Левантэ Валенсія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Гішпаніі Левантэ
Levante ud.png
Поўная назва Levante Unión Deportiva, S.A.D.
Заснаваны 1909 (як Levante Futbol Club)
1939 (як Levante Union Deportiva)
Горад Валенсія, Гішпанія
Стадыён Сьюдад дэ Валенсія
Умяшчальнасьць: 25 534
Прэзыдэнт Кіка Каталян
Галоўны трэнэр Хасэ Люіс Мэндылібар
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2013—2014 10 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

Левантэ (па-гішпанску: Levante Unión Deportiva, S.A.D.) — гішпанскі футбольны клюб з гораду Валенсія. Клюб быў заснаваны ў 1909 годзе пад назвай Levante FC. Назоў быў абраны з-за аднаго пляжу ля Валенсіі. Пазьней назоў быў зьменены на Levante UD, пасьля аб’яднаньня з клюбам «Хімнастыка» (Gimnastico FC) у 1939 годзе. Зьяўляецца галоўным праціўнікам клюбу «Валенсіі». На пачатку 1980-х гадоў некаторы час колеры клюбу абараняў Ёган Круіф.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каманда «Левантэ» была заснавана ў 1909 годзе як Levante FC, узяўшы назоў аднаго з пляжаў у Ля Мальваросы, і быў адным зь першых футбольных клюбаў у Валенсіі. Мясцовыя канкурэнты футбольны клюб «Валенсія» ня быў яшчэ ўтвораны да 1919 году. Аднак іншы клюб, «Кабаньяль», гуляў у горадзе з 1903 году.

Раньнія гульні каманда праводзіла ў Ля Плятыёта, недалёка ад докаў на ўчастку зямлі, які належыў прадпрымальніку парфума. Наступны клюбны стадыён таксама месьціўся паблізу партовай зоны, і клюб пачаў паступова асацыявацца з працоўнай клясай. У 1919 годзе «Левантэ» ўпершыню згуляў са сваімі будучымі супернікамі камандай «Валенсіі» й атрымаў паразу зь лікам 0:1. Гульня адзначыла адкрыцьцё нядаўна збудаванага стадыёну ў Альгірасе. У 1928 годзе «Леванте» выйграў свой ​​першы трафэй — Валенсійскі чэмпіянат.

У 1909 годзе таксама стаў годам стварэньня клюбу «Хімнастыка», які першапачаткова граў на стадыёне Патраната Хувэнтуд Абрэра, маючы назоў на той час «Унівэрсытарыё». Да 1920 году каманда зьмяніла назаў на «Рэал Хімнастыка», пасьля прадастаўленьня каралеўскага патранажу Альфонсам XIII. У 1920 годзе «Хімнастыка» выйшала ў фінал чэмпіянату Валенсіі, але гульню так і не згуляў. У 1930 годзе са зьяўленьнем Другой Гішпанскай рэспублікі ў назьве была скачавана частка «Рэал».

У 1934—1935 гадох абодва клюбу «Левантэ» й «Хімнастыка» дэбютавалі ў другім гішпанскім дывізіёне, калі ліга была пашырана зь дзесяці каманд да дваццаці чатырох.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад каманды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 1 верасьня 2014 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Гішпаніі Бр Хэсус Фэрнандэс 1988
2 Сьцяг Гішпаніі Аб Іван Лёпэс 1993
3 Сьцяг Гішпаніі Аб Тоньнё 1989
4 Сьцяг Гішпаніі Аб Давід Навара 1980
5 Сьцяг Гішпаніі Аб Эктар Родас 1988
6 Сьцяг Грэцыі Аб Люкас Вінтра 1981
7 Сьцяг Гішпаніі Нап Давід Бараль 1983
8 Сьцяг Марока ПА Набіль эль-Жар 1986
9 Сьцяг Бразыліі Нап Рафаэл Мартынс 1989
10 Сьцяг Гішпаніі ПА Рубэн Гарсія 1993
11 Сьцяг Гішпаніі ПА Хасэ Люіс Маралес 1987
12 Сьцяг Гішпаніі Аб Хуанфран (капітан) 1976
13 Сьцяг Гішпаніі Бр Дыега Марыньнё 1990
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
14 Сьцяг Гішпаніі ПА Хаймэ Гавілян 1985
15 Сьцяг Грэцыі Аб Нікаляас Карабэляс 1984
16 Сьцяг Марока Аб Ісам эль-Адуа 1986
17 Сьцяг Гішпаніі ПА Жордзі Чумэтра 1985
18 Сьцяг Гішпаніі Нап Віктор Касадэсус 1985
19 Сьцяг Гішпаніі Аб Пэдра Лёпэс 1983
20 Сьцяг Гішпаніі ПА Віктар Пэрэс (ар. Вальядалід) 1988
21 Сьцяг Аўстрыі ПА Андрэас Іваншыц 1983
22 Сьцяг Малі ПА Магамэд Сысако 1985
23 Сьцяг Сэнэгалу ПА Папакулі Дыёп 1986
24 Сьцяг Мазамбіку ПА Сыман Матэ 1988
26 Сьцяг Гішпаніі ПА Віктар Камараза 1994

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Левантэ Валенсіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў