Хаві Мартынэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Хаві Мартынэс
Хаві Мартынэс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 верасьня 1988 (26 гадоў)
Эстэлья, Гішпанія
Рост 190 см
Вага 79 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Баварыя Мюнхэн
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2006
2006—2012
2012—
Асасуна
Атлетык Більбао
Баварыя Мюнхэн
32 (3)
201 (22)
45 (3)
Зборныя
2010— Гішпанія 15 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
10 траўня 2014.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
6 сакавіка 2014.

Хавіер «Хаві» Мартынэс Агінара (па-басконску: Javier «Javi» Martínez Aguinaga; нарадзіўся 2 верасьня 1988, Эстэлья, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст басконскага паходжаньня, паўабаронца нямецкага клюбу «Баварыя» й нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Адзін з двух гульцоў у гісторыі сусьветнага футболу, які перамагаў спачатку на чэмпіянаце сьвету па футболе, а затым на моладзевым чэмпіянаце Эўропы па футболе[1].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мартынэс зьяўляецца выхаванцам памплёнскай «Асасуны». Сэзон 2005—2006 гадоў правёў у дублюючай камандзе. Трэнэр «Асасуны» Хасэ Зыганда лічыў юніёра вельмі пэрспэктыўным, параўноўваючы яго з францускім паўабаронцам Патрыкам Віера.

Улетку 2006 году 17-гадовы Мартынэс перайшоў у «Атлетык». Сума трансфэру склала 6 млн эўра. Нягледзячы на юнацкі ўзрост, Хаві згуляў 35 матчаў і забіў 3 мячы. Ягоная гульня й хуткая адаптацыя вырабілі станоўчае ўражаньне на спэцыялістаў. У наступных сэзонах Мартынэс працягнуў прагрэсаваць, праводзячы ня менш траццаці матчаў за чэмпіянат.

Шырока ходзяць чуткі аб магчымым пераходзе Мартынэса ў больш прэстыжны клюб. У якасьці пакупнікоў зваліся «Лівэрпул»[2], «Чэлсі»[3] й «Фіярэнтына»[4]. Агент футбаліста назваў прымальнай для трансфэру суму ў 30 млн эўра. У 2010 годзе Мартынэс быў прызнаны лепшым маладым гульцом году паводле вэрсіі часопіса «Don Balón».

У жніўні 2012 году Мартынэс перайшоў у мюнхэнскую «Баварыю».

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

11 траўня 2010 году настаўнік галоўнай зборнай Гішпаніі Вісэнтэ дэль Боске ўключыў Мартынэса ў заяўку на чэмпіянат сьвету 2010 году[5]. 29 траўня Хавіер дэбютаваў у складзе асноўнай зборнай, замяніўшы Чаві ў матчы супраць зборнай Саудаўскай Арабіі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гішпанія

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Хаві Мартынэссховішча мультымэдыйных матэрыялаў