Атлетык Більбао
| Поўная назва | Athletic Club | ||
|---|---|---|---|
| Заснаваны | 1898 | ||
| Горад | Більбао, Гішпанія | ||
| Стадыён | Сан-Мамэс Умяшчальнасьць: 39 750 |
||
| Прэзыдэнт | Хасу Урытыя | ||
| Галоўны трэнэр | Марсэла Біелса | ||
| Чэмпіянат | Ля Ліга | ||
| · 2010—2011 | 6 месца | ||
|
|||
| Афіцыйны сайт | |||
Атлетык Більбао (па-гішпанску: Athletic Club de Bilbao) — гішпанскі футбольны клюб з гораду Більбао (краіна Баскаў). Клюб быў заснаваны ў 1898 годзе, з 1928 году (з часу заснаваньня) выступае ў Ля Лізе. З усіх клюбаў заснавальнікаў толькі «Атлетык», «Рэал Мадрыд» і «Барсэлёна» ніколі не пакідалі вышэйшы гішпанскі дывізіён.
Традыцыйныя клюбныя колеры ёсьць чырвона-белыя, за што клуб атрымаў мянушку «чырвона-белыя» (гішп. rojiblancos). Мянушка «Львы» адбываецца з таго, што стадыён разьмешчаны побач з царквой Сьвятога Мамаса. Мамас ў раньні пэрыяд хрысьціянства быў кінуты на разарваньне ільвам рымлянамі. Ільвы ня сталі есьці Мамаса. Пазьней ён быў прылічаны да ліку сьвятых.
Клюб вядомы сваёй кансэрватыўнай палітыкай у пляне выкарыстаньня толькі мясцовых футбалістаў. Гэта як выклікае крытыку, гэтак і зьяўляецца прадметам гонару. Аднак ня толькі запрашэньне ў клюбатрмоўвалі ня толькі гульцы, якія нарадзіліся ў Краіне Баскаў, але й футбалісты зь іншых краінаў з басконскімі каранямі.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
[рэдагаваць] Раньні этап
Футбол у Більбао зьявіўся дзякуючы двум групам людзей, зьвязаных зь Вялікабрытаніяй, гэта былі брытанскія сталявары й маракі й басконскія студэнты, якія вярнуліся з брытанскіх школ і ўнівэрсытэтаў.
У канцы XIX стагодзьдзя Більбао быў галоўным портам ў самым сэрцы найважнейшай індустрыяльнай вобласьці зь вялікай колькасьцю жалезных шахтаў і вэрфяў. Тут была разьмешчана рухаючая сіла гішпанскай эканомікі, і таму гэта месца прыцягвала працоўных мігрантаў. Сярод іх былі й шахтары з паўночнага захаду Ангельшчыны й працаўнікі вэрфяў з Саўтгэмптана і Портсмута. Брытанскія працоўныя прывезлі сюды, як і ў многія іншыя куткі плянэты, гульню пад назвай «футбол». У пачатку 1890-х гэтыя працаўнікі сабраліся разам і сфармавалі футбольны клюб «Більбао».
[рэдагаваць] Дасягненьні
- Чэмпіёны Гішпаніі (8): 1930, 1931, 1934, 1936, 1943, 1956, 1983, 1984
- Уладальнікі Кубка Гішпаніі (24): 1902, 1903, 1904, 1910, 1911, 1914, 1915, 1916, 1921, 1923, 1930, 1931, 1932, 1933, 1943, 1944, 1945, 1950, 1955, 1956, 1958, 1969, 1973, 1984
- Уладальнікі Супэркубка Гішпаніі (1): 1984
[рэдагаваць] Склад каманды
- На 1 верасьня 2011 году
|
|
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Атлетык Більбао — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Ля Ліга чэмпіянату Гішпаніі па футболе ў сэзоне 2011—2012 гадоў | |
|---|---|
|
Асасуна · Атлетык Більбао · Атлетыка Мадрыд · Барсэлёна · Бэтыс · Валенсія · Вільлярэал · Гранада · Левантэ · Мальлёрка · Маляга · Раё Вальлекана · Расінг · Рэал Мадрыд · Рэал Сасьедад · Сарагоса · Спортынг Хіхон · Сэвільля · Хэтафэ · Эспанёл
|
|