Карлес Пуёль
| Карлес Пуёль | ||
Carles Puyol i Saforcada |
||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 13 красавіка 1978 Ля Побла дэ Сэгур, Гішпанія |
|
| Рост | 178 | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Барсэлёна | |
| Нумар | 5 | |
| Моладзевыя клюбы | ||
| 1993—1995 1995—1997 |
Побла дэ Сэгур Барсэлёна |
|
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1997—2000 1999— |
Барсэлёна Б Барсэлёна |
89 (6) 355 (8) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2000— | Гішпанія | 94 (3) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Карлес Пуёль і Сафаркада (нарадзіўся 13 красавіка 1978 году ў Ля Побла дэ Сэгур, Каталёнія, Гішпанія) — каталёнскі і гішпанскі футбаліст, які цяпер зьяўляецца капітанам футбольнага клюбу «Барсэлёна». Ён таксама рэгулярна выступае за нацыянальную каманду Гішпаніі. Пуёль выступаў за зборную Гішпаніі на Алімпійскіх гульнях 2000 году, Кубках сьвету 2002 і 2006 гадоў і Чэмпіянаце Эўропы 2004 году. Ён таксама згуляў у чатырох гульнях за неафіцыйную нацыянальную зборную Каталёніі.
Біяграфія [рэдагаваць]
Пуёль першапачаткова пачаў гуляць у футбол на пазыцыі брамніка ў клюбе свайго роднага гораду Ля Побла дэ Сэгур, але быў вымушаны перакваліфікавацца ў нападніка пасьля таго, як атрымаў пашкоджаньне пляча. Ён трапіў у ФК «Барсэлёна Б» ва ўзросьце 17 гадоў у 1996 годзе, а ў 1999 трэнэр Луі Ван Галь перавёў яго ў першую каманду. Карлес дэбютаваў 2 кастрычніка ў гульні супраць «Вальядаліда», якую «Барсэлёна» выйграла 2:0. За блакітна-гранатавых Пуёль пачынаў гуляць на пазыцыі правага абаронцы, але потым перакваліфікаваўся ў надзейнага цэнтральнага абаронцу з моцнымі лідэрскімі якасьцямі. Ён атрымаў узнагароду УЭФА, як лепшы правы абаронца ў 2002 годзе. У сэзоне 2003—2004 Пуёль спачатку абіраецца капітанам ФК «Барсэлёна», а потым, на невялікі час, і зборнай Гішпаніі. 17 траўня 2006 году, «Барсэлёна», з Пуёлем-капітанам, выйграе Лігу чэмпіёнаў, адолеўшы «Арсэнал» у фінале. Карлес зрабіўся першым капітанам-каталёнцам, які выйграў гэты трафэй. Пуёль у тым сэзоне таксама атрымаў узнагароду УЕФА, як лепшы абаронца Лігі чэміёнаў.
Дасягненьні [рэдагаваць]
З «Барсэлёнай»:
- 2009—10: Супэркубак Эўропы
- 2009—10: Супэркубак Гішпаніі
- 2008—09: Ліга чэмпіёнаў
- 2008—09: Чэмпіянат Гішпаніі
- 2008—09: Кубак Гішпаніі
- 2006—07: Супэркубак Гішпаніі
- 2006—07: Кубак Каталёніі
- 2005—06: Чэмпіянат Гішпаніі
- 2005—06: Ліга чэмпіёнаў
- 2005—06: Супэркубак Гішпаніі
- 2004—05: Чэмпіянат Гішпаніі
- 2004—05: Кубак Каталёніі
- 2003—04: Кубак Каталёніі
Пэрсанальныя:
- Каманда году УЭФА: 2002, 2005, 2006
- ФІФПро зборная сьвету: 2007
Са зборнай Гішпаніі:
- 2008: Чэмпіён Эўропы па футболе
- 2000: срэбраны мэдаль на Алімпійскіх гульнях у Сіднэі
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Барсэлёна»
- Профіль гульца на FootballDatabase
- Фан-сайт
- Блог Карлеса Пуёля
|
|
|---|
|
1 Вальдэс · 2 Алвэш · 3 Піке · 4 Фабрэгас · 5 Пуёль · 6 Чаві · 7 Вільля · 8 Іньеста · 9 Алексіс · 10 Мэсі · 11 Тыяга · 11 дос Сантас · 13 Пінта · 14 Маскерана · 15 Бартра · 16 Бускетс · 17 Пэдра · 18 Альба · 19 Мантоя · 21 Адрыяну · 22 Абідаль · 23 Куэнка · 24 Фантас · 25 Муньес · 26 Сонг · 37 Тэльлё · Трэнэр: Вілянова |
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Касыльляс (бр) · 2 Сальгада · 3 Пэрнія · 4 Марчэна · 5 Пуёль · 6 Альбэльда · 7 Рауль · 8 Чаві · 9 Торэс · 10 Рэес · 11 Люіс Гарсія · 12 Лёпэс · 13 Іньеста · 14 Алёнса · 15 Рамас · 16 Сэна · 17 Хаакін · 18 Фабрэгас · 19 Каньнісарэс (бр) · 20 Хуаніта · 21 Вільля · 22 Ібаньнес · 23 Рэйна (бр) · Трэнэр Араганэс |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Касыльляс (бр) · 2 Альбіёль · 3 Навара · 4 Марчэна · 5 Пуёль · 6 Іньеста · 7 Вільля · 8 Чаві · 9 Торэс · 10 Фабрэгас · 11 Капдэвіля · 12 Касорля · 13 Палёп (бр) · 14 Алёнса · 15 Рамас · 16 Гарсія · 17 Гуіса · 18 Арбэлёа · 19 Сэна · 20 Хуаніта · 21 Сыльва · 22 дэ ля Рэд · 23 Рэйна (бр) · Трэнэр Арагонэс |
||
Карлес Пуёль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў