Мужчынская зборная Беларусі па хакеі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Беларусь
Мянушкі Зубры
Фэдэрацыя Фэдэрацыя хакею Рэспублікі Беларусь
Трэнэр Дэйв Льюіс
Капітан Канстанцін Кальцоў
Найбольш гульняў Аляксандар Макрыцкі (163)
Найбольш пунктаў Андрэй Скабелка (114)
Стадыён Менск-Арэна
Рэйтынг ІІХФ 11
Максымум ІІХФ 8 (2009)
Мінімум ІІХФ 15 (2014)
Колеры               
Форма
Камандныя колеры
Kit body belarus blank.png
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Хатнія колеры
Камандныя колеры
Kit body belarus blank.png
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Выязныя колеры
Першая гульня
 Украіна Мужчынская зборная Ўкраіны па хакеі 4:1 Мужчынская зборная Беларусі па хакеі Беларусь
(Менск, Беларусь — 7 лістапада 1992)
Найбуйнейшая перамога
 Беларусь Мужчынская зборная Беларусі па хакеі 21:1 Мужчынская зборная Летувы па хакеі Летува
(Рыга, Латвія — 30 жніўня 1996)
Найбуйнейшая параза
 Фінляндыя Мужчынская зборная Фінляндыі па хакеі 11:2 Мужчынская зборная Беларусі па хакеі Беларусь
(Мікелі, Фінляндыя — 7 красавіка 1997)
 Канада Мужчынская зборная Канады па хакеі 11:2 Мужчынская зборная Беларусі па хакеі Беларусь
(Лойдмінстэр, Канада — 19 сакавіка 1998)
Чэмпіянаты сьвету
Удзелаў 20 (упершыню ў 1994)
Дасягненьні 6 месца
Алімпійскія гульні
Удзелаў 3 (упершыню ў 1998)
Міжнародныя выступы (П—Н—П)
161—120—25

Збо́рная Беларусі па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Беларусі. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 11 месцы[1]. Кіроўны орган — Фэдэрацыя хакею Рэспублікі Беларусь; галоўны трэнэр — Дэйв Льюіс.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля Алімпійскіх гульняў 1992 году, дзе ў хакейным турніры ўдзельнічала зборная СНД, былыя саюзныя рэспублікі пачалі ствараць свае нацыянальныя каманды. Зборная Расеі, як правапераемнік зборнай СССР, аўтаматычна атрымала месца ў групе «А» чэмпіянату сьвету, а ўсім астатнім камандам прыйшлося пачынаць зь ніжэйшага дывізіёна — групы «С».

Шлях да вышэйшага дывізіёну[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зборная Беларусі свой ​​першы матч правяла 7 лістапада 1992 году ў рамках кваліфікацыйнага турніру да чэмпіянату сьвету супраць зборнай Украіны і саступіла зь лікам 1:4. У сярэдзіне 1990-х гадоў у ніжэйшых дывізіёнах чэмпіянату сьвету была высокая канкурэнцыя — вырашалі задачу павышэньня ў клясе шэраг моцных зборных новаўтвораных дзяржаваў: Беларусь, Казахстан, Латвія, Славаччына, Украіна. Першая спроба беларускай каманды выйсьці ў дывізіён клясам вышэй была няўдалай. У сакавіку 1994 году ў славацкім Попрадзе беларусы трывалі паразу ў вырашальным матчы з гаспадарам зь рахункам 1:2. Пуцёўку ў групу «Б» беларуская зборная зарабіла ў наступным годзе, абыйдучы зборныя Казахстану і Ўкраіны. На пераадоленьне чарговай стадыі таксама спатрэбілася два гады. У 1996 годзе ў нідэрляндзкім Эйндговэне беларусы атрымалі паразу двойчы ад зборных Латвіі і Вялікабрытаніі.

1997 стаў для зборнай Беларусь пасьпяховым, то бок у красавіку ў польскіх Сасноўцах беларускія хакеісты пад кіраўніцтвам Анатоля Варывончыка здолелі выйсьці ў групу «А» першынства плянэты. Двума месяцамі раней, у аўстрыйскім Інсбруку, зборная Беларусі ў барацьбе са зборнымі Аўстрыі, Казахстану і Нарвэгіі здабыла пуцёўку на зімовыя Алімпійскія гульні 1998 году ў Нагана, дзе дабралася да 1/4 фіналу.

