Імпарт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Імпарт (па-лацінску: importare — увазіць) — увоз на мытную тэрыторыю краіны тавараў, паслуг ці капіталу.

Імпарт з пунтку гледжаньня навукі — гэта вынік міжнароднага падзелу працы ў спаборніцтве краін па найбольш дасканаламу выкарыстоўваньню рэсурсаў як матэрыяльных, так і нематэрыяльных.

Разам з экспартам імпарт складае гандлёвы абарот. Розьніца паміж агульнай вартасьцю экспарту і імпарту складае гандлёвае сальда.

Вартасьць імпарту лічыцца ў цэнах на ўмовах CIF, гэта значыць уключаецца вартасьць страхаваньня ды фрахта. З гэтай прычыны агульнасусьветны экспарт заўсёды меньш за імпарт.

Імпарт матэрыяльных каштоўнасьцяў называецца бачны імпарт. Імпарт транспартных паслуг, турызм, страхаваньне і іншыя паслугі, а таксама пераказы грошаў юрыдычных ды фізычных асоб за мяжу — нябачны імпарт.

Падзяляюць імпарт па яго прадмеце на:

  • Імпарт тавараў
  • Імпарт паслуг
  • Імпарт капіталу

Рэімпарт — адваротны ўвоз тавараў, раней вывезеных па-за межы ды не пераапрацаваных там.

Імпарт рэгулюецца дзяржавамі празь некаторыя інструмэнты гандлёвай палітыкі: мыты, квоты, «дабраахвотныя» абмежаваньні, мінімальныя імпартныя цэны, тэхнічныя бар’еры ды іншыя.

Гэтыя інструмэнты маюць дзьве мэты — абарона нацыянальных вытворцаў ад міжнароднай канкурэнцыі ды фіскальная мэта.

Імпарт у Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульная вартасьць імпарту ў Беларусь[1]
Год Млн.$
2005 17 981,4
2006 22 100,7
2007 28 602,1
2008 39 341,3
Асноўныя краіны імпарту паводле зьвестак за 2008 год
Год Імпарт, Млн.$
Расея 23 460,3
Нямеччына 2 792,3
Украіна 2 115,1
Кітай 1 414,8

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ адпаведна зьвесткам з сайту Дзяржаўнага мытнага камітэту