Страхаваньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Страхава́ньне, убесьпячэньне — сыстэма эканамічных адносінаў, якая ўключае ўтварэньне адмысловага фонду сродкаў (страхавога фонду) і яго выкарыстаньне (разьмеркаваньне і пераразьмеркаваньне) для пераадоленьня і кампэнсацыі розных стратаў і шкоды, выкліканых нешчасьлівымі падзеямі (страхавымі выпадкамі) шляхам выплаты страхавое кампэнсацыі і страхавых сум.

Удзельнікі працэсу страхаваньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У страхаваньні абавязковая наяўнасьць двух бакоў:

  • адмысловае арганізацыі, што займаецца стварэньнем і выкарыстаньнем адпаведнага фонду — страхоўшчыка
  • юрыдычных і фізычных асобаў, што ўносяць у фонд усталяваныя плацяжы — страхавальнікаў.

Узаемныя абавязальніцтвы страхоўшчыкаў і страхавальнікаў рэглямэнтуюцца дамоваю страхаваньня ў адпаведнасьці з умовамі страхаваньня. Удзельнікамі страхавых адносінаў могуць выступаць таксама трэція бакі: застрахаваны або бэнэфіцыяр — асоба, прызначаная для атрыманьня страхавое кампэнсацыі.

Клясыфікацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • маёмаснае страхаваньне: аб'ектам страхаваньня суць матар'яльныя каштоўнасьці
  • асабістае страхаваньне: аснова эканамічных адносінаў — падзеі ў жыцьці фізычных асобаў
  • страхаваньне адказнасьці: прадмет — абавязальніцтвы страхавальніка па кампэнсацыі шкоды трэцім асобам.

Унутры галіны таксама выдзяляюцца розныя віды страхаваньня.

Па тэрміне дамова страхаваньня можа быць

  • бестэрміновай (пажыцьцёвай)
  • часовай:
    • кароткатэрміновай (ад некалькіх месяцаў да году)
    • доўгатэрміновай (ад 1 да 5 гадоў)
    • і іншыя

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страхаваньнесховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Гэта — накід артыкула па фінансы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго.