Жуан Маўтыньню
| Жуан Маўтыньню | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 8 верасьня 1986 (26 гадоў) Партыман, Партугалія |
|
| Рост | 170 см | |
| Вага | 64 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Порту | |
| Нумар | 8 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2005—2010 2010— |
Спортынг Порту |
163 (21) 56 (3) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2005— | Партугалія | 46 (2) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Жуан Філіпэ Ірыя Сантуш Маўтыньню (па-партугальску: João Filipe Iria Santos Moutinho; 8 верасьня 1986, Партыман, Партугалія) — партугальскі футбаліст, паўабаронца клюба «Порту» й нацыянальнай зборнай Партугаліі.
Зьмест |
Кар’ера [рэдагаваць]
«Спортынг» [рэдагаваць]
Да 13 гадоў Жуан выступаў у клюбе свайго роднага горада «Партыманэнсэ», затым зьмяніў каманду на лісабонскі «Спортынг».
Ва ўзросьце 17 гадоў ён выклікаўся ў асноўную каманду для ўдзелу ў перадсэзонных гульнях і паказваў ў іх нядрэнную гульню. Аднак пасьля пачатку сэзона ён зноўку вярнуўся ў моладзевую каманду й дапамог ёй атрымаць чэмпіёнскі тытул. У пачатку 2005 года ён дэбютаваў за асноўную каманду ў матчы Кубка Партугаліі. Ён хутка ўпісаўся ў гульню, быў вельмі рухомым на полі, раздаваў добрыя перадачы й не баяўся браць на сябе ініцыятыву.
У наступным сэзоне Маўтыньню трывала замацаваўся ў асноўным складзе й стаў адзіным паўабаронцам чэмпіянату Партугаліі, які адгуляў усе матчы турніру без заменаў. Ягоная добрая гульня дапамагла клюбу заняць другое месца.
У сэзоне 2006—2007 гадоў пасьля сыходу з клюба Рыкарду Са Пінту, Жуан быў абраны віцэ-капітанам на той момант яму было ўсяго толькі 19 гадоў. У наступным сэзоне Маўтыньню стаў капітанам пасьля сыходу з клюба Куштодыю й Рыкарду Пэрэйра.
«Порту» [рэдагаваць]
5 ліпеня 2010 году Маўтыньню перайшоў у клюб «Порту», падпісаўшы кантракт да лета 2015 году[1].
Міжнародная кар’ера [рэдагаваць]
У зборнай Партугаліі Маўтыньню дэбютаваў ва ўзросьце 18 гадоў 17 жніўня 2005 года ў гульні супраць зборнай Эгіпта.
Дасягненьні [рэдагаваць]
Клюбныя [рэдагаваць]
- Уладальнік Кубка Партугаліі (2): 2007, 2008
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі (2): 2007, 2008
- Чэмпіён Партугаліі: 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2011
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі (2): 2010, 2011
- Уладальнік Кубка УЭФА: 2011
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Жуан Маўтыньню — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Прафайл на сайце PortuGOAL
- Статыстыка на сайце National Football Teams
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Рыкарду (бр) · 2 Паўлу Фэрэйра · 3 Алвэш · 4 Басынгва · 5 Мэйра · 6 Мэйрэлеш · 7 Раналду · 8 Пэці · 9 Алмэйда · 10 Маўтыньню · 11 Сымаў · 12 Нуну (бр) · 13 Мігел · 14 Рыбэйру · 15 Пэпэ · 16 Карвалью · 17 Куарэжма · 18 Вэлозу · 19 Нані · 20 Дэку · 21 Нуну Гомэш · 22 Патрысію (бр) · 23 Паштыга · Трэнэр Скалары |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Эдуарду (бр) · 2 Алвэш · 3 Пэпэ · 4 Вэлозу · 5 Куэнтран · 6 Куштодыю · 7 Раналду · 8 Маўтыньню · 9 Алмэйда · 10 Куарэжма · 11 Алівэйра · 12 Патрысію (бр) · 13 Кошта · 14 Раланду · 15 Мікаэл · 16 Мэйрэлеш · 17 Нані · 18 Варэла · 19 Лопіш · 20 Віяна · 21 Пэрэйра · 22 Бэту (бр) · 23 Паштыга · Трэнэр Паўлу Бэнту |
||
| Гэта — накід артыкула пра футбаліста. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |