Пэдра Радрыгес Ледэсма
| Пэдра Радрыгес Ледэсма | ||
Pedro Rodríguez |
||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 28 ліпеня 1987 Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ, Гішпанія |
|
| Рост | 169 см | |
| Вага | 64 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Барсэлёна | |
| Нумар | 17 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2007— 2007—2009 |
Барсэлёна Барсэлёна Б |
104 (30) 55 (17) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2010— | Гішпанія | 18 (2) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Пэдра Радрыгес Ледэсма (па-гішпанску: Pedro Rodríguez Ledesma; нарадзіўся 28 ліпеня 1987, Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, нападнік клюба «Барсэлёна» й нацыянальнай зборнай Гішпаніі.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Пачаў сваю кар’еру ў камандзе аднаго зь ніжэйшых гішпанскіх дывізіёнаў «Сан-Ісыдра» на родных Канарскіх астравах у сэзоне 2003—2004 гадоў, адзначыўшыся гульнямі як за юнацкі, гэтак і за асноўны склад. Адтуль перабраўся ў юніёрскую каманду «Барсэлёны», за розныя юніёрскія й моладзевыя каманды «сіне-гранатавых» адыграў тры сэзоны.
Першы матч за асноўны склад «Барсэлёны» правёў 11 верасьня 2007 году ў фінале Кубка Каталёніі, дзе ягоная каманда саступіла «Хімнастыку» з Тарагоны зь лікам 1:2.
Зборная [рэдагаваць]
У 2010 годзе трапіў у заяўку зборнай Гішпаніі па футболе на чэмпіянат сьвету 2010 году ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, дзе стаў чэмпіёнам сьвету. У 2012 годзе разам са зборнай стаў чэмпіёнам Эўропы.
Дасягненьні [рэдагаваць]
Клюбныя [рэдагаваць]
- Чэмпіён Гішпаніі (3): 2009, 2010, 2011
- Уладальнік Кубка Гішпаніі (2): 2009, 2012
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі (3): 2009, 2010, 2011
- Пераможца Лігі Чэмпіёнаў (2): 2009, 2011
- Уладальнік Супэркубка УЭФА (2): 2009, 2011
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету (2): 2009, 2011
Міжнародныя [рэдагаваць]
- Чэмпіён сьвету: 2010
- Чэмпіён Эўропы: 2012
Сям’я [рэдагаваць]
Старэйшы брат Пэдра Кірыян Радрыгес Ледэсма выступае ў цяперашні час у клюбе Другой Бундэсьлігі «Франкфурт»[1].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Профіль Пэдра на playerhistory.com
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Пэдра Радрыгес Ледэсма — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|
|---|
|
1 Вальдэс · 2 Алвэш · 3 Піке · 4 Фабрэгас · 5 Пуёль · 6 Чаві · 7 Вільля · 8 Іньеста · 9 Алексіс · 10 Мэсі · 11 Тыяга · 11 дос Сантас · 13 Пінта · 14 Маскерана · 15 Бартра · 16 Бускетс · 17 Пэдра · 18 Альба · 19 Мантоя · 21 Адрыяну · 22 Абідаль · 23 Куэнка · 24 Фантас · 25 Муньес · 26 Сонг · 37 Тэльлё · Трэнэр: Вілянова |
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Касыльляс (бр) · 2 Альбіёль · 3 Піке · 4 Марчэна · 5 Пуёль · 6 Іньеста · 7 Вільля · 8 Чаві · 9 Торэс · 10 Фабрэгас · 11 Капдэвіля · 12 Вальдэс (бр) · 13 Мата · 14 Алёнса · 15 Рамас · 16 Бускетс · 17 Арбэлёа · 18 Пэдра · 19 Льярэнтэ · 20 Мартынэс · 21 Сыльва · 22 Навас · 23 Рэйна (бр) · Трэнэр дэль Боске |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Касыльляс (бр) · 2 Альбіёль · 3 Піке · 4 Мартынэс · 5 Хуанфран · 6 Іньеста · 7 Пэдра · 8 Чаві · 9 Торэс · 10 Фабрэгас · 11 Нэгрэда · 12 Вальдэс (бр) · 13 Мата · 14 Алёнса · 15 Рамас · 16 Бускетс · 17 Арбэлёа · 18 Альба · 19 Льярэнтэ · 20 Касорля · 21 Сыльва · 22 Навас · 23 Рэйна (бр) · Трэнэр дэль Боске |
||