Данецк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Данецк
Донецьк
Большой герб Донецка.png Flag of Donetsk.svg
Герб Данецку Сьцяг Данецку
Першыя згадкі: 1779
Вобласьць: Данецкая
Плошча: 996 км²
Насельніцтва: 988 000 (2008)
Тэлефонны код: +380-622, 623
Паштовы індэкс: 83000—83490
Геаграфічныя каардынаты: 48°00′32″ пн. ш. 37°48′15″ у. д. / 48.00889° пн. ш. 37.80417° у. д. / 48.00889; 37.80417Каардынаты: 48°00′32″ пн. ш. 37°48′15″ у. д. / 48.00889° пн. ш. 37.80417° у. д. / 48.00889; 37.80417
Данецк на мапе Ўкраіны
Данецк
Данецк
Данецк
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
Афіцыйны сайт мескага галавы

Данецк (па-ўкраінску: Донецьк; да 1924 і ў 19411943 роках — Юзаўка, у 1923 року — Троцк[1], у 19231941 і 19431961 роках — Сталіна[2]) — места на паўднёвым усходзе Ўкраіны, на рацэ Кальміюс. Адміністрацыйны цэнтар Данецкай вобласьці. Плошча 996 км². Насельніцтва 988 тыс. чал. (2009). Знаходзіцца за 600 км на паўднёвы ўсход ад Кіева. Вузел чыгунак і аўтамабільных дарог, аэрапорт

Данецк — разьвіты мэгаполіс, вялікі прамысловы і фінансавы цэнтар усходу Ўкраіны, г.зв. «шахтарская» сталіца.

Зьмест

[рэдагаваць] Агульныя зьвесткі

  • Даўжыня з поўначы на поўдзень — 28 км;
  • Даўжыня з усходу на захад — 55 км;
  • Колькасьць раёнаў — 9;
  • Колькасьць пляцаў — 21;
  • Колькасьць вуліцаў, бульвараў, праспэктаў — 2200;
  • Агульная даўжыня вуліцаў — 2500 км;
  • Вадасховішчы — Кальміюскае вадасховішча (60 га), Данецкае мора (206 га);
  • Рэкі — 5: Кальміюс; Асмолаўка (13 км); Чарапашкіна (23 км); Скамарошка; Бахмутка.
  • Колькасьць тэрыконаў — 125.

[рэдагаваць] Этымалёгія назвы

Места арымала сваю назву ад рэчкі Северскі Данец, што цячэ на поўначы Данецкай вобласьці.

[рэдагаваць] Гісторыя

Краявід Юзаўкі, 1912
  • 1779: заснаваньне сяла Аляксандраўка на месцы сучаснага Данецку[3].
  • 1869: валіец Джон Юз распачаў будову мэталюргічнага заводу з працоўным селішчам (пасадам) Юзаўка або Юзава[4]; гэтая дата лічыцца афіцыйным заснаваньнем Данецку.
  • 1872: станцыя Канстантынаўскай чыгункі.
  • 1917: атрымаў статус места.
  • 1932: цэнтар вобласьці.
  • 1970: ЮНЭСКА вызнала Данецк найлепшым прамысловым местам у сьвеце.
  • 19782006: насельніцтва места перавышала 1 млн чалавек.

[рэдагаваць] Насельніцтва

  • 1926 — 174 тыс. чал.
  • 1939 — 474 тыс. чал.
  • 1959 — 708 тыс. чал.
  • 1971 — 891 тыс. чал.[5]
  • 1991 — 1160,7 тыс. чал.[6]

Нацыянальны склад (2001)[7]:

N Нацыянальнасьць Колькасьць Агул. вага (%)
1 Расейцы 493 392 48,15
2 Украінцы 478 041 46,65
3 Беларусы 11 769 1,15
4 Грэкі 10 180 0,99
5 Габрэі 5087 0,50
6 Татары 4987 0,50
7 Армяне 4050 0,40
8 Азэрбайджанцы 2098 0,20
9 Грузіны 2073 0,20
Іншыя 13 001 1,27
Разам 1 024 678 100,00

[рэдагаваць] Эканоміка

Эканоміку места складаюць 200 прамысловых прадпрыемстваў з аб’ёмам вытворчасьці больш за 5 млрд грн. і звыш 20000 прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнэсу, на якіх працуюць каля 180 тысячаў чалавек.

Прадпрыемствы па здабычы каменнага вугля, чорнай і каляровай мэталюргіі, машынабудаваньня (вытворчасьць горнага, мэталюргічнага і іншага абсталяваньня, лядоўняў, кабэля, ровараў і інш.), хімічнай (заводы: хімрэактываў, плястмасаў і інш.) і коксахімічнай, харчовай, лёгкай (у тым ліку баваўнянай) прамысловасьці.

[рэдагаваць] Галерэя

[рэдагаваць] Культавыя збудаваньні

[рэдагаваць] Сучасная архітэктура

[рэдагаваць] Месты-сябры

  1. Сьцяг Ангельшчыны Шэфілд, Ангельшчына
  2. Сьцяг Нямеччыны Бохум, Нямеччына
  3. Сьцяг Бэльгіі Шарлеруа, Бэльгія
  4. Сьцяг Італіі Таранто, Італія
  5. Сьцяг ЗША Дэтройт, ЗША
  6. Сьцяг Расеі Масква, Расея
  7. Сьцяг Летувы Вільня, Летува
  8. Сьцяг Расеі Растоў-на-Доне, Расея

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Геннадий Рыбченков. Наши имена чужих городов // «Украина-Центр» № 47 2008
  2. ^ Український радянський енциклопедичний словник. — 2-е видання. — Т. 1. — К., 1986.
  3. ^ Феодосий Макаревский: Материалы для историко-статистического описания Екатеринославской Епархии: Церкви и приходы прошедшего XVIII столетия. — Екатеринослав: типография Я. М. Чаусского, 1880.
  4. ^ Юзово // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Санкт-Петербург, 1890—1907.
  5. ^ Донецк // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  6. ^ Донецк // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  7. ^ Всеукраїнський перепис населення 2001 року

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Данецксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах