Порту (футбольны клюб)
| Поўная назва | Futebol Clube do Porto |
|---|---|
| Заснаваны | 28 верасьня 1893 |
| Горад | Порту, Партугалія |
| Стадыён | Эштадыю ду Драган Умяшчальнасьць: 52 000 |
| Галоўны трэнэр | Вітор Пэрэйра |
| Чэмпіянат | Супэрліга |
| · 2011—2012 | 1 месца |
| Афіцыйны сайт | |
Порту (па-партугальску: Porto) — партугальскі футбольны клюб з гораду Порту. 26-разовы чэмпіён Партугаліі і 20-разовы ўладальнік Кубка Партугаліі. 19-разовы ўладальнік Супэркубка Партугаліі. Двухразовы ўладальнік Кубка чэмпіёнаў (1987, 2004), уладальнік Кубка УЭФА (2003), пераможца Лігі Эўропы (2011). Клюб быў заснаваны 28 верасьня 1893 года[1][2][3], зьяўляецца прадстаўніком «вялікай тройкі» футбольных клюбаў Партугаліі разам з «Бэнфікай» і «Спортынгам». Прыхільнікаў «Порту» часьцяком называюць «цмокамі».
«Порту» зьяўляецца другім самым пасьпяховым партугальскім футбольным клюбам, маючы на сваім рахунку 65 нацыянальных тытулаў (26 разоў, зь якіх ёсьць перамога ў нацыянальным чэмпіянаце). Больш, паводле гэтага паказчыку, толькі ў «Бэнфікі». Акрамя таго, клюб мае рэкордную сэрыю зь пяці перамогаў запар у чэмпіянаце Партугаліі, якія клюб атрымліваў з 1995 па 1999 гады. «Порту» мае й значныя перамогі ў міжнародных спаборніцтвах. Гэтак клюб мае перамогі ў такіх турнірах, як то Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў 1986—1987 гадоў, Міжкантынэнтальны кубак 1987 году, Супэркубак УЭФА 1987 году, стаўшы такім чынам адным зь нешматлікіх клюбаў у сьвеце, якія маюць перамогі трох асноўных міжнародных тытулаў адначасова й адзіным такім у Партугаліі, Кубак УЭФА 2003 году, Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2003—2004 гадоў, Міжкантынэнтальны кубак 2004 году, Ліга Эўропы УЭФА 2010—2011 гадоў.
«Порту» быў адным з чальцоў-заснавальнікаў Прэмэйеры-Лігі ў 1933 годзе, і, разам з «Бэнфікай» і «Спортынгам», ён ніколі не вылятаў з першага дывізіёну партугальскага футбола. Таксама «Порту» быў адным з чальцоў-заснавальнікаў расфармаванай G-14, а таксама зьяўляецца чальцом Эўрапейскай асацыяцыі клюбаў.
Зьмест |
Стадыён [рэдагаваць]
- Асноўны артыкул: Эштадыю ду Драган
Хатнія матчы клюб праводзіць на «Эштадыю ду Драган», які літаральна перакладаецца як стадыён цмокаў, у Порту. Стадыён быў пабудаваны ў 2003 годзе як замена старога клюбнага стадыёну, «Эштадыю даш Анташ», і як месца для правядзеньня матчаў чэмпіянату Эўропы 2004 году. Стадыён мае ёмістасьць у 50 399 заўзятараў, а ўсе месцы зьяўляюцца сідзячымі. Назва стадыёна паходзіць ад прысутнасьці дракона на гербе гораду Порту ў часы існаваньня манархіі.
Сплянаваны стадыён быў архітэктарам Мануэлем Салгаду й пабудаваны забудоўшчыкам Grupo Amorim. Кошт аб’екта склаў амаль 98 млн эўра, зь якіх амаль 18,5 млн было ўтрымана з падаткаплацельшчыкаў. Каб падтрымліваць выдаткі, кожная трыбуна атрымала адну ці дзьве спонсарскія назвы. Гасьцявы сэктар на стадыёне месьціцца ў левым куце паўночнай трыбуны, у той час як прыхільнікі мясцовага клюба месьцяцца на паўднёвай трыбуне.
У недалёкім мінулым было завершана будаўніцтва мульты-спартовай арэны каля стадыёна, для іншых кантраляваных клюбам спартовых камандаў, як то каманды па гандболе й баскетболе, якія зьяўляюцца рэгулярнымі прэтэндэнтамі на нацыянальныя тытулы, а таксама каманда па хакеі на роліках, якая зьяўляецца адной зь лепшых у гэтым відзе спорту ва ўсім сьвеце.
Музэй [рэдагаваць]
Футбольны клюб «Порту» мае больш чым 20 кубкаў і трафэяў ў экспазыцыі свайго музэя, які месьціцца ў межых стадыёну. Музэй яшчэ не адчынены для публічнага прагляду, аднак у недалёкай будучыні плянуецца ягонае адкрыцьцё.
Склад [рэдагаваць]
Па стане на 12 траўня 2013 года
|
|
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Rab MacWilliam; Tom Macdonald (2001-10). The World Encyclopedia of Soccer: A Complete Guide to the Beautiful Game. Lorenz Books. ISBN 978-0-7548-0828-2.
- ^ Keir Radnedge (2001). The illustrated encyclopedia of soccer. Universe Pub. ISBN 978-0-7893-0670-8.
- ^ Gustavo Poli; Lédio Carmona (2006). Almanaque do futebol. ISBN 978-85-7734-002-6.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Порту (футбольны клюб) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||