Рэал Сасьедад Сан-Сэбастыян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Гішпаніі Рэал Сасьедад
Real sociedad de futbol.png
Поўная назва Real Sociedad de Fútbol, S.A.D.
Мянушкі бела-сінія
Заснаваны 1909
Горад Сан-Сэбастыян, Гішпанія
Стадыён Анаэта
Умяшчальнасьць: 32 076
Прэзыдэнт Хакін Апэрыбай
Галоўны трэнэр Філіп Мантанье
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2011—2012 12 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

Рэал Сасьедад (па-гішпанску: Real Sociedad de Futbol) — гішпанскі футбольны клюб з гораду Сан-Сэбастыян, прадстаўляе краіну баскаў. Заснаваны 7 верасьня 1909 году, быў адным з заснавальнікаў Ля Лігі ў 1928 годзе. Хатнія гульні праводзіць на арэне «Анаэта».

Лепшыя гады каманды прыйшліся на 1980-я гады, калі клюб двойчы станавіўся чэмпіёнам краіны. «Рэал Сасьедад» доўгі час браў у каманду толькі баскаў, накшталт «Атлетыка» зь Більбао, але гэтая традыцыя была скасавана ў 1989 годзе, калі ў клюб быў запрошаны гулец нацыянальнай зборнай Ірляндыі й клюбу «Лівэрпул» Джон Элдрайдж.

«Рэал Сасьедад» акркамя футбольнай каманды мае такасама некалькі спартовых сэкцыяў, як то жаночы футбол, лёгкая атлетыка, хакей на траве і каманду ў басконскую гульню пэлёту.

Зьмест

Гісторыя[рэдагаваць]

Пачатак[рэдагаваць]

Футбол зьявіўся ў Сан-Сэбастыяне ў пачатку 1900-х, дзякуючы намаганьням студэнтаў і мігрантаў, якія вярнуліся зь Вялікабрытаніі й прывезьлі на радзіму гульню. У 1904 годзе яны ўтварылі ў San Sebastian Recreation Club. Клюб у 1905 годзе браў удзел у спаборніцтве на Кубак Гішпаніі. У траўні 1905 году быў утворны футбльны клюб «Сан-Сэбастыян» як асобная структура клюбу San Sebastian Recreation Club. У 1909 годзе кіраўніцтва новага клюбу зьвярнуліся да арганізатараў Кубку Гішпаніі аб рэгістрацыі клюбу ў турніры, але дазволаў не быў атрыманы з-за магчымасьці блытаніны з клюбам Club Ciclista de San Sebastian. Каб пазьбегнуць гэтай сытуацыі клюб быў перайменаваны ў Sociedad de Futbol 7 верасьня 1909 году. У 1910 кароль Гішпаніі Альфонса XIII, які выкарыстоўваў Сан-Сэбастыян у якасьці сваёй летняй рэзыдэнцыі, надаў клюбу сваё апекунства, дзякуючы чаму да назва была аздоблена словам «Рэал». У 1928 годзе «Рэал Сасьедад» быў у ліку заснавальнікаў Ля Лігі. У першым жа розыгрышу спаборніцтва клюб заняў выніковае чацьвёртае месца, а ягоны гулец Франсыска «Пака» Біенсабас стаўся лепшым бамбардзірам чэмпіянату. Назва каманды было зьменена на Donostia Club de Futbol у 1931 годзе разам са стварэньнем Другой гішпанскай рэспублікі, але была зьменена назад на «Рэал Сасьедад» пасьля сканчэньня Грамадзянскай вайны ў Гішпаніі ў 1939 годзе. Каманда ў цэлым вагаліся паміж Ля Лігай і Сэгундай, толькі ў 1940-х гадох клюб сем разоў вылятаў і вяртаўся ў Прымэру. Прыкладна ў гэты ж час за каманду ў якасьці брамніка гуляў скульптар Эдуарда Чыльліда, пакуль траўма не паклала канец ягонай футбольнай кар’еры.

Посьпехі 1980-х[рэдагаваць]

Каманда заняла другое месца ў Ля Лізе ў першы раз у сэзоне 1979—1980 гадоў, набраўшы 52 пунктаў. У той жа час пераможца чэмпіянату «Рэал» Мадрыд атрымаў 53 пункты, а бронзавы прызэр «Спортынг Хіхон» адстаў ад басконскага клюба нна 13 пунктаў. На наступны сэзон «Рэал Сасьедад» стаў пераможцам чэмпіянату, атрымаўшы свой ​​першы тытул і не дазволіўшы мадрыдзкаму «Рэалу» чацьвёрты раз запар стаць чэмпіёнам. Адобва клюба атрымалі па 45 пунктаў, але па розьніцы мячоў клюб з Сан-Сэбастыяна апярэдзіў сталічных гульцоў[1]. Кваліфікаваўшы такім чынам у розыгрыш Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў сэзону 1981—1982 гадоў, «Рэал Сасьедад» быў выбіты ў першым раўндзе баўгарскім клюбам ЦСКА Сафія. Атрымаўшы паразу ў Баўгарыі зь лікам 1:0, у Гішпаніі клюбы галоў гэтак і ня здолелі забіць[2].

Дасягненьні[рэдагаваць]

Чэмпіён Гішпаніі (2):

  • 1981, 1982

Уладальнік Кубка Гішпаніі (2):

  • 1909, 1987

Уладальнік Супэркубка Гішпаніі (1):

  • 1982

Склад каманды[рэдагаваць]

Па стане на 8 траўня 2013 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Чылі Бр Кляўдыё Брава (віцэ-капітан) 1983
2 Сьцяг Гішпаніі Аб Карляс Мартынэс 1986
3 Сьцяг Гішпаніі Аб Мікель Гансалес 1985
4 Сьцяг Гішпаніі ПА Горка Элюстонда 1987
5 Сьцяг Гішпаніі ПА Маркель Бэргара 1986
6 Сьцяг Гішпаніі Аб Іньніга Мартынэс 1991
7 Сьцяг Францыі Нап Антуан Грызман 1991
8 Сьцяг Гішпаніі ПА Асьер Ільлярамэндзі 1990
9 Сьцяг Гішпаніі Нап Іманоль Агірэчэ 1987
10 Сьцяг Гішпаніі ПА Шабі Прыета (капітан) 1983
11 Сьцяг Мэксыкі Нап Карляс Вэля 1989
12 Сьцяг Бразыліі Нап Ігор Сыкейра 1988
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
13 Сьцяг Гішпаніі Бр Эньняўт Зубікарай 1984
14 Сьцяг Гішпаніі ПА Рубэн Парда 1992
15 Сьцяг Гішпаніі Аб Ён Ансатэгі 1982
17 Сьцяг Гішпаніі ПА Давід Сурутуса 1986
18 Сьцяг Уругваю ПА Гансалё Кастра 1984
19 Сьцяг Альжыру Аб Ліясын Кадамуро 1988
20 Сьцяг Гішпаніі Аб Хасэ Анхель (ар. «Рома») 1989
21 Сьцяг Уругваю Нап Дыега Іфран 1987
22 Сьцяг Гішпаніі Аб Даніель Эстрада 1987
23 Сьцяг Гішпаніі ПА Хавіер Рос 1990
24 Сьцяг Гішпаніі Аб Альбэрта дэ ля Бэльля 1985

Крыніцы[рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Рэал Сасьедад Сан-Сэбастыянсховішча мультымэдыйных матэрыялаў