Зборная Турэччыны па футболе
| Турэччына | |||
| Мянушкі | Чырвоныя, Ay-Yildiz, Янычары, Yeni cheri | ||
|---|---|---|---|
| Фэдэрацыя | Турэцкая футбольная асацыяцыя | ||
| Канфэдэрацыя | УЭФА | ||
| Трэнэр | Гус Хідынк | ||
| Найбольш гульняў | Рушту Рэчбэр (119) | ||
| Найбольш пасьпяховы гулец | Хакан Шукюр (51) | ||
| Першая гульня | |||
(Стамбул, Турэччына; 26 кастрычніка 1923) |
|||
| Самая буйная перамога | |||
(Анкара, Турэччына; 20 лістапада 1949) (Жэнэва, Швайцарыя; 20 чэрвеня 1954) (Стамбул, Турэччына; 10 лістапада 1996) |
|||
| Самая буйная параза | |||
(Хожаў, Польшча; 24 красавіка 1968) (Стамбул, Турэччына; 14 лістапада 1984) (Лёндан, Ангельшчына; 14 кастрычніка 1987) |
|||
| Чэмпіянат сьвету | |||
| Удзел | 2 (упершыню: 1954) | ||
| Дасягненьні | Трэцяе месца (2002) | ||
| Чэмпіянат Эўропы | |||
| Удзел | 3 (упершыню: 1996) | ||
| Дасягненьні | Паўфінал (2008) | ||
|
|||
Збо́рная Турэччыны па футбо́ле — прадстаўляе Турэччыну ў міжнародных турнірах і сустрэчах па футболе. Турэччына разьмешчаная і ў Эўропе, і ў Азіі, але зьяўляецца чальцом толькі УЭФА. Найбуйнае дасягненне каманды — 3-е месца на Чэмпіянаце сьвету 2002 году. Таксама Турэччына дайшла да 1/4 фіналу на Эўра-2000 і заняла 3-е месца на Кубку Канфэдэрацыяў 2003 году.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Чэмпіянат сьвету 1950 году [рэдагаваць]
Турэччына кваліфікавалася для ўдзелу ў Чэмпіянаце сьвету 1950 году, абгуляўшы Сырыю 7:0, але не змагла прыняць удзел у турніры з-за фінансавых праблем.
Чэмпіянат сьвету 1954 году [рэдагаваць]
Турэччына кваліфікавалася для ўдзелу ў Чэмпіянаце сьвету 1954 году, абгуляўшы Гішпанію. Першы матч турэцкая каманда прайграла гішпанцам 1:4, але перамога ў зваротнай гульні 1:0 дазволіла правядзеньне 3-га матчу паміж гэтымі камандамі — захапляльная і цьвёрдая гульня завяршылася зь лікам 2:2, і месца Турэччыны ў асноўным турніры было вызначанае кідком манэты. Туркам пашанцавала апынуцца ў групе з высокакляснымі вугорцамі і камандай ФРН, хоць з-за незвычайнага фармату турніру Турэччына так і не згуляла з Вугоршчынай, каманда прайграла 1:4 немцам, але затым разграміла зборную Паўднёвай Карэі зь лікам 7:0. У матчы за права выйсьці з групы туркі прайгралі ўсё той жа камандзе ФРН зь лікам 2:7.
1960-я — 1990-я [рэдагаваць]
Нягледзячы на рост узроўню нацыянальнага чэмпіянату і добрыя паказчыкі турэцкіх клюбаў на эўрапейскай арэне, 1960-я — няўдалы пэрыяд для зборнай краіны. У 1970-я Турэччына была серадняком у адборачных турнірах да сусьветных і эўрапейскіх чэмпіянатаў, нават ня маючы адмысловых шанцаў прабіцца на гэтыя турніры.
У 1980-я (1984 і 1987) Турэччына патрывала самую буйную паразу ў сваёй гісторыі, прайграўшы двойчы ангельскай зборнай зь лікам 0:8. У рамках кваліфікацыйных гульняў да Чэмпіянату сьвету 1990 году толькі няўдача ў апошнім матчы пакінула зборную Турэччыны за бортам чэмпіянату.
Чэмпіянат сьвету 2002 году [рэдагаваць]
Нарастальны ўзровень турэцкага футболу быў пацьверджаны трэцім месцам на Кубку сьвету 2002 году. У 1/4 Турэччына абгуляла Сэнэгал 1:0 (па правіле «залатога гала»), затым у 1/2 саступіла Бразыліі 0:1, а ў матчы за трэцяе месца перамагла Паўднёвую Карэю зь лікам 3:2.
Кубак Канфэдэрацыяў 2003 году [рэдагаваць]
Улетку 2003 году Турэччына заняла 3-е месца на Кубку Канфэдэрацыяў, на якім яна з маладым, экспэрымэнтальным складам згуляла ўнічыю з Бразыліяй, у выніку чаго бразыльцы выбылі з турніру. Туркі ў паўфінале прайгралі будучыным пераможцам турніру, Францыі, зь лікам 2:3, не забіўшы пэнальці на апошніх хвілінах. У матчы за трэцяе месца Турэччына абгуляла Калюмбію 2:1.
Эўра-2004 [рэдагаваць]
Турэцкая каманда ня здолела кваліфікавацца для ўдзелу ў Чэмпіянаце Эўропы 2004 году, прайграўшы ў раўндзе плэй-оф камандзе Латвіі, пасьля таго як заняла ў групе другое месца.
Чэмпіянат сьвету 2006 году [рэдагаваць]
У адборачным турніры ў групе з такімі камандамі, як Данія, Грэцыя і Ўкраіна, туркі занялі 2-е месца. У сэрыі плэй-оф Турэччына прайграла зборнай Швайцарыі па правіле галоў на чужым полі.
Знакамітыя гульцы [рэдагаваць]
- Хакан Шукюр
- Рушту Рэчбэр
- Алпай Азалан
- Эмрэ Бэлазаглу
- Ніхат Кахвэджы
- Акан Бурук
- Бюлент Каркмаз
- Тугай Керымаглу
- Арыф Эрдэм
- Баштурк Ілдырай
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Зборная Турэччыны па футболе — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||
|
|||||