Кантынэнтальны кубак па хакеі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Кантынэнта́льны ку́бак — хакейнае спаборніцтва эўрапейскіх клюбаў, заснаванае ў 1997 року наўзамен скасаванаму Эўрапейскаму кубку. Плянавалася, што ў ім будуць выступаць клюбы краінаў, не прадстаўленых у Эўрапейскай хакейнай лізе, а клюбы-прадстаўнікі будуць абірацца нацыянальнымі хакейнымі фэдэрацыямі.

Фармат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У першым сэзоне Кантынэнтальнага кубку 1997—1998 рокаў ўдзельнічалі 42 клюбы з 26 краінаў, за два наступныя гады колькасьць удзельнікаў вырасла да 48 камандаў. Каманды падзяляліся на групы, пераможцы якіх выходзілі ў наступны групавы раўнд. Пасьля трэцяга групавога раўнду наступавалі паўфіналы, у якіх акрамя пераможцаў трох групаў брала удзел каманда-гаспадар спаборніцтва. Першы групавы раўнд праходзіў у верасьні, другі ў кастрычніку, трэці — у лістападзе; урэшце, фінальная стадыя — у сьнежні.

У сэзоне 2000—2001 рокаў, калі Эўрапейская хакейная ліга не разыгрывалася, Кантынэнтальны кубак фактычна стаў эўрапейскім клюбным чэмпіянатам. Фармат не памяняўся, удзельнічалі 36 клюбаў з 27 краінаў.

З 2004—2005, са зьяўленьнем Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў, у Кантынэнтальным кубку бяруць удзел чэмпіёны краінаў, якія не ўваходзяць у Вялікую шасьцёрку (паводле рэйтынгу ІІХФ), а таксама асобныя клюбы з чэмпіянатаў Вялікай шасьцёркі (напрыклад, расейскае Дынама Масква і славацкі Зволен).

Пераможцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Пераможца Фіналіст Трэці Пляцоўка
1998 Сьцяг Славаччыны Кошыцы Сьцяг Нямеччыны Айсбэрэн Бэрлін Сьцяг Фінляндыі Ільвэс Тампэрэ Тампэрэ, Фінляндыя
1999 Сьцяг Швайцарыі Амбры-Піёта Сьцяг Славаччыны Кошыцы Сьцяг Расеі Авангард Омск Кошыцы, Славаччына
2000 Сьцяг Швайцарыі Амбры-Піёта Сьцяг Нямеччыны Айсбэрэн Бэрлін Сьцяг Расеі Ак Барс Казань Бэрлін, Нямеччына
2001 Сьцяг Швайцарыі ЦСК Лаенз Сьцяг Вялікабрытаніі Лёндан Найтс Сьцяг Славаччыны Слован Браціслава Цюрых, Швайцарыя
2002 Сьцяг Швайцарыі ЦСК Лаенз Сьцяг Італіі Міляна Вайпэрз Сьцяг Славаччыны Зволен Цюрых, Швайцарыя
2003 Сьцяг Фінляндыі Ёкерыт Сьцяг Расеі Лякаматыў Яраслаўль Сьцяг Швайцарыі Лугана Люгана, Швайцарыя
Мілян, Італія
2004 Сьцяг Славаччыны Слован Браціслава Сьцяг Беларусі Гомель Сьцяг Швайцарыі Лугана Гомель, Беларусь
2005 Сьцяг Славаччыны Зволен Сьцяг Расеі Дынама Масква Сьцяг Вугоршчыны Альба Волян Сэкешфэхервар Сэкешфэхервар, Вугоршчына
2006 Сьцяг Расеі Лада Тальяці Сьцяг Латвіі Рыга-2000 Сьцяг Швайцарыі ЦСК Лаенз Сэкешфэхервар, Вугоршчына
2007 Сьцяг Беларусі Юнацтва Менск Сьцяг Расеі Авангард Омск Сьцяг Фінляндыі Ільвэс Тампэрэ Сэкешфэхервар, Вугоршчына
2008 Сьцяг Расеі Ак Барс Казань Сьцяг Латвіі Рыга-2000 Сьцяг Казахстану Казцынк-Тарпэда Рыга, Латвія
2009 Сьцяг Славаччыны Марцін Сьцяг Францыі Руэн Хокі Эліт 76 Сьцяг Італіі Бальцана Руэн, Францыя
2010 Сьцяг Аўстрыі Рэд Бул Зальцбург Сьцяг Беларусі Юнацтва Менск Сьцяг Вялікабрытаніі Шэфілд Стылерз Грэнобль, Францыя
2011 Сьцяг Беларусі Юнацтва Менск Сьцяг Аўстрыі Рэд Бул Зальцбург Сьцяг Даніі Сэнэруйск Менск, Беларусь
2012 Сьцяг Францыі Руэн Хокі Эліт 76[1] Сьцяг Беларусі Юнацтва Менск Сьцяг Украіны Данбас Руэн, Францыя
2013 Сьцяг Украіны Данбас Сьцяг Беларусі Мэталюрг Жлобін Сьцяг Францыі Руэн Хокі Эліт 76 Данецк, Украіна
2014 Сьцяг Нарвэгіі Ставангер Ойлерз Сьцяг Украіны Данбас Сьцяг Італіі HC Asiago Руэн, Францыя

Кубак фэдэрацый ІІХФ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кубак фэдэрацый быў афіцыйным эўрапейскіх хакейным клюбным спаборніцтвам, заснаваным у 1995. Гэта быў эўрапейскі чэмпіянат другога ўзроўню для клюбаў, якія ня трапілі ў Эўрапейскі кубак, у прыватнасьці з усходнеэўрапейскіх дзяржаваў. ЁН быў непасрэдным папярэднікам Кантынэнтальнага кубку, запачаткаванага праз два гады.

Фармат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У першы год у турніры ўзялі ўдзел 13 усходнеэўрапейскіх клюбаў з дванаццаці краінаў, якія спаборнічалі па кубкавай сыстэме з трыма кваліфікацыйнымі групамі.

У наступным сэзоне з-за ўзрослае колькасьці ўдзельнікаў (далучыліся й некаторыя каманды з Заходняй Эўропы) быў уведзены дадатковы кваліфікацыйны раўнд.

Пераможцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Пераможца Вынік Фіналіст Пляцоўка
1995 Сьцяг Расеі Салават Юлаеў Уфа 4-1 Сьцяг Чэхіі Пардубіцы Любляна, Славенія
1996 Сьцяг Італіі Масьціні Варэзэ 4-3 Сьцяг Расеі Мэталюрг Магнітагорск Трэнчын, Славаччына

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Martin Merk. (15 студзеня 2012) Le Miracle de Rouen. International Ice Hockey FederationПраверана 16 студзеня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]