Маляга (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Гішпаніі Маляга
Málaga CF.png
Поўная назва Málaga Club de Fútbol, S.A.D.
Заснаваны 1948
Горад Маляга, Гішпанія
Стадыён Ля Расаледа
Умяшчальнасьць: 28 963
Прэзыдэнт Адбула эль-Тані
Галоўны трэнэр Мануэль Пэльлегрыні
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2011—2012 4 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

Маляга (па-гішпанску: Málaga Club de Fútbol) ― гішпанскі футбольны клюб з аднайменага гораду, з правінцыі Андалюсія. «Маляга» лічыцца спадкаемцай іншага клюбу з Малягі «CD Málaga», знакамітага андалюскага клюбу, што агулам правёў дванаццаць сэзонаў у Ля Лізе, дваццаць дзевяць у Сэгундзе й дзевяць сэзонаў у Тэрсэры, пасьля чаго ў 1992 годзе клюб быў скасаваны. Цяперашняя «Маляга» зьявілася як рэзэрва зьнікшай.

Лепшае месца ў чэмпіянаце краіны, калі-небудзь займалае камандай, ёсьць 7, як «CD Málaga». У сэзоне 2002―2003 гадоў клюб здолеў дайсьці да чвэрцьфіналу Кубка УЭФА. У 2006 годзе былы прэзыдэнт мадрыдзкага «Рэалу» гішпанскі бізнэсовец Лярэнца Санc выкупіў 97 адсоткаў акцыяў клюбу ў сваю ўласнасьць. Ён назначыў свайго сына Фэрнанда Санcа, былога гульца й капітана «Малягі», прэзыдэнтам клюбу. Клюб на цяперашні час мае рэзэрвовую каманду «Атлетыка Малягуэньнё». Клюб быў зноўку прададзены ў чэрвені 2010 года, катарскаму інвэстару Абдуле бін Насэру бін Абдуле аль-Ахмэду эль-Тані, які выкупіў клюб у Санса.

Зьмест

Гісторыя [рэдагаваць]

Пачатак сучаснай «Малягі» варта шукаць у ейнай папярэдніцы — «Дэпартыва Маляга», чыёй рэзэрвовай камандай і быў цяперашні клюб. Ён быў заснаваны 25 траўня 1948 года, калі «Дэпартыва Малага» рэфармавала дзіцяча-юнацкую каманду «Дэпартыва Томас» з мэтай стварэньня на ейнай базе сваёй рэзэрвовай каманды. Яна атрымала імя «Атлетыка Малагуэньнё», тым самым адрадзілася імя аднаго з двух клюбаў, якія сфармавалі «Дэпартыва Маляга» ў 1933 годзе.

На працягу сэзона 1959—1960 гадоў абедзьве каманды гулялі разам у трэцім дывізіёне. Паводле правілох, «Атлетыка Малагуэньнё» павінен быў панізіцца ў клясе, адначасовая гульня асноўнай і рэзэрвовай каманды ў адным дывізіёне не дазваляецца. Каб пазьбегнуць гэтага, «Атлетыка Малагуэньнё» разарвала адносіны з «Дэпартыва Маляга» й зарэгістравала сябе як асобны незалежны клюб.

У 1992 годзе, калі «Дэпартыва Маляга» паводле фінансавых чыньнікаў спыніла сваё існаваньне, «Атлетыка Малагуэньнё» працягвала гуляць. У сэзоне 1992—1993 гадоў каманда гуляла ў 9-й групе Тэрсэры. Пасьпяхова прайшоўшы чэмпіянат, клюб здабыў сабе павышэньне ў Сэгунду Б. Аднак у наступным сэзоне клюб вылецеў і сутыкнуўся з сур’ёзнымі грашовымі праблемамі, стаяўшы на мяжы роспуску. На рэфэрэндуме 19 сьнежня 1993 года чальцы клюба выказаліся «за» зьмены назвы, гэтак «Атлетыка Малагуэньнё» стаў клюбам «Маляга», стаўшы афіцыйным спадчыньнікам каманды-заснавальніка «Дэпартыва Маляга».

У 2000-х гадох клюб быў багаты таленавітай моладзьдзю й моцнымі гульцамі, а таксама прадставіў больш сучасны стадыён. І хоць «Маляга» ніколі не займала высокіх месцаў, яна мела некаторы пасьпех пад кіраўніцтвам вельмі папулярнага трэнэра Хаакіна Пэйра. Яны адзіны раз прымалі ўдзел у эўракубках, але здабылі трафэй — Кубак Інтэртота, пасьлядоўна выбіўшы «Гент», «Вілем II» і адолеўшы ў «гішспанскім фінале» «Вільлярэал». Гэты посьпех дазволіў клюбу выйсьці ў Кубак УЭФА.

У гэтым турніры гульцы клюба дайшлі да стадыі чвэрцьфіналу, саступіўшы «Баавішце» ў сэрыі пэнальці, але выбіўшы басьнійскі «Жалезьнічар», польскую «Аміку», ангельскі «Лідс Юнайтэд» зь лікам 2:1 дзякуючы дублю панамца Хуліё Дэлі Вальдэса, цяперашняга трэнэра зборнай Панамы, і атэнскі «АЕК». Пасьля сыходу Пэйра пачаўся павольны спуск уніз. Асноўныя лідэры, сярод іх уругваец Дарыё Сыльва, галяндзец Кікі Мусампа, панамец Хуліё Дэлі Вальдэс і вядомы брамнік Пэдра Кантрэрас пакінулі клюб.

Тытулы [рэдагаваць]

Склад каманды [рэдагаваць]

Па стане на 8 траўня 2013 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Камэруну Бр Карляс Камэні 1984
2 Сьцяг Гішпаніі Аб Хесус Гамэс (капітан) 1985
3 Сьцяг Бразыліі Аб Вэлінгтан 1979
4 Сьцяг Уругваю Аб Дыега Люгана (ар. «ПСЖ») 1980
5 Сьцяг Аргентыны Аб Мартын Дэмікеліс 1980
6 Сьцяг Гішпаніі ПА Ігнасьё Камача 1990
7 Сьцяг Гішпаніі ПА Хаакін Санчэс 1981
8 Сьцяг Францыі ПА Жэрэмі Тулялян 1983
9 Сьцяг Аргентыны Нап Хавіер Савіёля 1981
10 Сьцяг Бразыліі ПА Жуліё Баптыста 1981
11 Сьцяг Уругваю Нап Сэбастыян Фэрнандэс 1985
12 Сьцяг Бразыліі Нап Лукас Піясон (ар. «Чэлсі») 1994
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
13 Сьцяг Аргентыны Бр Вілі Кабальлера 1981
14 Сьцяг Чылі ПА Пэдра Маралес (ар. «Дынама») 1985
16 Сьцяг Чылі ПА Мануэль Ітура 1984
17 Сьцяг Партугаліі ПА Дуда 1980
18 Сьцяг Партугаліі ПА Элізэў 1983
19 Сьцяг Гішпаніі ПА Франсыска Партыльлё 1990
21 Сьцяг Гішпаніі Аб Сэрхіё Санчэс 1986
22 Сьцяг Гішпаніі ПА Іска 1992
23 Сьцяг ЗША Аб Агучы Аньеву (ар. «Спортынг») 1982
24 Сьцяг Парагваю Нап Роке Санта Крус (ар. «Манчэстэр Сіці») 1981
25 Сьцяг Партугаліі Аб Вітарыну Антунэш (ар. «Пасуш ды Фэрэйра») 1987
32 Сьцяг Гішпаніі Бр Поль 1991

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Маляга (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў