Більбао

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Більбао
гішп. Bilbao
Більбао
Escudo de Bilbao (ovalado).svg Bilbao.svg
Герб Більбао Сьцяг Більбао
Краіна: Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць: Краіна Баскаў
Правінцыя: Біская
Плошча: 40,65 км²
Вышыня: 19 м н. у. м.
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 359 556 чал.
шчыльнасьць: 8845,17 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 944
Паштовы індэкс: 48001 - 48015, 48001
Геаграфічныя каардынаты: 43°15′25″ пн. ш. 2°55′25″ з. д. / 43.25694° пн. ш. 2.92361° з. д. / 43.25694; -2.92361Каардынаты: 43°15′25″ пн. ш. 2°55′25″ з. д. / 43.25694° пн. ш. 2.92361° з. д. / 43.25694; -2.92361
Більбао на мапе Гішпаніі
Більбао
Більбао
Більбао
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.bilbao.net/

Більбао (па-гішпанску: Bilbao; па-басконску: Bilbo) — горад на поўначы Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Краіна Баскаў, зьяўляючыся самым населеным горадам супольнасьці. Більбао разьмешчаны каля 14 кілямэтраў на поўдзень ад Біскайскага заліва. Горад акружаны двума маленькімі горнымі хрыбтамі зь сярэдняй вышынёй калі 400 мэтраў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэшткі старажытнага паселішча, якія былі выяўлены на вяршыні гары Мальмасін, датуюцца прыкладна III ці II стагодзьдзем да нашай эры[1]. На месцы сучаснага гораду існавала старажытнае паселішча, якое было згада яшчэ Плініюсам Старэйшым і Пталямэем.

Горадам Більбао стаўся 15 чэрвеня 1300 году калі герцаг Біскаі Дыега Лёпэс V Аро праз муніцыпальны статус заснаваў тут горад. Пазьней 4 студзеня 1301 году гэтае рашэньне было падтрымана каралём Кастыліі і Леона Фэрдынандам IV.

21 чэрвеня 1511 году каралева Хуана Кастыльская дала загад стварыць у Більбао консульства. Гэтая ўстанова сталася самым уплывовым інстытутам гораду на працягу стагодзьдзяў. Пад кантролем консульства быў порт Більбао, які стаў адным з найбольш важных у Гішпаніі. У 1602 годзе Більбао стаўся сталіцай Біскаі, якая раней знаходзілася ў Бэрмэо[2].

У канцы XVII стагодзьдзя Більбао пераадолеў эканамічны крызіс, які ў гэты час быў у Гішпаніі, дзякуючы гандлю жалезнай руды, пастаўкі якой адбываліся зь мясцовага порту ў Ангельшчыну й Нідэрлянды. У XVIII стагодзьдзі горад працягваў квітнець і амаль вычарпаў свае ​​невялікія прасторы. Краіна Баскаў была адным з галоўных месцаў бітваў Карлісцкіх войнаў і карлісты вельмі жадалі заваяваць горад, які зьяўляўся эканамічным бастыёнам лібэралаў. Горад быў абложаны тры разы паміж 1835 і 1874 гадамі, але ўсе яны апынуліся беспасьпяховымі.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Більбао зьяўляецца эканамічным цэнтрам краіны Баскаў з часоў консульства, у асноўным дзякуючы гандлю ў кастыльскімі прадуктамі праз гарадзкі порт. Банк Більбао быў заснаваны ў 1857 годзе, Банк Біскаі быў створаны ў 1901 годзе, таксама ў Більбао. Абедзьве фінансавыя арганізацыі аб’ядналіся ў 1988 годзе, стварыўшы, такім чынам, карпарацыю BBV, да якой потым была далучана Архентарыя ў 1999 годзе, пасьля чаго карпарацыя на сёньня вядома як BBVA.

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як і ў большасьці гарадоў Гішпаніі, футбол зьяўляецца самым папулярным відам спорту. На другім месцы знаходзіцца баскетбол. Асноўным футбольны клюбам у горадзе ёсьць клюб «Атлетык». Ён гуляе на стадыёне Сан-Мамэс, які зьяўляецца найстарэйшым стадыёнам у Гішпаніі[3]. «Атлетык» зьяўляецца адным з чальцоў-заснавальнікаў гішпанскай футбольнай лігі, Ля Лігі.

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Asociación de Periodistas de Vizcaya. «Crónica de siete siglos». Bilbao 700. p. 24.
  2. ^ «Un día perfecto en Bermeo y Gernika». Bilbaoport.es.
  3. ^ Gunther Lades. «Football stadiums of the world — Stadiums in Spain». Fussballtempel.net.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Більбаосховішча мультымэдыйных матэрыялаў