Спортынг Лісабон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Партугаліі Спортынг
Sporting Clube de Portugal.png
Поўная назва Sporting Clube de Portugal
Заснаваны 1 ліпеня 1906
Горад Лісабон, Партугалія
Стадыён Эштадыю Жазэ Алваладэ
Умяшчальнасьць: 50 049
Галоўны трэнэр Марка Сылва
Чэмпіянат Прымэйра-Ліга
 · 2013—2014 2 месца
Афіцыйны сайт

Спортынг (па-партугальску: Sporting) — партугальскі футбольны клюб з гораду Лісабон. 18-разовы чэмпіён Партугаліі, 15-разовы ўладальнік Кубка Партугаліі. Уладальнік Кубка кубкаў (1964).

Клюб быў заснаваны ў Лісабоне 1 ліпеня 1906 году, ён зьяўляецца клюб «Вялікай тройкі» (парт. Tres Grandes) футбольных клюбаў Партугаліі разам з «Бэнфікай» і футбольным клюбам «Порту». У спартовым клюбе «Спортынг», куды ўваходзяць ня толькі футбольныя гульцы, але й спартоўцы інўых відаў спорту, налічваецца звыш за 100 тысячаў зарэгістраваных чальцоў[1]. Спартоўцы й заўзятары часьцяком называюць сябе «ільвамі» (парт. Leões). На працягу першага стагодзьдзя існаваньня клюбу, каманда й спартоўцы заваявалі 3 спартовыя алімпійскія залатыя мэдалі, а таксама шмат срэбраных і бронзавых мэдалёў і тысячы нацыянальных і рэгіёнальных перамогаў[2]. У пэрыяд стварэньня клюбу Жазэ Алваладэ жадаў зрабіць яго ў самы вялікі клюб Эўропы. На сёньня колькасьць прыхільнікаў клюбу па ўсім сьвеце налічвае больш за тры мільёны[3].

«Спортынг» быў адным з чальцоў-заснавальнікаў Партугальскай лігі ў 1933 годзе, клюб ніколі не вылятаў з галоўнага дывізіёна партугальскага футбола, разам зь іншымі грандамі партугальскага футболу «Порту» і «Бэнфікай». «Спортынг» зьяўляецца трэцім самым пасьпяховым партугальскім футбольным клюбам, маючы на сваім рахунку 44 тытулы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб паўстаў у 1906 годзе ў выніку расколу спартова-грамадзкага таварыства, бо адны лічылі, што клюб павінен засяродзіць увагу на грамадзкіх мерапрыемствах, а іншыя адчувалі, што ўсе сілы павінны быць накіраваны на спартовыя аспэкты клюбу. Жуліё дэ Араўжа, які пасьля стаў прэзыдэнтам «Спортынга», адзначыў што рознагалосьсі адбываліся ня толькі ў дачыненьні да разьмяшчэньня клюбу, бо ў клюбу мелася некалькі штаб-кватэр, але таксама й у дачыненьні да мэтаў клюбу — перавага сацыяльных або спартовых аспэктаў клюбу.

Гэты пэрыяд нявызначанасьці ў канчатковым выніку прывёў да расколу паміж двума бакамі. Жазэ Гаваза быў адным зь першых, хто адмовіўся ад ад арыгінальнага клюбу й разам з двума дзясяткамі іншымі чальцоў, заснаваў яшчэ адзін клюб на грошы свайго дзеда. Віскондзі дэ Алваладэ пагадзіўся на стварэньне новага клюбу й даў яму значную суму грошай, а таксама пляцоўку там, дзе й па сёньня месьціцца клюб, а таксама стаў старшынёй савета дырэктароў як «асацыяваны пратэктар» новага клюбу.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 30 студзеня 2014 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Партугаліі Бр Руй Патрысію (капітан) 1988
2 Сьцяг Бразыліі Аб Вэлдыньнё 1991
3 Сьцяг Бразыліі Аб Маўрысіё 1988
4 Сьцяг Бразыліі Аб Жэфэрсан Насымэнта 1988
5 Сьцяг Аргентыны Аб Маркас Роха 1990
6 Сьцяг Партугаліі ПА Вітор Сылва 1984
7 Сьцяг Эгіпту ПА Шыкабала 1986
8 Сьцяг Партугаліі ПА Андрэ Мартынш 1990
9 Сьцяг Альжыру Нап Іслам Сьлімані 1988
10 Сьцяг Бразыліі ПА Жэрсан Магран 1985
11 Сьцяг Гішпаніі ПА Дыега Капэль 1988
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
14 Сьцяг Партугаліі ПА Віліям Карвальлю 1992
15 Сьцяг Ангельшчыны Аб Эрык Д’ер 1994
17 Сьцяг Калюмбіі Нап Фрэдзі Мантэра 1987
18 Сьцяг Пэру Нап Андрэ Карыльлё 1991
20 Сьцяг Каба-Вэрдэ Нап Элдун Рамуш 1988
22 Сьцяг Бразыліі Бр Марсэла Бук 1984
23 Сьцяг Партугаліі ПА Адрыен Сылва 1989
28 Сьцяг Партугаліі Нап Вілсан Эдуарду 1990
30 Сьцяг Парагваю Аб Іван Пірыс 1989
36 Сьцяг Партугаліі Нап Карлуш Манэ 1994
41 Сьцяг Партугаліі Аб Сэдрык Суарэш 1991

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]