Сярод мацнейшых[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На Алімпіядзе 2002 году ў Солт-Лэйк-Сіці беларуская зборная пад кіраўніцтвам Уладзімера Крыкунова дасягнула самага гучнага посьпеху ў сваёй гісторыі. 20 лютага на лёдзе Ўэст-Вэлі, дзякуючы шайбе Уладзімера Копаця, яны здолелі абгуляць у чвэрцьфінале аднаго з фаварытаў турніру — зборную Швэцыі, і выйсьці ў паўфінал. Журналісты ахрысьцілі тую сустрэчу «Цуд на лёдзе-2», паводле аналёгіі з паўфіналам Алімпійскіх гульняў 1980 году[2].

Нягледзячы на гучны посьпех на Алімпіядзе, на чэмпіянатах сьвету зборную ліхаманіла — у 2001 і 2003 беларусы пакідалі найвышэйшы дывізіён, хоць вярталіся ў найкарацэйшыя тэрміны. Няўдача чакала зборную Беларусі і на алімпійскім адборы ў Рызе — у вырашальным матчы са зборнай Латвіі беларусы саступілі, прапусьціўшы 3 шайбы за апошнія 5 хвілінаў сустрэчы[3].

Чэмпіянат сьвету 2014 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Чэмпіянат сьвету па хакеі з шайбай 2014 году

На Чэмпіянаце сьвету 2014 году ў Менску гаспадары занялі 7-е месца.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларуская паштовая марка з малюнкам брамніка зборнай Андрэя Мезіна

Заяўка зборнай Беларусі на чэмпіянат сьвету-2014

Нумар Гулец Клюб Ліга Дата нараджэньня
Брамнікі
Віталь Коваль Сьцяг Расеі Тарпэда Ніжні Ноўгарад Кантынэнтальная хакейная ліга 31.03.1980
Кевін Лялянд Дзяржаўны сьцяг Беларусі Дынама Менск Кантынэнтальная хакейная ліга 19.02.1987
Андрэй Мезін Сьцяг Расеі Авангард Омск Кантынэнтальная хакейная ліга 08.07.1974
Абаронцы
Кірыл Гатавец Сьцяг ЗША Мілўокі Эдміралз Амэрыканская хакейная ліга 25.06.1991
Раман Грабарэнка Сьцяг ЗША Олбані Дэвілз Амэрыканская хакейная ліга 24.08.1992
Мікалай Стасенка Сьцяг Расеі Северсталь Кантынэнтальная хакейная ліга 15.02.1987
Алег Явенка Сьцяг ЗША ЮМас Лоўэл Рывэр Гокс Нацыянальная асацыяцыя студэнцкага спорту 21.01.1992
Іван Вусенка Дзяржаўны сьцяг Беларусі Дынама Менск Кантынэнтальная хакейная ліга 12.02.1983
Уладзімер Дзянісаў Сьцяг Расеі Тарпэда Ніжні Ноўгарад Кантынэнтальная хакейная ліга 29.06.1984
Дзьмітры Корабаў Сьцяг ЗША Сырак’юз Кранч Амэрыканская хакейная ліга 12.03.1989
Андрэй Караў Дзяржаўны сьцяг Беларусі Юнацтва Менск Беларуская экстраліга 12.02.1985
Нападнікі
Аляксей Угараў Сьцяг Расеі Адмірал Уладзівасток Кантынэнтальная хакейная ліга 02.01.1985
Андрэй Сьцяпанаў Сьцяг Расеі Амур Хабараўск Кантынэнтальная хакейная ліга 14.04.1986
Арцём Воўкаў Дзяржаўны сьцяг Беларусі Юнацтва Менск Беларуская экстраліга 28.01.1985
Канстанцін Кальцоў Сьцяг Расеі Атлянт Кантынэнтальная хакейная ліга 17.04.1981
Яўген Кавыршын Сьцяг Расеі Северсталь Чарапавец Кантынэнтальная хакейная ліга 25.01.1986
Джэф Плат Сьцяг Расеі Лякаматыў Яраслаўль Кантынэнтальная хакейная ліга 10.07.1985
Міхаіл Грабоўскі Сьцяг ЗША Вашынгтон Кэпіталз Нацыянальная хакейная ліга 31.01.1984
Аляксандар Кітараў Дзяржаўны сьцяг Беларусі Дынама Менск Кантынэнтальная хакейная ліга 18.06.1987
Мікіта Восіпаў Дзяржаўны сьцяг Беларусі Мэталюрг Жлобін Беларуская экстраліга 22.01.1984
Аляксей Калюжны Дзяржаўны сьцяг Беларусі Дынама Менск Кантынэнтальная хакейная ліга 13.06.1977
Андрэй Стась Дзяржаўны сьцяг Беларусі Дынама Менск Кантынэнтальная хакейная ліга 18.10.1988
Аляксей Яфіменка Дзяржаўны сьцяг Беларусі Дынама Менск Кантынэнтальная хакейная ліга 20.08.1985
Сяргей Касьціцын Сьцяг Расеі Авангард Омск Кантынэнтальная хакейная ліга 20.03.1987
Андрэй Касьціцын Сьцяг Расеі Трактар Чалябінск Кантынэнтальная хакейная ліга 03.02.1985

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэмпіянаты сьвету[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Год Дывізіён Г В ВА Н ПА П Ш Месца Агульны залік
1992 Кваліфікацыйны турнір групы C 2 1 - 0 - 1 4-5 3 -
1994 Група C1 6 5 - 0 - 1 35-11 2 22
1995 Група C1 4 4 - 0 - 0 16-7 1Flecha verde.png 21
1996 Група B 7 5 - 0 - 2 29-18 3 15
1997 Група B 7 7 - 0 - 0 48-21 1Flecha verde.png 13
1998 Група А 6 2 - 0 - 4 17-23 8 (чвэрцьфінальная група) 8
1999 Група А 6 4 - 1 - 1 16-10 9 9
2000 Група А 6 3 - 0 - 3 16-20 9 9
2001 Вышэйшы дывізіён 6 3 - 1 - 2 14-15 14Descento.svg 14
2002 Дывізіён I. Група А 5 5 - 0 - 0 45-10 1Flecha verde.png 17
2003 Вышэйшы дывізіён 6 2 - 0 - 4 10-17 14Descento.svg 14
2004 Дывізіён I. Група А 5 5 - 0 - 0 34-9 1Flecha verde.png 18
2005 Вышэйшы дывізіён 6 2 - 0 - 4 9-11 10 10
2006 Вышэйшы дывізіён 7 4 - 0 - 3 23-14 6 (1/4 фіналу) 6
2007 Вышэйшы дывізіён 6 1 0 - 0 5 19-31 11 11
2008 Вышэйшы дывізіён 6 1 0 - 3 2 16-19 9 9
2009 Вышэйшы дывізіён 7 1 3 - 0 3 14-18 6 (1/4 фіналу) 8
2010 Вышэйшы дывізіён 6 2 1 - 0 3 12-13 10 10
2011 Вышэйшы дывізіён 6 2 0 - 1 3 20-19 14 14
2012 Вышэйшы дывізіён 7 1 0 - 0 6 11-23 14 14
2013 Вышэйшы дывізіён 7 1 0 - 0 6 10-21 14 14
2014 Вышэйшы дывізіён 8 4 0 - 0 4 20–20 7 (1/4 фіналу) 7

Алімпійскія гульні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Год Турнір Г В ВА Н ПА П Ш Месца
1996 Кваліфікацыйны этап. Група C 4 4 - 0 - 0 54-4 1Flecha verde.png
1997 Папярэдні этап. Група B 3 1 - 2 - 0 12-8 1Flecha verde.png
1998 Алімпійскі турнір 7 2 - 1 - 4 19-23 7 (1/4 фіналу)
2001 Папярэдні этап. Група B 3 1 - 2 - 0 10-6 2Flecha verde.png
2002 Алімпійскі турнір 9 3 - 0 - 6 13-42 4 (1/2 фіналу)
2005 Папярэдні этап. Група B 3 2 - 0 - 1 14-9 2
2010 Алімпійскі турнір 4 1 0 - 1 2 10-15 9
2013 Папярэдні этап. Група F 3 2 0 - 0 1 11-6 2

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ 2014 Men’s World Ranking(анг.) World Ranking Men’s World Ranking. International Ice hockey FederationПраверана 26 траўня 2014 г.
  2. ^ Белоруссия: «Чудо на льду»-2. Спорт-Экспресс
  3. ^ Сергей Вишневский. (15 лютага 2005) ОЛИМПИЙСКАЯ КВАЛИФИКАЦИЯ. Три года надежд, три минуты ужаса(рас.). ПрессболПраверана 26 траўня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мужчынская зборная Беларусі па хакеісховішча мультымэдыйных матэрыялаў