Мужчынская зборная Расеі па хакеі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Расея
Фэдэрацыя Фэдэрацыя хакею Расеі
Трэнэр Алег Знарок
Капітан Аляксандар Авечкін
Найбольш гульняў Аляксандар Пракоп’еў (156)
Найбольш шайбаў Ільля Кавальчук (102)
Рэйтынг ІІХФ 3
Максымум ІІХФ 1 (2009)
Мінімум ІІХФ 7 (2004)
Колеры               
Russia national hockey team jerseys - 2014 Winter Olympics.png
Форма
Першая гульня
 Расея Мужчынская зборная Расеі па хакеі 2:2 Мужчынская зборная Швэцыі па хакеі Швэцыя
(Санкт-Пецярбург, Расея — 12 красавіка 1992)
Найбуйнейшая перамога
 Расея Мужчынская зборная Расеі па хакеі 12:3 Вялікабрытанія Вялікабрытанія
(Бальцана, Італія — 26 красавіка 1994)

 Расея Мужчынская зборная Расеі па хакеі 10:1 Мужчынская зборная Казахстану па хакеі Казахстан
(Рыга, Латвія — 6 траўня 2006)

Найбуйнейшая параза
 Славаччына Мужчынская зборная Славаччыны па хакеі 9:1 Мужчынская зборная Расеі па хакеі Расея
(Шамані, Францыя — 29 сьнежня 1993)
Чэмпіянаты сьвету
Удзелаў 20 (упершыню ў 1992)
Дасягненьні чэмпіён (1993, 2008, 2009, 2012, 2014)
Алімпійскія гульні
Удзелаў 6 (упершыню ў 1994)
Мэдалёў срэбра (1998), бронза (2002)
Міжнародныя выступы (П—Н—П)
326—173—45

Збо́рная Расе́і па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Расеі. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 3 месцы[1]. Кіроўны орган — Фэдэрацыя хакею Расеі, галоўным трэнэрам зьяўляецца латыскі спэцыяліст Алег Знарок. Зборная Расеі зьяўляецца правапераемніцай зборнай СССР.

У 2009 годзе тройку намінантаў на Мэмарыяльны трафэй Гарта, які атрымлівае самым каштоўным гулец у Нацыянальнай хакейнай лізе, склалі прадстаўнікі зборнай Расеі: Аляксандар Авечкін, Павал Дацюк і Яўген Малкін.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На зімовых Алімпійскіх гульнях 1992 году ў Альбэрвілі, якія праходзілі празь некалькі тыдняў пасьля распаду СССР, выступала гэтак званая Аб’яднаная каманда, якая ў хакейным турніры фактычна і была прадстаўлена зборнай Расеі. Пад кіраўніцтвам ранейшага трэнэра зборнай СССР Віктара Ціханава Аб’яднаная каманда здолела атрымаць золата.

Для ўдзелу ў дэбютным чэмпіянаце сьвету 1992 году ў Чэхаславаччыне пад кіраўніцтвам Віктара Ціханава была сфармавана ўжо зборная Расеі. На чэмпіянаце сьвету расейцы ўпэўнена выйшлі з групы, заняўшы першае месца, але ў чвэрцьфінале саступілі зборнай Швэцыі (0:2).

Зборная Расеі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 году ў Ванкувэры

На чэмпіянаце сьвету 1993 году ў Нямеччыне расейскія хакеісты выступілі ня вельмі ўдала: нічыя 2:2 са зборнай Італіі, параза 2:5 ад швэдаў, але ўсё ж такі выйшлі з трэцяга месца ў плэй-оф. У чвэрцьфінале расейцы ўпэўнена разабраліся з гаспадарамі турніру — 5:1, у паўфінале ў відовішчным матчы былі абыграны канадцы (7:4), у складзе якіх былі такія вядомыя гульцы як то Майк Гартнэр, Род Брындамор, Марк Рэкі, маладыя Пол Карыя і Эрык Ліндрас. У мюнхэнскім фінале зборная Расеі ўзяла рэванш у швэдаў (3:1) і ўпершыню ў сваё незалежнай гісторыі стала чэмпіёнамі сьвету.

На алімпійскім турніры 1994 году ў Нарвэгіі склад расейскай зборнай быў сфармаваны ў асноўным з гульцоў айчыннага чэмпіянату, у той час як некаторыя зоркавыя гульцы заставаліся ў НХЛ. З гэтае прычыны зборная паказала слабы вынік, то бок 2 паразы на групавым этапе (адна зь іх параза зборнай Фінляндыі зь лікам 0:5). Канчаткова зборная Ціханава заняла 4-е месца, пасьля чаго галоўны трэнэр быў звольнены са сваёй пасады.

У наступныя гады расейскія хакеісты паказвалі ня вельмі добрыя вынікі, займаючы 4 і 5 радкі, а на хатнім чэмпіянаце сьвету 2000 году ў Санкт-Пецярбургу нават супыніліся на 11 месцы. Аднак, у апошнія гады вынікі зборнай Расеі значна палепшыліся, аб чым кажа чэмпіёнскія вынікі ў 2008, 2009 і 2012 гадох, срэбраныя мэдалі 2010 году і бронзавыя — 2005 і 2007.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ 2014 Men’s World Ranking(анг.) World Ranking Men’s World Ranking. International Ice hockey FederationПраверана 26 траўня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мужчынская зборная Расеі па хакеісховішча мультымэдыйных матэрыялаў