Ікер Муньяін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ікер Муньяін
Ікер Муньяін
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 сьнежня 1992 (21 год)
Памплёна, Гішпанія
Рост 167 см
Вага 58 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Атлетык Більбао
Нумар 19
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009—2010
2009—
Більбао Атлетык
Атлетык Більбао
19 (3)
161 (19)
Нацыянальная зборная
2012— Гішпанія 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
11 траўня 2014.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
25 сакавіка 2013.

Ікер Муньяін Ганьні (па-басконску: Iker Muniain Goñi; нарадзіўся 19 сьнежня 1992, Памплёна, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст басконскага паходжаньня, нападнік клюбу «Атлетык». Дзякуючы свайму стылю гульні ў сродках масавай інфармацыі мае мянушку «гішпанскі Мэсі»[1].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ікер зьяўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі клюбу «Атлетык». Дэбютаваў у камандзе 30 ліпеня 2009 году ў матчы Лігі Эўропы супраць клюбу «Янг Бойз», выйшаўшы на поле на 59 хвіліне на замену Гаіску Такера, стаўшы такім чынам самым маладым гульцом, які калі-небудзь насіў кашулю «Атлетыка» ў афіцыйным матчы. Праз тыдзень, Муньяін забіў свой першы гол за клюб, у матчы ў адказ у Швайцарыі. «Атлетык» перамог 2:1 пасьля хатняй паразы 0:1 і прайшоў далей.

30 жніўня 2009 году Ікер патсавіў новы рэкорд, стаўшы самым маладым гульцом у Ля Лізе, а праз два тыдні зноўку забіў гол у эўракубках, калі басконскі клюб атрымаў хатнюю перамогу зь лікам 3:0 над аўстрыйскай «Аўстрыяй».

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

24 лютага 2012 году Муньяін быў вызваны ў шэрагі нацыянальнай зборнай Гішпаніі на таварыскі матч супраць зборнай Вэнэсуэлы ў Малязе. Празь пяць дзён ён выйшаў на поле замест Сэска Фабрэгаса на 74 хвіліне, а гішпанцы атрымалі перамогу зь лікам 5:0[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ікер Муньяінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў