Шарлеруа
| Шарлеруа | |||||
| Charleroi | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1666 | ||||
| Правінцыя: | Эно | ||||
| Насельніцтва: | 212 300 (2011) | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 50°25′00″ пн. ш. 4°26′39″ у. д. / 50.416667° пн. ш. 4.44417° у. д.Каардынаты: 50°25′00″ пн. ш. 4°26′39″ у. д. / 50.416667° пн. ш. 4.44417° у. д. | ||||
|
Шарлеруа на мапе Бэльгіі
Шарлеруа
|
|||||
| http://www.charleroi.be/ | |||||
Шарлеруа (па-француску: Charleroi, па-валёнску: Tchålerwè) — горад у Бэльгіі, адміністрацыйны цэнтар правінцыі Эно, якая разьмешчана ў валёнскай частцы краіны. Насельніцтва складае 212 300 чалавек, паводле дадзеных на 2011 год.
Гісторыя [рэдагаваць]
Шарлеруа быў заснаваны гішпанцамі ў 1666 годзе як крэпасьць Шарнуа (фр. Charnoy), пазьней пераназваны ў гонар юнага караля Карла II.
У 1790 годзе горад зьведаў грамадзянскае паўстаньне, якое прывяло да стварэньня Злучаных Штатаў Бэльгіі. Аўстрыйцы былі вымушаны пакінуць горад, пасьля паразы ў бітве пры Жамапэ 6 лістапада 1792 года ад францускай арміі, але ўзяўлі яго назад праз чатыры месяцы. 12 чэрвеня 1794 года француская рэвалюцыйная армія пад камандаваньнем Жан-Батыста Журдана, блякавала Шарлеруа й атрымаў рашучую перамогу ў наступныя бітве. Напалеон заставаўся ў Шарлеруа на працягу некалькіх дзён у чэрвені 1815 года, незадоўга да бітвы пры Ватэрлёо. Пасьля сваёй паразы, уся тэрыторыя была далучаная да Нідэрляндаў.
Эканоміка [рэдагаваць]
У Шарлеруа разьвіты чорная мэталургія, шкляная, хімічная прамысловасьці й электратэхніка. Шарлеруа знаходзіцца ў цэнтры вугальнага басэйна.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Шарлеруа — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |