Дынама-Маладэчна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дынама-Маладэчна
Заснаваны 2014
Адкуль Маладэчна, Беларусь
Пляцоўка Спартова-забаўляльны цэнтар
Зьмяшчальнасьць: 2200
Зьвязаны клюб Дынама Менск
Дырэктар Ігар Нікалайчык
Галоўны трэнэр
Клюбныя колеры          

«Дынама-Маладэчна» — беларуская каманда па хакеі з шайбай з Маладэчна. Выступае ў Беларускай хакейнай лізе[1][2]. Заснаваны ў 2014 годзе як фарм-клюб менскага «Дынама»[3], які выступае ў Кантынэнтальнай хакейнай лізе. Плянавалася, што за «Дынама-Маладэчна» будуць выступаць хакеісты ва ўзросьце ад 21 да 23 гадоў[4].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У красавіку 2014 году стала вядома, што з новага сэзону ў Экстралізе будзе спаборнічаць новы клюб з Маладэчна. Пры гэтым каманда будзе ўваходзіць у структуру клюбу менскага «Дынама»[5]. Галоўным трэнэрам прызначылі колішняга трэнэра гарадзенскага «Нёману» Дзьмітра Краўчанка[6]. Бюджэт маладэчанскага хакейнага клюбу, як меркавалася, мусіў скласьці каля 2 млн даляраў (18—20 млрд бел. рублёў)[7][8][9]. Столь заробкаў па стварэньні клюбу складала 25 тысяч даляраў[10]. Фармаваньне складу праходзіла маладымі гульцамі зь іншых беларускіх клюбаў, але перавага аддавалася вольным агентам[11]. Першым жа хакеістам, які склаў угоду з клюбам, стаў брамнік менскага «Дынама» Ян Шэлепнеў. Перш чым дэбютаваць у Экстралізе, клюб заявіўся ў Кубка Беларусі.

Першапачатковы лягатып клюбу.

Перад самым пачаткам спаборніцтваў «Дынама» выправіла на дапамогу свайму фарм-клюбу Ільлю Казнадзея, Аляксандра Паўловіча і Андрэя Філічкіна[12]. Пазьней такая практыка будзе часьцяком выкарыстоўвацца беларускім клюбам з КХЛ, і ўсе памянёныя хакеісты абаранялі колеры як менскага «Дынама», гэтак і «Дынама-Маладэчна». Каманды скончыла розыгрыш кубка ўсярэдзіне табліцы сваёй групы, але клюб няблага правёў сэзон у чэмпіянаце. У студзені 2015 году на некаторы час зь менскага «Дынама» ў «Дынама-Маладэчна» быў выпраўлены Артур Гаўрус[13]. У чвэрцьфінале плэй-оф каманда саступіла менскаму «Юнацтву». У Кубку Беларусі 2015 году «Дынама-Маладэчна» дасягнула фіналу, але здабыць кубак зашкодзілі гульцы «Юнацтва». Пасіліўшыся гульцамі менскага «Дынама», як то Яўгенам Нагачовым[14], клюб зноўку скончыў сэзон у першай палове табліцы ды пазмагаўся ў чвэрцьфінале плэй-оф зь «Нёманам», саступіўшы гарадзенцам зь лікам 3:4 у сэрыі. Кіруючыся падыходам прыцягненьня гульцоў «Дынама», маладэчанцы ў наступны сэзон паўтарылі свой вынік, саступіўшы ў чвэрцьфінале «Шахцёру». Сэзон 2017—2018 гадоў апынуўся больш пасьпяховым. У плэй-оф «Дынама-Маладэчна» нарэшце перакрочыла чвэрцьфінал, перагуляўшы ў сэрыі «Гомель», але ў паўфінале саступіла «Нёману». 1 траўня 2018 году скончыўся кантракт у галоўнага трэнэра Дзьмітра Краўчанкі[15]. Вызваленую пасаду заняў Юры Файкоў[16]. У Кубку Беларусі 2018 і 2019 гадоў маладэчанскі клюб двойчы дасягуў фіналаў, але двойчы атрымліваў паразу, ад «Нёману», а потым «Юнацтва». Гэтак жа няблага дружына гуляла ў Экстралізе, двойчы апасьля дасягаючы паўфіналаў. У міжсэзоньне 2019 году Файкоў перайшоў на працу ў «Шахцёр», а кіраўніцтва маладэчанцаў зноў запрасіла Краўчанка на пасаду галоўнага трэнэра[17].

12 лістапада 2019 году «Дынама-Маладэчна» прымала дома «Магілёў» і, саступаючы зь лікам 5:1, госьці здабылі перамогу 5:6. Адразу пасьля сустрэчы зьявіліся падазрэньні пра дамоўлены вынік матчу[18][19]. Сьледчы камітэт Беларусі ініцыяваў паверку[20][21][22]. Справа, якая цягнулася паўгады, завяршылася дыскваліфікацыяй на год Сяргея Шэлега, Мікіты Вусьціненкі, Аляксея Іванова, Станіслава Кучкіна, Вячаслава Лісічкіна, Аляксандра Сырэя і Паўла Баярчука. Таксама яны мусілі сплаціць штраф у памеры 8100 рублёў[23][24]. Трэнэр Ігар Крывашлык быў адхілены ад хакею пажыцьцёва[25]. Хакеісты, якія ведалі, але не паведамілі пра дамоўны матч, як то Дзьмітры Амбражэйчык, Арцём Волкаў і Мікіта Феакцістаў, атрымалі толькі штраф у памеры 1350 рублёў.

Напачатку 2020 году заўзятары клюбу абралі найлепшых гульцоў дзесяцігодзьдзя. Найлепшым брамнікам стаў Аляксандар Асіпкоў, абаронцам — Багдан Зазон, а нападнікам — Дзьмітры Амбражэйчык[26]. Улетку 2020 году Краўчанка сышоў з клюбу, а галоўным трэнэрам быў прызначаны Канстанцін Кальцоў[27]. З прыходам Кальцова супраца зь менскім «Дынама» пашырылася, то бок больш гульцоў зь Менску выпраўлялася ў Маладэчна, як то Вячаслаў Грэцкі, Андрэй Паўленка, Аляксей Колачаў, Павал Дзянісаў, Ільля Салаўёў ды іншыя.

Арэна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хатнія матчы АЧБ «Дынама-Маладэчна» праводзіць у спартова-забаўляльным цэнтры гораду Маладэчна. Спартовы цэнтар быў пабудаваны ў 2011 годзе, апроч спартова-відовішчнай арэны ёмістасьцю 2200 гледачоў у яго склад уваходзяць тэнісныя корты, басэйн і аквапарк, боўлінг, саўна й шматлікае іншае. Урачыстае адкрыцьцё хакейнай арэны адбылося 10 лістапада 2011 году. На базе новага цэнтру адкрыта дзіцяча-юнацкая спартовая школа «Алімпік-2011».

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле стану на 4 лютага 2024 году

Брамнікі
20 Сьцяг Беларусі Іван Лушчык 11.03.2003 30 Сьцяг Расеі Мацьвей Кісілёў 15.03.2001
31 Сьцяг Беларусі Павал Шэлесны 27.12.2000 72 Сьцяг Расеі Ягор Вяльмякін 08.04.2003
Абаронцы
9 Сьцяг Беларусі Кірыл Гудкоў 10.11.2004 22 Сьцяг Беларусі Мікіта Міцкевіч 25.11.1994
23 Сьцяг Беларусі Дзьмітры Клешчык 15.04.2000 33 Сьцяг Беларусі Багдан Зазон 16.01.1993
37 Сьцяг Беларусі Багдан Гранчанка 05.07.2004 39 Сьцяг Беларусі Уладзіслаў Суркоў 20.09.2000
44 Сьцяг Беларусі Цімафей Каўгарэня 13.02.2003 56 Сьцяг Расеі Сяргей Мажаеў 14.10.2002
71 Сьцяг Беларусі Ільля Рак 11.05.1993 76 Сьцяг Беларусі Кірыл Буйніч 20.01.2002
91 Сьцяг Расеі Арсень Брынкман 03.10.2000 97 Сьцяг Беларусі Даніла Мацюшэнка 27.11.2001
Нападнікі
5 Сьцяг Беларусі Мікіта Сінельнікаў 24.05.1999 10 Сьцяг Беларусі Аляксандар Каракулька 19.07.1994
11 Сьцяг Беларусі Мікіта Філюк 05.04.2001 15 Сьцяг Беларусі Ільля Крыловіч 30.03.2000
17 Сьцяг Расеі Павал Капыцін 17.03.1987 24 Сьцяг Беларусі Дзьмітры Амбражэйчык 26.03.1995
25 Сьцяг Беларусі Ігар Равенка 02.05.1990 28 Сьцяг Беларусі Ягор Клаўдзіеў 07.02.2003
47 Сьцяг Беларусі Кірыл Нікулін 21.09.1989 59 Сьцяг Беларусі Данііл Ліпскі 29.11.2004
63 Сьцяг Расеі Георгі Сяргеенка 14.01.1994 67 Сьцяг Расеі Андрэй Фяклістаў 13.11.1995
77 Сьцяг Беларусі Ягор Ігнаценка 17.04.2003 80 Сьцяг Беларусі Цімафей Крэйн 04.11.2004
84 Сьцяг Беларусі Антон Мохараў 29.05.1992 87 Сьцяг Беларусі Віктар Масілевіч 26.07.2000
88 Сьцяг Беларусі Сьцяпан Зьвягін 16.04.2004 89 Сьцяг Беларусі Ільля Казьянін 25.07.2000
94 Сьцяг Расеі Аляксандар Квартальнаў 26.08.2002 95 Сьцяг Расеі Дзьмітры Антонаў 23.07.1995

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ КХЛ. Минское «Динамо» объявило о заявке своего нового фарм-клуба из Молодечно в экстралигу
  2. ^ «ДИНАМО-МОЛОДЕЧНО» – В ЭКСТРАЛИГЕ СЕЗОНА 2014/2015
  3. ^ КХЛ. Новая команда в Молодечно, которую возглавит Кравченко, станет фарм-клубом минского «Динамо»
  4. ^ Павел Зубов: «Тревожит, что «Динамо-Молодечно» сейчас будет набирать всех лучших молодых хоккеистов»
  5. ^ ЧБ: "Динамо-Молодечно" войдет в структуру ХК "Динамо-Минск". Беларускі хакей.
  6. ^ ЧБ: В Молодечно создадут новую команду, которую возглавит Дмитрий Кравченко. Беларускі хакей.
  7. ^ Бюджет «Динамо-Молодечно» составит 18-20 млрд рублей.
  8. ^ На создание хоккейной команды «Динамо-Молодечно» планируют израсходовать 20 миллиардов рублей(недаступная спасылка)
  9. ^ Создание хоккейной команды «Динамо-Молодечно» обойдется в 20 миллиардов рублей
  10. ^ Владимир Бережков: «Зарплатный потолок в Молодечно не будет превышать 25 тысяч долларов»
  11. ^ Дмитрий Кравченко: Приоритет отдавался свободным агентам. Беларускі хакей.
  12. ^ ЧБ: Три хоккеиста помогут "Динамо-Молодечно" на Кубке Беларуси. Беларускі хакей.
  13. ^ ЧБ: Форвард минского «Динамо» сегодня дебютирует за «Динамо-Молодечно». Беларускі хакей.
  14. ^ КХЛ: Защитник минского «Динамо» будет командирован в «Динамо-Молодечно». Беларусі хакей.
  15. ^ Дмитрий Кравченко: У меня заканчивается контракт, хочу приносить радость людям и неважно, где работать. Беларусі хакей.
  16. ^ ЧБ: Белорусский специалист возглавил «Динамо-Молодечно». Беларусі хакей.
  17. ^ «БХ»: Стал известен тренерский штаб «Динамо-Молодечно» на сезон-2019/2020. Беларусі хакей.
  18. ^ У беларускім дамоўным матчы замяшаныя два вядомыя расійскія хакеісты. Эўрарадыё.
  19. ^ Предлагали миллион: СК о "договорняке" с участием ХК "Динамо-Молодечно". Sputnik.
  20. ^ Хакеісты «Дынама-Маладэчна» прызналіся ў дамоўным матчы. На іх завялі крымінальную справу. Радыё Свабода.
  21. ^ В суде Московского района Минска продолжились судебные слушания по делу хоккеистов "Динамо-Молодечно". Белтэлерадыёкампанія.
  22. ^ Белорусские хоккеисты играли в поддавки за миллион российских рублей. Плату получить не успели. Onliner.by.
  23. ^ Сем беларускіх хакеістаў дыскваліфікаваныя за дамоўны матч. Эўрарадыё.
  24. ^ Беларускіх хакеістаў дыскваліфікавалі праз дамоўны матч. Сярод іх — гульцы каманды Лукашэнкі. Радыё Свабода.
  25. ^ Договорной матч «Динамо-Молодечно»: семь хоккеистов дисквалифицированы на год. Беларускі хакей.
  26. ^ Болельщики «Динамо-Молодечно» выбрали лучших хоккеистов прошедшего десятилетия. Беларусі хакей.
  27. ^ Бывший игрок НХЛ возглавил «Динамо-Молодечно». Беларусі хакей.