Андрэс Іньеста
| Андрэс Іньеста | ||
Andrés Iniesta Luján |
||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Мянушка | El Illusionista (Ілюзіяніст), Don Andrés (Дон Андрэс) |
|
| Нарадзіўся | 11 траўня 1984 Фуэнтэабія, Гішпанія |
|
| Рост | 170 см | |
| Вага | 65 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Барсэлёна | |
| Нумар | 8 | |
| Кантракт | 2015 | |
| Моладзевыя клюбы | ||
| 1994—1996 1996—2001 |
Альбасэтэ Барсэлёна |
|
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2001—2003 2002— |
Барсэлёна Б Барсэлёна |
54 (5) 290 (29) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2006— | Гішпанія | 71 (10) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Андрэс Іньеста Люхан, болей вядомы як Андрэс Іньеста (нарадзіўся 11 траўня 1984, Фуэнтэабія, Альбасэтэ, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, які гуляе на пазыцыі паўабаронцы ў каталёнскай «Барсэлёне» і зборнай Гішпаніі. Мае кантракт з «Барсай» да 2015 году.
Біяграфія [рэдагаваць]
Андрэс Іньеста нарадзіўся ў Фуэнтэабіі, правінцыя Альбасэтэ, 11 траўня 1984 у сям’і працоўных. Калі Андрэсу было 8 гадоў, ягоныя бацькі аддалі яго ў школу тутэйшага футбольнага клюбу. У 1996, ва ўзросьце 12 гадоў Андрэс прымаў удзел у моладзевым турніры «Брунэтэ». Тым жа годам, увосень, перайшоў у адну з моладзевых сэкцыяў «Барсэлёны» і пераехаў у знакамітую рэзыдэнцыю «Ля Масія». У 16 гадоў быў запрошаны трэнэрам Ларэнса Сэра Фэрэрам прыняць удзел у трэніроўцы зь першай камандай «Барсы». У 18 гадоў пераехаў жыць са сваёй сям’ёй у Сан Феліў дэ Ёбрэгат.
Правёў два гады гуляючы за «Барсэлёну Б», дэбютаваў за асноўную каманду «Барсэлёны» у сэзоне 2002—2003 пры трэнеры Луі Ван Гале. На працягу двух сэзонаў (2002—2003 і 2003—2004) спалучаў выступы за асноўную каманду з выступамі за другую каманду «Барсы». У сэзоне 2004—2005 канчаткова пераходзіць у асноўную каманду і актыўна дапамагае Барсе змагацца за тытул чэмпіёна Гішпаніі. Нельга сказаць што Андрэс быў гульцом асноўнага складу каманды, але менавіта ён часьцей за ўсіх у тым сэзоне выходзіў на замену, звычайна зьяўляючыся на гульнявой пляцоўцы ў другіх паловах сустрэчаў. Такім чынам ён прапусьціў толькі адну гульню ў Ля Лізе ў тым сэзоне, правёўшы 37 матчаў у чэмпіянаце. Разам з Самуэлем Эта'О Іньеста быў самым выкарыстоўваемым гульцом у складзе «Барсы» таго сэзону.
У сэзоне 2005—2006 з-за доўгай адсутнасьці Чаві ў камандзе па прычыне траўмы, Іньеста стаў рэгулярна трапляць у асноўны склад каманды. Час гульні на полі, які быў дадзены Андрэсу дазволіў яму пераўтварыцца ў паўабаронцу міравога ўзроўню. Сама «Барса» зрабіла ў тым сэзоне дубль, выйграўшы першынство Гішпаніі і Лігу Чэмпіёнаў, у фінале якой Андрэс выйшаў на замену пры ліку 0-1. Выдатная гульня Андрэса дапамагла Барсе спачатку зраўняць лік, а потым і забіць пераможны гол. Сэзон 2006-2007 стаў удалым для Андрэса ў персанальным пляне. 22 жніўня Андрэс падняў над галавою Кубак Гампэра ў якасьці капітана каманды, пасьля разгромнай перамогі Барсы над мюнхэнскай «Баварыяй» зь лікам 4—0. Упершыню згуляў на пазыцыі левага нападніка ў гульні з «Леўскі» ў Лізе чэмпіёнаў, забіўшы два галы. Гуляў на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы ў матчы 1/8 фінала таго ж турніру супраць «Лівэрпуля». Нягледзячы на тое, што трэнер Франк Райкард часта ставіў Андрэса на розныя пазыцыі на полі, у сэзоне 2006—2007 Іньеста усталяваў свой персанальны рэкорд па колькасьці забітых галоў.
На пачатку сэзона 2007—2008 Андрэс зьмяніў свой звыклв нумар 24 на нумар 8, які асвабадзіўся пасьля ўходу з каманды Людавіка Жулі. Менавіта пад гэтым нумарам Андрэс выступаў за юнацкія каманды. 25 студзеня 2014 Андрэс абнавіў свой кантракт з клюбам да 30 чэрвеня 2014. Кошт за выкуп гульца па гэтаму кантракту складаў 150 мільёнаў эўра. У сэзоне 2008—2009 Андрэс зрабіўся чацьвертым капітанам каманды пасьля Карлеса Пуёля, Чаві й Віктора Вальдэса. У сярэдзіне лістапада 2008 атрымаў траўму, якая павінна была заставіць яго па-за гульнёй на 6 тыдняў. Андрэс не жадаў вяртацца пакуль не адчуваў сябе на 100% і вярнуўся на поле 3 студзеня 2009, выйшаўшы на замену у матчы з «Маёркай» і забіўшы важны гол праз 10 хвілінаў. 12 студзеня 2009 быў апублікаваны сьпіс лепшых гульцоў сьвету ў 2008 па вэрсіі ФІФА, у якім Андрэс быў на дзявятым месцы. Выступы Андрэса на працягу сэзона 2008—2009 часта хваліліся гішпанскай і сусьветнай прэсай, а сам Андрэс неадначасова атрымліваў авацыі як на «Камп Ноў», так і на іншых стадыёнах.
5 лютага Іньеста выйшаў у складзе «Барсы» ў 250-ы раз у матчы Кубка Караля супраць «Маёркі». Іньеста зноў атрымаў траўму ў хатнім матчы чэмпіяната супраць «Малагі», але вярнуўся на поле ў першым матчы чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Баварыі» (4:0). 2 траўня 2009 году Андрэс прыняў удзел у разгроме мадрыдзкага «Рэалу» на «Сант’яга Бэрнабэў» (2:6), а праз чатыры дні забіў, мабыць, найважнейшы свой гол у кар’еры лёнданскаму «Чэлсі» ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў на трэцяй дадатковай хвіліне. Гэты гол дазволіў «Барсе» прайсьці ў фінал спаборніцтва, дзе яна перамагла ангельскі «Манчэстэр Юнайтэд» зь лікам 2:0. Пасьля гэтай гульні нападнік манкуніянцаў Ўэйн Руні назваў Ініесту лепшым гульцом у сьвеце. 18 кастрычніка Іньеста быў уключаны ў сьпіс з 30 прэтэндэнтаў на прэстыжную ўзнагароду «Залаты мяч». Андрэс таксама заняў пятае месца ў сьпісе лепшых гульцоў сьвету па вэрсіі ФІФА. Ён забіў свой першы гол у сэзоне супраць «Расінга» з Сантандэру.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Андрэс Іньеста — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Прафайл на афіцыйным сайце «Барсэлёны»
- Прафайл на сайце transfermarkt.co.uk
|
|
|---|
|
1 Вальдэс · 2 Алвэш · 3 Піке · 4 Фабрэгас · 5 Пуёль · 6 Чаві · 7 Вільля · 8 Іньеста · 9 Алексіс · 10 Мэсі · 11 Тыяга · 11 дос Сантас · 13 Пінта · 14 Маскерана · 15 Бартра · 16 Бускетс · 17 Пэдра · 18 Альба · 19 Мантоя · 21 Адрыяну · 22 Абідаль · 23 Куэнка · 24 Фантас · 25 Муньес · 26 Сонг · 37 Тэльлё · Трэнэр: Вілянова |
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Касыльляс (бр) · 2 Сальгада · 3 Пэрнія · 4 Марчэна · 5 Пуёль · 6 Альбэльда · 7 Рауль · 8 Чаві · 9 Торэс · 10 Рэес · 11 Люіс Гарсія · 12 Лёпэс · 13 Іньеста · 14 Алёнса · 15 Рамас · 16 Сэна · 17 Хаакін · 18 Фабрэгас · 19 Каньнісарэс (бр) · 20 Хуаніта · 21 Вільля · 22 Ібаньнес · 23 Рэйна (бр) · Трэнэр Араганэс |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Касыльляс (бр) · 2 Альбіёль · 3 Навара · 4 Марчэна · 5 Пуёль · 6 Іньеста · 7 Вільля · 8 Чаві · 9 Торэс · 10 Фабрэгас · 11 Капдэвіля · 12 Касорля · 13 Палёп (бр) · 14 Алёнса · 15 Рамас · 16 Гарсія · 17 Гуіса · 18 Арбэлёа · 19 Сэна · 20 Хуаніта · 21 Сыльва · 22 дэ ля Рэд · 23 Рэйна (бр) · Трэнэр Арагонэс |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Касыльляс (бр) · 2 Альбіёль · 3 Піке · 4 Марчэна · 5 Пуёль · 6 Іньеста · 7 Вільля · 8 Чаві · 9 Торэс · 10 Фабрэгас · 11 Капдэвіля · 12 Вальдэс (бр) · 13 Мата · 14 Алёнса · 15 Рамас · 16 Бускетс · 17 Арбэлёа · 18 Пэдра · 19 Льярэнтэ · 20 Мартынэс · 21 Сыльва · 22 Навас · 23 Рэйна (бр) · Трэнэр дэль Боске |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Касыльляс (бр) · 2 Альбіёль · 3 Піке · 4 Мартынэс · 5 Хуанфран · 6 Іньеста · 7 Пэдра · 8 Чаві · 9 Торэс · 10 Фабрэгас · 11 Нэгрэда · 12 Вальдэс (бр) · 13 Мата · 14 Алёнса · 15 Рамас · 16 Бускетс · 17 Арбэлёа · 18 Альба · 19 Льярэнтэ · 20 Касорля · 21 Сыльва · 22 Навас · 23 Рэйна (бр) · Трэнэр дэль Боске |
||
| Гэта — накід артыкула пра футбаліста. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |