Жордзі Альба
| Жордзі Альба | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 21 сакавіка 1989 (24 гады) Асьпіталэт-дэ-Льябрэгат, Гішпанія |
|
| Рост | 170 см | |
| Вага | 69 кг | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Барсэлёна | |
| Нумар | 18 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2008— 2008—2009 2012— |
Валенсія → Хімнастык (арэнда) Барсэлёна |
73 (4) 35 (4) 0 (0) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2010— | Гішпанія | 11 (1) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Жордзі Альба Рамас (па-каталёнску: Jordi Alba Ramos; 21 сакавіка 1989, Асьпіталэт-дэ-Льябрэгат, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст каталёнскага паходжаньня, абаронца клюба «Валенсія» й нацыянальнай зборнай Гішпаніі.
Зьмест |
Кар’ера[рэдагаваць]
«Валенсія»[рэдагаваць]
Займацца футболам Жордзі Альба пачаў у складзе «Барсэлёны», аднак сваім выпускніком яго мае права назваць футбольная школа іншага гранда гішпанскага футбола — «Валенсія», куды Жордзі перайшоў транзытам праз моладзевую каманду клюба «Карнэльля».
Пасьля сэзону, праведзенага ў дублі, Жордзі Альба стаў прыцягвацца да гульняў за асноўны склад. Але з-за высокай канкурэнцыі на пазыцыі левага паўабаронцы малады гулец сэзон 2008—2009 гадоў правёў у арэндзе ў клюбе Сэгунды «Хімнастык». Там Жордзі гуляў рэгулярна, а ў міжсэзоньні 2009 году Жордзі Альба вярнуўся ў «Валенсію».
У сярэдзіне новага сэзону гулец атрымаў шанец на сталую гульню ў асноўным складзе з-за траўмаў сваіх партнэраў на левым флянзе абароны. Жордзі Альба цалкам годна справіўся з гульнёй у новым для сябе амплюа. 11 красавіка 2010 года Жордзі Альба забіў свой першы гол за «Валенсію» правёўшы мяч у браму «Маёркі».
«Барсэлёна»[рэдагаваць]
28 чэрвеня 2012 года Альба падпісаў пяцігадовы кантракт са сваім былым клюбам «Барсэлёнай», за які Валенсія атрымала 14 мільёнаў эўра[1].
Міжнародная кар’ера[рэдагаваць]
11 кастрычніка 2011 году малады паўабаронца дэбютаваў у складзе зборнай Гішпаніі ў матчы супраць зборнай Шатляндыі[2]. Свой першы мяч за зборную забіў у фінальным матчы чэмпіянату Эўропы 2012 году ў браму зборнай Італіі.
Дасягненьні[рэдагаваць]
- Чэмпіён Эўропы: 2012
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Agreement with Valencia over Jordi Alba. fcbarcelona.com
- ^ Хорди Альба: буду хранить футболку сборной Испании. championat.com
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Жордзі Альба — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Прафайл на афіцыйным сайце «Валенсіі»
- Прафайл на сайце transfermarkt.co.uk
|
|
|---|
|
1 Вальдэс · 2 Алвэс · 3 Піке · 4 Фабрэгас · 5 Пуёль · 6 Чаві · 7 Вільля · 8 Іньеста · 9 Алексіс · 10 Мэсі · 11 Тыяга · 11 дос Сантас · 13 Пінта · 14 Маскерана · 15 Бартра · 16 Бускетс · 17 Пэдра · 18 Альба · 19 Мантоя · 21 Адрыяну · 22 Абідаль · 23 Куэнка · 24 Фантас · 25 Муньес · 26 Сонг · 37 Тэльлё · Трэнэр: Вілянова |
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Касыльляс (бр) · 2 Альбіёль · 3 Піке · 4 Мартынэс · 5 Хуанфран · 6 Іньеста · 7 Пэдра · 8 Чаві · 9 Торэс · 10 Фабрэгас · 11 Нэгрэда · 12 Вальдэс (бр) · 13 Мата · 14 Алёнса · 15 Рамас · 16 Бускетс · 17 Арбэлёа · 18 Альба · 19 Льярэнтэ · 20 Касорля · 21 Сыльва · 22 Навас · 23 Рэйна (бр) · Трэнэр дэль Боске |
||
| Гэта — накід артыкула пра футбаліста. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |