерскому штабу "Ислочи" (рас.)
  23. ^ Сергей Концевой и Роман Киренкин пополнили тренерский штаб "Ислочи" (рас.)
  24. ^ Александр Глеб, Владимир Бушма, Павел Рыбак и другие получили тренерскую лицензию "В" (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]