Сэрхіё Гарсія дэ ля Фуэнтэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сэрхіё Гарсія
Сэрхіё Гарсія
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 чэрвеня 1983 (31 год)
Барсэлёна, Гішпанія
Рост 175 см
Вага 70 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Эспанёл
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2002
2002—2004
2003—2004
2004—2005
2005—2008
2008—2010
2010—
Барсэлёна-3
Барсэлёна-2
Барсэлёна
Левантэ
Сарагоса
Бэтыс
Эспанёл
22 (11)
60 (34)
4 (0)
31 (7)
90 (14)
62 (21)
67 (15)
Зборныя
2008 Гішпанія 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
22 красавіка 2013.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
2 студзеня 2013.

Сэрхіё Гарсія дэ ля Фуэнтэ (па-гішпанску: Sergio García de la Fuente; 9 чэрвеня 1983, Барсэлёна, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, нападнік клюбу «Эспанёл».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гуляў за юнацкія каманды «Барсэлёны», затым правёў два сэзоны за фарм-клюб, у якім вызначыўся высокай выніковасьцю, то бок 34 галы ў 59 матчах трэцяга гішпанскага дывізыёна. За асноўную каманду «Барсэлёны» правёў усяго 4 матчы ў сэзоне 2003—2004 гадоў пасьля чаго сышоў з клюба. У сэзоне 2004—2005 гадоў выступаў за аўтсайдэра Ля Лігі «Левантэ», дзе зьяўляўся гульцом асноўнага складу.

З 2005 году гуляў за клюб «Сарагоса», выходзячы ў стартавым складзе або на замену. У сэзоне 2007—2008 гадоў адгуляў усе 38 матчаў, але арагонскі клюб не ўтрымаўся ў Ля Лізе. У пачатку сэзону 2008—2009 гадоў хадзілі чуткі аб зацікаўленасьці Гарсіі шэрагам ангельскіх клюбаў, як то «Лівэрпул», «Тотэнгэм Готспур», «Ўэст Гэм Юнайтэд» і «Сток Сіці».

1 верасьня 2008 году ў апошнія хвіліны трансфэрнага акна, пасьля бесьперапынных чуткаў, Гарсія падпісаў кантракт з «Рэал Бэтысам»[1][2], які заплаціў за гульца каля 10 млн эўра. Свой першы гол забіў за свой новы клюб 27 верасьня ў хатнім матчы супраць «Рэал» Мадрыд[3].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выступаў за розныя юнацкія й моладзевыя зборныя Гішпаніі, у складзе якіх дасягнуў шэрагу посьпехаў. За асноўную зборную правёў два матчы, зь іх адзін — на пераможным для гішпанцаў чэмпіянаце Эўропы 2008 году супраць зборнай Грэцыі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гішпанія

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]