Лякаматыў Ворша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лякаматыў
Заснаваны 2018
Адкуль Ворша, Беларусь
Пляцоўка Лядовы палац спорту
Зьмяшчальнасьць: 3500
Фарм-клюб Собаль
Дырэктар Дзяніс Максак
lokomotiv.hockey.by

«Лякаматы́ў» — беларускі хакейны клюб з Воршы, які выступае ў беларускай Экстралізе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хакейны клюб «Лякаматыў» паўстаў 2 траўня 2018 году. Фармаваньне каманда адбывалася на грунце менскага «Юніёру»[1]. Першым трэнэрам дружыны стаў Андрэй Расолька[2]. У тыя часы Экстраліга была падзеленая на два дывізіёны і «Лякаматыў» поруч зь іншымі паўсталымі камандамі быў накіраваны ў Экстралігу Б. Аршанцы таксама здолелі прыцягнуць нападніка Івана Каташэнка з «Магілёва»[3], які стаў найлепшым бамбардзірам клюбу ў дэбютным сэзоне. У кастрычніку Расолька сышоў з клюбу[4], вярнуўшыся ў «Юніёр», а новым галоўным трэнэрам быў прызначаны Ігар Жылінскі. «Лякаматыў» і «Магілёў» былі лідэрамі турніру Экстралігі Б, далёка аддарваўшыся ад іншых канкурэнтаў. Аршанцы ў выніку фінішавалі першымі[5]. У пераходным турніры «Лякаматыў» заняў трэці радок, не атрымаўшы падвышэньня ў Экстралігу А. Тым ня менш, празь пераход моладзевай зборнай Беларусі з найвышэйшага дывізіёну ў другі, і «Лякаматыў» разглядаўся на прасоўваньне ў дывізіён вышэй. Аднак, аршанцам бракавала фарм-клюбу, таму кіраўнікі фэдэрацыі абралі «Магілёў» на падвышэньне[6]. Пасьля сэзону Каташэнка вярнуўся ў «Магілёў»[7]. Туды ж накіраваўся Аляксандар Кудраўцаў[8].

У міжсэзоньне аршанцы добра ўзмацніліся, прыцягнуўшы да сваіх шэрагаў Андрэя Шыкуця[9], Яўгена Гараніна[10], Алега Гарошка[11], Артура Абмётка[12], Андрэя Філічкіна[13] і Івана Вусенка[14]. У выніку «Лякаматыў» без асаблівага супраціву здабыў перамогу ў Экстралізе Б, а таксама праз суцяшальны турнір прабіўся ў плэй-оф, дзе ў чвэрцьфінале саступілі «Юнацтву». Пры гэтым, «Лякаматыў» двойчы здабываў перамогу ў матчах супраць сталічнага клюбу. Сэзон 2020—2021 гадоў «Лякаматыў» спаборнічаў у Экстралізе А. Каманда фінішавала на 7 месцы, прагуляўшы ў турніры плэй-ін «Берасьцю». Найлепшым бамбардзірам стаў Ягор Гайнетдынаў, які перад пачаткам сэзону перайшоў зь «Юнацтва»[15]. Аршанцы страцілі Гарошка і Гайнетдынава, але ўмацаваліся Андрэем Перагудам і Яўгенам Кунцэвічам[16]. У 2021 годзе Экстраліга вярнулася да звыклага фармату, і «Лякаматыў» у новым сэзоне скончыў рэгулярны сэзон на 9 месцы. У матчах плэй-ін «чыгуначнікі» саступілі наваполацкаму «Хіміку». У сэзоне 2022—2023 гадоў аршанцы фінішавалі сёмымі, і зноў каманда вылецела ў плэй-ін. Заўзятары клюбу абралі Тараса Елісеева найлепшым хакеістам сэзону[17].

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле стану на 4 лютага 2024 году

Брамнікі
33 Сьцяг Расеі Фёдар Каратаеў 04.07.1997 74 Сьцяг Беларусі Канстанцін Казлоўскі 08.03.1995
93 Сьцяг Беларусі Сяргей Сьцяпанаў 23.01.1993
Абаронцы
7 Сьцяг Беларусі Ільля Пятроў 10.10.1994 11 Сьцяг Расеі Аляксандар Кандраценка 16.10.2002
18 Сьцяг Беларусі Макар Шупенька 21.04.2003 19 Сьцяг Беларусі Дзьмітры Іванчыкаў 02.04.1999
44 Сьцяг Расеі Раман Аляксееў 17.08.1989 55 Сьцяг Беларусі Дзьмітры Бураўцаў 21.04.1998
59 Сьцяг Беларусі Уладзіслаў Габрусь 05.06.1999 68 Сьцяг Беларусі Данііл Рогач 05.08.2003
86 Сьцяг Расеі Георгі Пузатаў 04.01.1996 97 Сьцяг Расеі Аляксандар Шурыгін 14.11.1997
Нападнікі
8 Сьцяг Беларусі Эдуард Грынь 09.03.1992 10 Сьцяг Беларусі Ігар Сьпяшылаў 25.11.1994
13 Сьцяг Беларусі Глеб Андрэеў 03.01.1999 16 Сьцяг Беларусі Ціхан Барозна 25.11.2002
17 Сьцяг Беларусі Дзьмітры Пацалуйка 07.07.2001 21 Сьцяг Беларусі Павал Развадоўскі 07.08.1989
22 Сьцяг Расеі Арцём Расулаў 09.06.1996 23 Сьцяг Расеі Даніл Пяцін 05.08.1999
24 Сьцяг Беларусі Уладзіслаў Буйко 24.10.2003 27 Сьцяг Беларусі Міхаіл Сапегін 20.11.2002
29 Сьцяг Беларусі Глеб Быліна 30.04.1992 47 Сьцяг Беларусі Уладзіслаў Кавалевіч 06.02.1992
77 Сьцяг Беларусі Максім Чубукоў 21.03.2000 85 Сьцяг Беларусі Андрэй Перагуда 02.10.1995
87 Сьцяг Беларусі Кірыл Бовін 05.05.1998 91 Сьцяг Расеі Ільля Рычкоў 30.03.2002
96 Сьцяг Беларусі Кірыл Ігнатаў 26.08.2000

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Локомотив Орша. Pribalt.info.
  2. ^ Хоккейный клуб «Локомотив-Орша» начал тренировки. Аршанская газета.
  3. ^ ЧБ: Один из лучших бомбардиров «Могилева» продолжит карьеру в Орше. Беларускі хакей.
  4. ^ Экстралига Б: «Локомотив» расстался с главным тренером. Беларускі хакей.
  5. ^ «БХ»: Владимир Бережков вручил «Локомотиву» приз за победу в Экстралиге «Б». Беларускі хакей.
  6. ^ Глава ФХРБ объяснил, почему «Могилев» сыграет в Экстралиге «А». Беларускі хакей.
  7. ^ Экстралига А: Лучший бомбардир «Локомотива» продолжит карьеру в «Могилеве». Беларускі хакей.
  8. ^ Экстралига А: Защитник оршанского «Локомотива» вернулся в «Могилев». Беларускі хакей.
  9. ^ Защитник «Металлурга» перешел в оршанский «Локомотив». Беларускі хакей.
  10. ^ Защитник «Гомеля» перешел в оршанский «Локомотив». Беларускі хакей.
  11. ^ Экс-защитник сборной Беларуси перешёл в оршанский «Локомотив». Беларускі хакей.
  12. ^ Результативный нападающий перешел в «Локомотив» из Орши. Беларускі хакей.
  13. ^ Экс-защитник минского «Динамо» перешёл в «Локомотив» из Орши. Беларускі хакей.
  14. ^ Бывший форвард минского «Динамо» перешел в «Локомотив» из Орши. Беларускі хакей.
  15. ^ «Локомотив» подтвердил переход двукратного чемпиона Беларуси. Беларускі хакей.
  16. ^ «Локомотив» подтвердил подписания четырёх хоккеистов в стан «железнодорожников». Беларускі хакей.
  17. ^ Болельщики «Локомотива» выбрали лучшего игрока сезона-2022/2023. Беларускі хакей.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]