Зборная Гішпаніі па футболе
| Гішпанія | |||
| Мянушкі | Чырвоная фурыя, La Selección, La Furia Roja | ||
|---|---|---|---|
| Фэдэрацыя | Фэдэрацыя футболу Гішпаніі | ||
| Канфэдэрацыя | УЭФА | ||
| Трэнэр | Вісэнтэ дэль Боске | ||
| Найбольш гульняў | Андоні Субісарэта (126) | ||
| Найбольш пасьпяховы гулец | Раўль (44) | ||
| Першая гульня | |||
| Гішпанія 1:0 Данія (Антвэрпэн, Бэльгія; 28 жніўня 1920) |
|||
| Самая буйная перамога | |||
| Гішпанія 13:0 Баўгарыя (Мадрыд, Гішпанія; 21 траўня 1933) |
|||
| Самая буйная параза | |||
| Італія 7:1 Гішпанія (Амстэрдам, Нідэрлянды; 4 чэрвеня 1928) Ангельшчына 7:1 Гішпанія (Лёндан, Ангельшчына; 9 сьнежня 1931) |
|||
| Чэмпіянат сьвету | |||
| Удзел | 13 (упершыню: 1934) | ||
| Дасягненьні | Чэмпіёны (2010) | ||
| Чэмпіянат Эўропы | |||
| Удзел | 8 (упершыню: 1964) | ||
| Дасягненьні | Чэмпіёны (1964, 2008) | ||
|
|||
| Алімпійскія ўзнагароды | ||
| футбол | ||
| Золата | 1992 | |
| Срэбра | 1920 | |
| Срэбра | 2000 | |
| Спартовыя ўзнагароды | ||
| Чэмпіянаты Эўропы па футболе | ||
| Золата | Гішпанія-1964 | |
| Срэбра | Францыя-1984 | |
| Золата | Аўстрыя/Швайцарыя-2008 | |
Збо́рная Гішпа́ніі па футбо́ле — прадстаўляе Гішпанію на міжнародных матчах і турнірах па футболе. Кіруецца і кантралюецца Фэдэрацыяй футболу Гішпаніі. Дзейныя чэмпіёны сьвету і Эўропы пасьля перамогаў на чэмпіянаце сьвету — 2010 і чэмпіянаце Эўропы — 2008.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Гішпанская футбольная ліга адна з наймацнейшых у сьвеце. У ёй прымаюць удзел такія знакамітыя клюбы, як Рэал Мадрыд, Барсэлёна, Атлетыка Мадрыд, Валенсія і іншыя. У Гішпаніі гуляюць шматлікія зоркі сусьветнага футболу, дзякуючы якім лепшыя клюбы краіны дамінуюць у эўрапейскіх клюбных турнірах.
У той жа час, гішпанскім гульцам вельмі цяжка прабіцца ў асноўны склад сваіх клюбаў, што дрэнна адбіваецца на гульні зборнай Гішпаніі. Акрамя таго жыхары каралеўства гістарычна разрознены на лягеры, якія паміж сабой варагуюць, што таксама зьяўляецца нэгатыўным фактарам для баявога духу футбалістаў зборнай і заўзятараў. Некаторыя гульцы адмаўляюцца выступаць за зборную Гішпаніі, шматлікія фаны не наведваюць матчы зборнай, аддаючы перавагу балець толькі за свае лякальныя клюбы.
Улічваючы сілу гішпанскай лігі і прысутны патэнцыял гульцоў, юнацкія і моладзевыя зборныя краіны выступаюць вельмі пасьпяхова, становячыся чэмпіёнамі сьвету і Эўропы, зборная Гішпаніі традыцыйна належыць да наймацнейшых камандаў Эўропы і выступае ў ролі фаварыта на буйных першынствах.
[рэдагаваць] Характарыстыка
Стыль гульні зборнай: цьвёрды, атакавалы, гульня ў кароткі і доўгі пас. Слабое месца каманды — нядосыць стабільная абарона, у нападзе гішпанцам не заўсёды хапае імпульсіўнасьці і прабіўной моцы. Гішпанцы неаднаразова і зь пераменным посьпехам былі ўдзельнікамі пасьляматчавых пэнальці.
[рэдагаваць] Статыстыка выступаў на ЧС
| Чэмпіёны | 2010 |
| 4 месца | 1950 |
| 1/4 | 1934, 1986, 1994, 2002 |
| 1/8 | 1990, 2006 |
| 2-і круг | 1982 |
| групавы этап | 1962, 1966, 1978, 1998 |
[рэдагаваць] Статыстыка выступаў на ЧЭ
| Чэмпіён Эўропы | 1964, 2008 |
| Віцэ-чэмпіён | 1984 |
| 1/4 | 1996, 2000 |
| падгрупа | 1988, 2004 |
[рэдагаваць] Вядомыя футбалісты
- Эміліё Бутрагеньё
- Рыкарда Самора
- Фэрнанда Ера
- Хасэ Антоніё Камача
- Мічэл
- Мігель Анхель Надаль
- Альфрэда ды Стэфана
- Луіс Суарэс
- Андоні Субісарэта
- Луіс Энрыке
- Хасэп Гуардыёла
- Раўль Гансалес Бланка
- Чаві Эрнандэс
- Абэларда
- Хуан Карлас Валерон
- Сант'яга Канісарэс
- Карлес Пуёль
- Фэрнанда Мар'ентэс
- Давід Вільля
- Хоакін
- Вісэнтэ
- Фэрнанда Торэс
- Сэск Фабрэгас
- Ісмаэль Урсаіс
- Сэрхіё
- Мічэл Сальгада
- Ян Эльгера
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Зборная Гішпаніі па футболе — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Зборная Гішпаніі — Чэмпіянат сьвету 2006 году | ||
|---|---|---|
|
1 Касыльляс (бр) · 2 Сальгада · 3 Пэрнія · 4 Марчэна · 5 Пуёль · 6 Альбэльда · 7 Рауль · 8 Чаві · 9 Торэс · 10 Рэес · 11 Люіс Гарсія · 12 Лёпэс · 13 Іньеста · 14 Алёнса · 15 Рамас · 16 Сэна · 17 Хаакін · 18 Фабрэгас · 19 Каньнісарэс (бр) · 20 Хуаніта · 21 Вільля · 22 Ібаньнес · 23 Рэйна (бр) · Трэнэр Араганэс |
||
| Зборная Гішпаніі — Чэмпіянат Эўропы 2008 году — Чэмпіён | ||
|---|---|---|
|
1 Касыльляс (бр) · 2 Альбіёль · 3 Навара · 4 Марчэна · 5 Пуёль · 6 Іньеста · 7 Вільля · 8 Чаві · 9 Торэс · 10 Фабрэгас · 11 Капдэвіля · 12 Касорля · 13 Палёп (бр) · 14 Алёнса · 15 Рамас · 16 Гарсія · 17 Гуіса · 18 Арбэлёа · 19 Сэна · 20 Хуаніта · 21 Сыльва · 22 дэ ля Рэд · 23 Рэйна (бр) · Трэнэр Арагонэс |
||
| Эўрапейскія футбольныя зборныя (УЭФА) | |
|---|---|
| Дзейныя |
Азэрбайджан · Альбанія · Ангельшчына · Андора · Армэнія · Аўстрыя · Баўгарыя · Беларусь · Босьнія і Герцагавіна · Бэльгія · Валія · Вугоршчына · Гішпанія · Грузія · Грэцыя · Данія · Ізраіль · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Казахстан · Кіпр · Латвія · Летува · Ліхтэнштайн · Люксэмбург · Македонія · Малдова · Мальта · Нарвэгія · Нідэрлянды · Нямеччына · Партугалія · Паўночная Ірляндыя · Польшча · Расея · Румынія · Сан-Марына · Славаччына · Славенія · Сэрбія · Турэччына · Украіна · Фарэрскія выспы · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Шатляндыя · Швайцарыя · Швэцыя · Эстонія
|
| Былыя |
Вялікабрытанія · НДР · Саар · СНД · СР Югаславія (Сэрбія і Чарнагорыя) · СССР · СФРЮ · Чэхаславаччына
|
| Міжнародны футбол | |
|---|---|
|
ФІФА | Чэмпіянат сьвету | Жаночы ЧС | Алімпіяда | Кубак Канфэдэрацыяў | Рэйтынг зборных | Гулец году | Чэмпіянат сьвету (моладзевы) | Чэмпіянат сьвету (юнакі) | Клюбны чэмпіянат сьвету па футболе | Сьпіс зборных
|
|
| Гэта — накід артыкула пра футбол. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |