Зборная Беларусі па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Беларусь
Фэдэрацыя Беларуская фэдэрацыя футболу
Канфэдэрацыя УЭФА
Трэнэр Георгі Кандрацьеў
Найбольш гульняў Аляксандар Кульчы (102)
Найбольш пасьпяховы гулец Максім Рамашчанка (20)
Першая гульня
Беларусь 1:1 Украіна
(Менск, Беларусь; 28 кастрычніка 1992)
Самая буйная перамога
Беларусь 5:0 Летува
(Менск, Беларусь; 7 чэрвеня 1998)
Самая буйная параза
Аўстрыя 5:0 Беларусь
(Інсбрук, Аўстрыя; 11 чэрвеня 2003)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Нацыянальная каманда Беларусі па футболе — нацыянальная каманда Беларусі, якая ўдзельнічае ў міжнародных спаборніцтвах па футболе і прадстаўляе Беларусь. Нацыянальная каманда кіруецца Беларускай фэдэрацыяй футболу. Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі ў 1991 годзе, згуляла першую міжнародную гульню супраць Украіны 28 кастрычніка 1992 году. Да гэтага, беларускія футбалісты гулялі ў нацыянальнай камандзе СССР.

Каманда праводзіць свае хатнія гульні на стадыёне «Дынама» ў Менску (хатні стадыён футбольнага клюбу Дынама Менск).

Зьмест

Спаборніцтвы[рэдагаваць]

Першы афіцыйны матч зборная згуляла 7 верасьня 1994 году ў адборачным турніры да чэмпіянату Эўропы 1996 году супраць зборнай Нарвэгіі ў Осьлё, гульня скончылася паразай зь лікам 0:1. Каманда ніводнага разу не выходзіла ў фінальную частку чэмпіянатаў сьвету і Эўропы. Найлепшым дасягненьнем зьяўляецца трэцяе месца ў групе адборачнага турніру да чэмпіянату сьвету 2002 году.

Склад каманды[рэдагаваць]

Наступныя футбалісты былі выкліканыя на адборачны матч да чэмпіянату сьвету 2014 году супраць зборнай Фінляндыі (11 чэрвеня 2013 году).

Амплюа Гулец Год нараджэньня Гульні Галы Клюб
Бр Сяргей Верамко 1982 21 0 Крылы Саветаў Самара
Бр Аляксандар Гутар 1989 2 0 Дынама Менск
Бр Сяргей Чэрнік 1988 0 0 Нёман Горадня
Аб Ігар Шытаў 1986 37 1 Мардовія Саранск
Аб Дзьмітры Верхаўцоў 1986 35 3 Крылы Саветаў Самара
Аб Аляксандар Мартыновіч 1987 31 2 Краснадар
Аб Максім Бардачоў 1986 25 2 БАТЭ Барысаў
Аб Ягор Філіпенка 1988 25 0 БАТЭ Барысаў
Аб Алег Вераціла 1988 6 0 Дынама Менск
ПА Аляксандар Глеб 1981 60 6 БАТЭ Барысаў
ПА Цімафей Калачоў 1981 55 7 Растоў Растоў-на-Доне
ПА Сяргей Кісьляк 1987 36 4 Рубін Казань
ПА Антон Пуціла 1987 35 6 Волга Ніжні Ноўгарад
ПА Станіслаў Драгун 1988 16 3 Крылы Саветаў Самара
ПА Рэнан Брэсан 1988 13 3 Аланія Ўладзікаўказ
ПА Павел Сітко 1985 13 1 Шахцёр Салігорск
ПА Аляксандар Паўлаў 1984 13 0 БАТЭ Барысаў
ПА Віталь Трубіла 1985 12 0 Дынама Менск
ПА Эдгар Аляхновіч 1987 4 0 БАТЭ Барысаў
Нап Віталь Радзівонаў 1983 37 8 БАТЭ Барысаў
Нап Максім Скавыш 1989 1 0 Балтыка Калінінград

Нядаўнія выклікі[рэдагаваць]

Наступныя гульцы выклікаліся ў зборную цягам апошніх 12 месяцаў.

Амплюа Гулец Год нараджэньня Гульні Галы Клюб Апошні выклік
Бр Юры Жаўноў 1981 53 0 Зэніт Санкт-Пецярбург Грузія (7 верасьня 2012)
Бр Антон Амельчанка 1985 7 0 Церак Грозны Грузія (16 кастрычніка 2012)
Бр Дзьмітры Гушчанка 1988 0 0 Белшына Бабруйск Вугоршчына (6 лютага 2013)
Аб Павал Пласконны 1985 16 1 Дынама Менск Грузія (16 кастрычніка 2012)
Аб Арцём Радзькоў 1985 11 0 БАТЭ Барысаў Канада (25 сакавіка 2013)
Аб Максім Жаўнерчык 1985 6 0 Кубань Краснадар Вугоршчына (6 лютага 2013)
Аб Дзяніс Палякоў 1991 4 0 БАТЭ Барысаў Грузія (16 кастрычніка 2012)
ПА Аляксандар Кульчы 1973 102 5 Сыбір Новасыбірск Францыя (11 верасьня 2012)
ПА Ян Цігараў 1984 28 0 Лякаматыў Масква Эстонія (3 чэрвеня 2013)
ПА Сяргей Балановіч 1987 10 1 Шахцёр Салігорск Фінляндыя (7 чэрвеня 2013)
ПА Павал Няхайчык 1988 8 0 БАТЭ Барысаў Фінляндыя (7 чэрвеня 2013)
ПА Андрэй Чухлей 1987 6 0 Урал Екацерынбург Канада (25 сакавіка 2013)
ПА Аляксандар Валадзько 1986 4 1 БАТЭ Барысаў Вугоршчына (6 лютага 2013)
ПА Ільля Алексіевіч 1991 3 0 БАТЭ Барысаў Канада (25 сакавіка 2013)
ПА Андрэй Хачатуран 1987 2 0 Шахцёр Салігорск Вугоршчына (6 лютага 2013)
Нап Сяргей Карніленка 1983 56 12 Крылы Саветаў Самара Ізраіль (14 лістапада 2012)
Нап Леанід Ковель 1986 17 3 Менск Францыя (11 верасьня 2012)
Нап Уладзімер Хвашчынскі 1990 4 1 Дынама Менск Канада (25 сакавіка 2013)
Нап Дзьмітры Камароўскі 1986 3 0 Шахцёр Салігорск Армэнія (15 жніўня 2012)

Найбольш гульняў[рэдагаваць]

Тлустым пазначаныя дзейныя гульцы

  1. Аляксандар Кульчы (102)
  2. Сяргей Гурэнка (80)
  3. Сяргей Амельянчук (74)
  4. Сяргей Штанюк (71)
  5. Максім Рамашчанка (64)
  6. Аляксандар Глеб (60)
  7. Валянцін Бялькевіч (56)
  8. Сяргей Карніленка (56)
  9. Цімафей Калачоў (55)
  10. Юры Жаўноў (53)

Сяргей Алейнікаў правёў 81 гульню за зборныя СССР, СНД і Беларусі.

Найбольш галоў[рэдагаваць]

Тлустым пазначаныя дзейныя гульцы

  1. Максім Рамашчанка (20)
  2. Віталь Кутузаў (13)
  3. Вячаслаў Глеб (12)
  4. Сяргей Карніленка (12)
  5. Раман Васілюк (10)
  6. Валянцін Бялькевіч (10)
  7. Віталь Булыга (8)
  8. Віталь Радзівонаў (8)
  9. Сяргей Герасімец (7)
  10. Цімафей Калачоў (7)

Трэнэры[рэдагаваць]

Трэнэр Час працы Гульні Перамогі Нічыі Паразы Мячы
Міхаіл Вергеенка 28 кастрычніка 199225 траўня 1994
5 студзеня 19978 верасьня 1999
24 2 6 16 22–40
Сяргей Бароўскі 17 жніўня 19949 кастрычніка 1996
9 кастрычніка 19994 чэрвеня 2000
26 4 9 13 21–43
Эдуард Малафееў 16 жніўня 200012 чэрвеня 2003 22 10 5 7 31–31
Валер Стральцоў (часовы) 7 верасьня 2002 1 0 0 1 0–3
Анатоль Байдачны 8 жніўня 200310 сьнежня 2005 22 10 4 8 34–29
Юры Пунтус 24 лютага 200614 ліпеня 2007 14 3 4 7 19–26
Бэрнд Штанге 30 ліпеня 200730 лістапада 2011 49 17 14 18 65–54
Георгі Кандрацьеў 8 сьнежня 2011 — цяпер 14 5 4 5 14–15
Усяго З 1992 году 172 51 46 75 206–241