Сэлтык Глазга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сэлтык
Celtic FC.png
Поўная назва The Celtic Football Club
Мянушкі The Bhoys (афіцыйна), the Hoops, the Celts
Заснаваны 6 лістапада 1887
Горад Глазга, Шатляндыя
Стадыён Сэлтык Парк, Глазга
Умяшчальнасьць: 60 837
Прэзыдэнт Джон Рыд
Галоўны трэнэр Найл Ленан
Чэмпіянат Шатляндзкая Прэм’ер-Ліга
 · 2011—2012 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры

Сэлтык (па-ангельску: The Celtic Football Club) ― шатляндзкі футбольны клюб, які месьціца ў Глазга, у раёне Паркгэд. Прадстаўляе шатляндзкую Прэм’ер-лігу. Быў заснаваны ў 1887 годзе, але свой першы матч клюб правёў толькі ў 1888 годзе. «Сэлтык» станавіўся чэмпіёнам Шатляндыі 43 разы, і 35 разоў перамагаў у Кубку Шатляндыі. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Сэлтык Парк», які зьяўляецца самым вялікім па ўмяшчальнасьці футбольным стадыёнам Шатляндыі. Арэна месьціць 60 832 гледачы. Разам са сваімі галоўнымі супернікамі «Рэйнджарз» складаюць так званую Старую Фірму, якая зьяўляецца адным з самых вядомых спартовых супрацьстаяньняў у сьвеце. Традыцыйна гуляюць у паласатых зялёна-белых кашулях разам зь белымі шортамі й гэтрамі.

У 1967 годзе клюб стаў першым брытанскім і адзіным шатляндзкім клюбам, якія перамагалі ў Лізе чэмпіёнаў[1]. У тым легендарным сэзоне клюб перамагаў ва ўсіх спаборніцтвах, у якіх прымаў удзел, як то: чэмпіянат Шатляндыі, кубак Шатляндыі, кубак Лігі Шатляндыі, Ліга чэмпіёнаў і Кубак Глазга. Праз тры сэзоны ў 1970 годзе клюб зноўку трапіў у фінал Лігі чэмпіёнаў, але на гэты раз атрымаў паразу зь лікам 1:2 на карысьць галяндзкага «Фэеноорду».

У 2003 годзе клюб дайшоў да фіналу Кубка УЭФА, але быў перайграны «Порту» зь лікам 2:3. На гэтую гульню з Глазга ў Сэвільлю, дзе праходзіў фінал, зьехаліся каля 80 000 аматараў шатляндзкага клюбу, але ня ўсе змаглі патрапіць на гульню[2]. У красавіку 2008 году клюб налічваў 9 мільёнаў аматараў па ўсім сьвеце, адзін мільён зь якіх знаходзяцца ў Паўночнай Амэрыцы[3].

Зьмест

Заснаваньне й гісторыя [рэдагаваць]

Клюб быў заснаваны пры царкве Сьвятой Марыі ў Глазга ў раёне Кэлтану ірляндзкім сьвятаром братам Ўолфрыдам 6 лістапада ў 1887 годзе. Першапачаткова клюб стварыўся як сродак для збору грошаў для арганізацыі дабрачыннай дзейнасьці, каб дапамагчы дзецям зь бедных сямей. У вялікай ступені брат Ўолфрыд быў шмат у чым натхнёны прыкладам клюбу «Гібэрніян» з Эдынбургу, які быў сфармаваны з імігрантаў ірландзкага паходжаньня 13 гадоў таму. Сярод першых гульцоў клюбу сямёра былі з «Гібэрніяну». Назва клюбу была прапанавана братам Ўолфрыдам, каб адлюстраваць ірляндзкае й шатляндзкае паходжаньне клюбу.

28 траўня 1888 году клюб правёў сваю першую гульню супраць каманды «Рэйнджарз» і перамог зь лікам 5:2. Падчас станаўленьня футбалісты «Сэлтыка» гулялі ў белых кашулях зь зялёным каўняром, з выявай чырвонага кельцкага крыжу на грудзёх. У 1903 годзе клюб перайшоў на ўжываньне традыцыйнай формы: паласатыя бела-зялёныя кашулі.

Прэса Сэлтыку [рэдагаваць]

У 1965 годзе «Сэлтык» пачаў друкаваць газэту The Celtic View, якая зьяўляецца найстарэйшым клюбнай футбольным пэрыядычным выданьнем[4].

У 2004 годзе клюб запусьціў свой асабісты лічбавы тэлеканал Celtic TV, які быў даступны ў Вялікабрытаніі праз тэлеканал Setanta Sports па спадарожнікавай і кабельнай плятформе. Але ў сувязі з расфармаваньнем Setanta Sports у Вялікабрытаніі ў чэрвені 2009 году тэлеканал Celtic TV больш не вяшчае.

З 2002 году працуе інтэрнэт-тэлеканал клюбу Channel67 (вядомы раней як Celtic Replay).

Старая Фірма й сэктанства [рэдагаваць]

Сэлтык мае гістарычную сувязь з ірляндзкім і шатляндзкім народамі, якія зьяўляюцца па большай частцы каталікамі. Традыцыйна пыхільнікамі іншага клюбу з Глазга «Рэйнджарз» зьяўляюцца прадстаўнікі пратэстанскага веравызнаньня й прыхільнікі Брытанскай Уніі — шатлянцы й прадстаўнікі Паўночнай Ірляндыі. Як вынік такога разьмеркаваньня й напружанай палітычнай сытуацыі ў Паўночнай Ірляныі, напруга ў адносінах паміж абодвума клюбамі ўзмацнілася.

Але у апошні час як «Сэлтык», так і «Рэйнджарз» прымаюць меры па барацьбе з сэктанствам, працуючы разам з парлямэнтам Шатляндыі, царкоўнымі групамі й грамадзянскімі арганізацыямі.

Дасягненьні [рэдагаваць]

  • Чэмпіён Шатляндыі: 43
    • 1893, 1894, 1896, 1898, 1905, 1906, 1907, 1908, 1909, 1910,
    • 1914, 1915, 1916, 1917, 1919, 1922, 1926, 1936, 1938, 1954,
    • 1966, 1967, 1968, 1969, 1970, 1971, 1972, 1973, 1974, 1977,
    • 1979, 1981, 1982, 1986, 1988, 1998, 2001, 2002, 2004, 2006,
    • 2007, 2008, 2012
  • Уладальнікі Кубка Шатляндыі: 35
    • 1892, 1899, 1900, 1904, 1907, 1908, 1911, 1912, 1914, 1923,
    • 1925, 1927, 1931, 1933, 1937, 1951, 1954, 1965, 1967, 1969,
    • 1971, 1972, 1974, 1975, 1977, 1980, 1985, 1988, 1989, 1995,
    • 2001, 2004, 2005, 2007, 2011

Склад каманды [рэдагаваць]

Па стане на 1 верасьня 2012 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Ангельшчыны Бр Фрэйзэр Форстэр 1988
2 Сьцяг Ўэйлзу Аб Эдам Мэт’юз 1992
3 Сьцяг Гандурасу Аб Эміліё Ізагуаін 1986
4 Сьцяг Нігерыі Аб Эфэ Амброўз 1988
6 Сьцяг Ангельшчыны Аб Келвін Ўілсан 1985
7 Сьцяг Вэнэсуэлы Нап Міку (у арэндзе з «Хэтафэ») 1985
8 Сьцяг Шатляндыі ПА Скот Браўн (капітан) 1985
9 Сьцяг Грэцыі Нап Ёргас Самарас 1985
10 Сьцяг Ірляндыі Нап Энтані Стоўкс 1988
15 Сьцяг Шатляндыі ПА Крыс Команз 1983
16 Сьцяг Ўэйлзу ПА Джо Лэдлі 1987
20 Сьцяг Паўночнай Ірляндыі ПА Пэдзі Макурт 1983
21 Сьцяг Шатляндыі Аб Чарлі Малгру 1986
23 Сьцяг Швэцыі Аб Мікаэль Люстыг 1986
24 Сьцяг Польшчы Бр Лукаш Залушка 1982
25 Сьцяг Нарвэгіі Аб Томас Рогнэ 1990
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
26 Сьцяг Славаччыны Бр Любаш Каменар (у арэндзе з «Нанту») 1987
28 Сьцяг Аўстраліі Бр Нік Філі 1992
30 Сьцяг Шатляндыі ПА Пол Сэлэйн 1991
32 Сьцяг Шатляндыі Нап Тоні Ўат 1993
33 Сьцяг Ізраілю ПА Бэрам Каяль 1988
36 Сьцяг Шатляндыі ПА Джэксан Ірвін 1993
40 Сьцяг Нігерыі ПА Рабу Ібрагім 1991
43 Сьцяг Шатляндыі Аб Джо Чэлмэрз 1994
44 Сьцяг Шатляндыі Аб Маркус Фрэйзэр 1994
46 Сьцяг Шатляндыі ПА Дылан Макгіёх 1993
49 Сьцяг Шатляндыі Нап Джэймз Форэст 1991
53 Сьцяг Чэхіі ПА Патрык Тварджык 1993
56 Сьцяг Чэхіі ПА Філіп Тварджык 1993
67 Сьцяг Кеніі ПА Віктор Ваньяма 1991
88 Сьцяг Ангельшчыны Нап Гэры Гупэр 1988
Сьцяг Тунісу Нап Лясад Нуіўі 1986

Індывідуальныя клюбныя рэкорды [рэдагаваць]

Найлепшыя бамбардзіры

Месца Імя й прозьвішча Пэрыяд кар’еры Колькасьць
галоў
1 Сьцяг Шатляндыі Джымі Макгроры 1922—1937 550
2 Сьцяг Шатляндыі Бобі Ленакс 1961—1978
1979—1980
273
3 Сьцяг Швэцыі Гэнрык Лярсан 1997—2004 242
4 Сьцяг Шатляндыі Стыві Чалмэрз 1958—1971 231
5 Сьцяг Шатляндыі Джымі Кўін 1990—1917 217
 
Месца Імя й прозьвішча Пэрыяд кар’еры Колькасьць
матчаў
1 Сьцяг Шатляндыі Білі Макнэйл 1957—1975 790
2 Сьцяг Шатляндыі Пол Макстэй 1981—1997 678
3 Сьцяг Шатляндыі Рой Эйткен 1976—1990 669
4 Сьцяг Шатляндыі Дэні Макгрэйн 1970—1987 661
5 Сьцяг Ірляндыі Пэкі Бонэр 1978—1995 642

Крыніцы [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Сэлтык Глазгасховішча мультымэдыйных матэрыялаў