Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ
гішп. Santa Cruz de Tenerife
Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ
Escudo de armas de Santa Cruz de Tenerife.svg Flag Santa Cruz de Tenerife city.svg
Герб Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ Сьцяг Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ
Краіна: Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць: Канарскія астравы
Правінцыя: Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ
Плошча: 150,56 км²
Вышыня: 4 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 222 417 чал. (2009)
шчыльнасьць:
Геаграфічныя каардынаты: 28°28′ пн. ш. 16°15′ з. д. / 28.467° пн. ш. 16.25° з. д. / 28.467; -16.25Каардынаты: 28°28′ пн. ш. 16°15′ з. д. / 28.467° пн. ш. 16.25° з. д. / 28.467; -16.25
Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ на мапе Канарскіх астравоў
Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ
Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ
Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.santacruzdetenerife.es/

Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ (па-гішпанску: Santa Cruz de Tenerife) — горад у Гішпаніі, які месьціцца на Канарскіх астравах і ўваходзіць у аднайменную аўтаномную супольнасьць. Разам горадам Ляс-Пальмас зьяўляецца сталіцай супольнасьці. Горад зьяўляецца самым буйным Тэнэрыфэ, адным з астравоў архіпэляга. Разьмешчаны каля 210 кілямэтраў ад паўночна-заходняга ўзьбярэжжа Афрыкі ў Атлянтычным акіяне.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сваю назву горад атрымаў ад срэбнага Сьвятога Крыжа канкістадораў, які Алёнса Фэрнандэс дэ Люга паставіў пасьля высадкі на ўзьбярэжжы ў 1494 годзе, цяпер гэты крыж захоўваецца ў нацыянальным музэі Тэнэрыфэ. На працягу XVI стагодзьдзя гэтая былая рыбацкая вёсачка стала важным портам у закрытай гавані Ля-Лягуна. У 1723 году горад стаўся адміністрацыйным цэнтрам Тэнэрыфэ, а ў 18331927 гадох места было сталіцай усяго архіпэляга. На Тэнэрыфэ неаднаразова нападалі ангельцы і датчане, але беспасьпяхова. У 1797 годзе захапіць порт паспрабаваў адмірал Нэльсан, але пацярпеў паразу. Да Санта-Крус сталіцай выспы была найблізкая Ля-Лягуна.

Гішпанцы пабудавалі на ўзьбярэжжы мноства крэпасьцяў для абароны сваіх уладаньняў, але нішто не спыняла піратаў, якія натхняліся ангельскімі й францускімі ўладамі, яны часьцяком нападалі на Тэнэрыфэ. Гэтак у 1657 годзе ангельскі адмірал Робэрт Блэйк здолеў нават захапіць горад, аднак зусім на кароткі час, неўзабаве ён быў адкінуты артылерыяй. Гэтая, і яшчэ дзьве сур’ёзныя перамогі, здабытыя над ангельцамі. 6 лістапада 1706 году генэрал Джон Джэнінгс атакаваў порт, але быў адкінуты, а ў 1797 годзе быў пераможаны генэрал Нэльсан. Гэтыя падзеі атрымалі адлюстраваньне ў гербе Тэнэрыфэ, на ім акрамя Крыжа заваяваньня, намаляваныя тры леапарды, якія ўвасабляюць гэтыя тры перамогі, над Блэйкам, Джэнкінгсам і Нэлсанам.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эканоміка Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ абапіраецца ў асноўным на сфэру паслугаў. Гандаль, турызм, імпарт-экспарт, марскі порт і наяўнасьць буйных палітычных і фінансавых інстытутаў гарантуюць моцнае эканамічнае разьвіцьцё гораду.

Гарадыя-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў