Крыштыяну Раналду
| Крыштыяну Раналду | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Мянушка | Роньні | |
| Нарадзіўся | 5 лютага 1985 Фуншал, Партугалія |
|
| Рост | 186 | |
| Вага | 84 | |
| Пазыцыя | нападнік, атакавалы паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Рэал Мадрыд | |
| Нумар | 7 | |
| Моладзевыя клюбы | ||
| 1993—1995 1995—1997 1997—2002 |
Андарынья Насьёналь Спортынг |
|
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2002—2003 2003—2009 2009— |
Спортынг Манчэстэр Юнайтэд Рэал Мадрыд |
25 (3) 196 (84) 107 (118) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2003— | 95 (35) | |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Крыштыя́ну Рана́лду душ Са́нтуш Авэ́йру (па-партугальску: Cristiano Ronaldo dos Santos Aveiro; нарадзіўся 5 лютага 1985 года ў Фуншал, Партугалія) — партугальскі футбаліст, нападнік клюба «Рэал Мадрыд» і нацыянальнай зборнай Партугаліі, капітанам якой зьяўляецца. Самы дарагі футбаліст у сьвеце за ўсю гісторыю футбола — за ягоны пераход з «Манчэстэр Юнайтэд» у «Рэал» абышоўся мадрыдзкаму клюбу больш за 83 млн фунтаў стэрлінгаў. Лічыцца адным зь лепшых футбалістаў сучаснасьці[1][2][3].
Раналду быў прызнаны лепшым маладым гульцом чэмпіянату Эўропы 2004 году. Крыштыяну зьяўляецца чэмпіёнам ангельскай Прэм’ер-лігі сэзонаў 2006—2007, 2007—2008 і 2008—2009 гадоў. Некалькі разоў станавіўся лепшым гульцом ангельскай лігі. У сэзоне 2006—2007 гадоў дайшоў з «Манчэстэр Юнайтэд» да паўфіналу Лігі чэмпіёнаў, а ў наступным сэзоне выйграў у фінале ў лёнданскага «Чэлсі». У 2008 годзе быў прызнаны лепшым футбалістам года ў клюбным эўрапейскім футболе паводле вэрсіі УЭФА й лепшым гульцом Лігі чэмпіёнаў, атрымаўшы «Залаты мяч» як лепшы футбаліст Эўропы й ўзнагароду «Гулец года ФІФА» як лепшы футбаліст сьвету.
Зьмест |
Раньнія гады [рэдагаваць]
Крыштыяну нарадзіўся ў сям’і Марыі Далорэш душ Сантуш Авэйру й Жазэ Дыніша Авэйру, ён быў чацьвёртым дзіцем у сям’і пасьля старэйшага брата Угу, які нарадзіўся ў 1975 годзе, і дзьвюх сясьцёр, Эльмы (нарадзілася ў 1974 годзе) і Ліліяны Каці (нарадзілася ў 1976 годзе). Ліліян Каця — сьпявачка, якая выступае ў Партугаліі пад сцэнічным імем «Ronalda». Другое імя, дадзенае Крыштыяну пры нараджэньні, Раналду, для Партугаліі досыць рэдкае. Бацькі назвалі хлопчыка ў гонар Рональда Рэйгана, бо бацька Крыштыяну быў прыхільнікам былога амэрыканскага прэзыдэнта.
Кар’ера [рэдагаваць]
Пачатак [рэдагаваць]
У дзяцінстве любімай камандай Раналду была «Бэнфіка». У васьмігадовым узросьце ён гуляў за аматарскую каманду «Андарынья», у якой працаваў ягоны бацька. У 1995 годзе Крыштыяну падпісаў кантракт зь мясцовым клубам «Насьёнал». Пасьля пераможнай кампаніі ў «Насьёнал» Раналду адправіўся на трохдзённы прагляд у «Спортынг», па выніках якога заключыў кантракт зь лісабонскім клюбам[4].
«Спортынг» [рэдагаваць]
У 1997 годзе Раналду перайшоў у моладзевую акадэмію «Спортынг». Ён стаў адзіным футбалістам у гісторыі клюба, якія згулялі за ўсе склады «Спортынгу» — да 16, да 17, да 18 гадоў, рэзэрвовую й асноўную каманды — на працягу аднаго сэзону[5]. Ён дэбютаваў за дарослы склад «Спортынгу» 15 жніўня 2001 году ў таварыскім матчы супраць лісабонскага «Атлетыка», выйшаўшы на замену ў другім тайме й вызначыўшыся забітым мячом[6]. У гэты ж час ён згуляў за зборную Партугаліі на моладзевым чэмпіянаце Эўропы для футбалістаў да 17 гадоў[7].
«Манчэстэр Юнайтэд» [рэдагаваць]
Раналду стаў першым партугальскім гульцом у гісторыі «Манчэстэр Юнайтэд», заключыўшы кантракт з клюбам пасьля заканчэньня сэзону 2002—2003 гадоў. Сума трансфэру склала 12,24 млн. фунтаў[8]. Раналду папрасіў для сябе нумар «28» (свой нумар у «Спортынгу»), бо не хацеў дадатковага ціску, зьвязанага з нумарам «7», які раней належаў такім легендарным гульцам «Юнайтэд», як то Джордж Бэст, Браян Робсан, Эрык Кантана й Дэйвід Бэкгэм.
Раналду дэбютаваў за «Юнайтэд» у хатнім матчы з клюбам «Болтан Ўандэрэрз» на стадыёне «Олд Трафард» 16 жніўня 2003 году, выйшаўшы на замену. Сустрэча завяршылася перамогай гаспадароў зь лікам 4:0. Першы гол за «чырвоных д’яблаў» партугалец забіў 1 лістапада 2003 году ў матчы з «Портсмутам», які скончыўся зь лікам 3:0.
У лістападзе й сьнежні 2006 году Раналду атрымаў званьне гульца месяца Прэм’ер-лігі, стаўшы трэцім у гісторыі гэтага турніру футбалістам, якому атрымалася ўзяць дзьве ўзнагароды запар, пасьля Дэніса Бэргкампа ў 1997 годзе й Робі Фаўлера ў 1996 годзе[9][10]. 5 траўня 2007 году Раналду забіў свой 50 гол за «Юнайтэд» у дэрбі з «Манчэстэр Сіці», пасьля якога клюб заваяваў тытул чэмпіёнаў Прэм’ер-лігі сэзону 2006—2007 гадоў. Нягледзячы на чуткі, што зьявіліся ў сакавіку 2007 году, пра тое, што «Рэал Мадрыд» гатовы заплаціць за Раналду 80 млн эўра (54 млн фунтаў)[11], 13 красавіка партугалец падпісаў 5-гадовы кантракт з клюбам, які прадугледжваў таксама павелічэньне зарплаты да 120 тысячаў фунтаў у тыдзень, што зрабіла яго самым высокааплатным футбалістам у гісторыі «Манчэстэр Юнайтэд»[12][13].
«Рэал Мадрыд» [рэдагаваць]
Летам 2009 году Раналду перайшоў у стан «Рэал Мадрыду». У ходзе перамоваў Флярантына Пэрэс і Дэйвід Гіл сышліся на суме ў 93,4 млн эўра, што адпавядала на той момент каля 80 млн фунтаў стэрлінгаў. Партугальскі паўабаронца стаў самым дарагім гульцом у гісторыі сусьветнага футбола, пабіўшы рэкорд Зыдана, які перайшоў з турынскага «Ювэнтуса» ў мадрыдзкі «Рэал» у 2001 годзе за прыкладна 76 млн эўра.
Першы гол за «Рэал» Раналду забіў у матчы з эквадорскім «ЛДУ», вызначыўшыся з пэнальці. Першы гол у афіцыйным матчы за «Рэал Мадрыд» Раналду забіў 29 жніўня 2009 году ў сустрэчы з «Дэпартыва», вызначыўшыся на 35 хвіліне з пэнальці, той матч скончыўся зь лікам 3:2 на карысьць «Рэалу». Другі гол ён забіў 12 верасьня ў матчы з «Эспанёлам» (3:0) у дададзены арбітрам час.
Міжнародная кар’ера [рэдагаваць]
Крыштыяну Раналду ўпершыню на міжнароднай арэне заявіў пра сябе на хатнім для партугальцаў Эўра-2004. На гэтым чэмпіянаце Крыштыяну некалькі разоў выступаў якасьці аўтараў галоў і галявых перадачаў, выйшаўшы разам з камандаў у фінал, але атрымаўшы паразу ў ім ад грэкаў. У адборачным цыкле да чэмпіянату сьвету 2006 году найбольш яскрава Крыштыяну згуляў у матчы супраць зборнай Расеі, забіўшы 2 галы. У тым цыкле Крытыяну агулам забіў 7 мячоў, але ў фінальнай частцы дайшлі толькі да паўфіналу й у выніку занялі чацьвёртае месца.
На Эўра-2008 на партугальцаў ўскладалі вялікія надзеі, бо Крыштыяну правёў фантастычны сэзон за «Манчэстэр Юнайтэд», пры гэтым ён забіў 8 галоў у адборачным турніры. Ён правёў выдатны матч супраць каманды Чэхіі, забіўшы гол і аддаўшы галявы пас на Рыкарду Куарэжму. У чвэрцьфінале, нягледзячы на ўсе намаганьні Раналду, партугальцы саступілі немцам зь лікам 2:3. На чэмпіянаце сьвету 2010 году Крыштыяну таксама быў адным зь лідэраў зборнай, якая выйшла ў наступны раўнд без прапушчаных мячоў. Аднак ужо ў 1/8 фіналу партугальская каманды атрымала паразу ад чэмпіёнаў таго спаборніцтва зборнай Гішпаніі.
Дасягненьні [рэдагаваць]
Пэрсанальныя [рэдагаваць]
- Уладальнік Залатога мяча: 2008
- Лепшы футбаліст сьвету паводле вэрсіі ФІФА: 2008
- Лепшы футбаліст сьвету паводле вэрсіі FIFAPro: 2008
- Лепшы клюбны футбаліст паводле вэрсіі УЭФА: 2008
- Лепшы футбаліст Эўропы (Onze d'Or): 2008
Клюбныя [рэдагаваць]
- Чэмпіён Ангельшчыны (3): 2007, 2008, 2009
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2008
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2004
- Уладальнік Кубка Футбольнай лігі (2): 2006, 2009
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны па футболе: 2007
- Пераможца клюбнага чэмпіяната сьвету: 2008
- Чэмпіён Гішпаніі: 2012
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2011
Міжнародныя [рэдагаваць]
- Срэбраны прызэр чэмпіяната Эўропы: 2004
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Ronaldo best in world, says Terry. BBC Sport (анг.)
- ^ He's got the world at his feet, The Guardian (анг.)
- ^ Роналду поможет "Реалу" побороться за титулы - Кака. РИА Новости (рас.)
- ^ Profile of Ronaldo at about.com. About.com. (анг.)
- ^ Clash of the titans. ManchesterEveningNews.com. (анг.)
- ^ Пратакол сустрэчы«Спортынг» — «Атлетыка» (парт.)
- ^ Famous players featured in U17 c’ships. UEFAU17.com. (анг.)
- ^ Cristiano Ronaldo. Sky Sports. (анг.)
- ^ Ronaldo lands back-to-back accolades. Inthenews.com. (анг.)
- ^ Ronaldo wins monthly award again. BBC Sport. (анг.)
- ^ Real ready to offer £54m to secure Ronaldo. The Guardian. 12.04.2007. (анг.)
- ^ Ferguson lets rip at Madrid after Ronaldo signs £31m deal. The Times. 14.04.2007. {{ref-en}]
- ^ Ronaldo signs new deal at Man Utd. BBC Sport. 13.04.2007. (анг.)
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Крыштыяну Раналду — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт (анг.)
- Прафайл на афіцыйным сайце «Рэал Мадрыд» (анг.) (гішп.)
- Прафайл на афіцыйным сайце «Манчэстэр Юнайтэд» (анг.)
|
|
|---|
|
1 Касыльляс · 2 Варан · 3 Пэпэ · 4 Рамас · 5 Куэнтран · 6 Хедыра · 7 Раналду · 8 Кака · 9 Бэнзэма · 10 Эзіль · 12 Марсэлу · 13 Адан · 14 Алёнса · 15 Эсьен · 16 Карвалью · 17 Арбэлёа · 18 Альбіёль · 19 Модрыч · 20 Ігуаін · 21 Кальлехон · 22 Ды Марыя · 29 Марата · 35 Фэрнандэс · Трэнэр: Маўрынью |
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Рыкарду (бр) · 2 Паўлу Фэрэйра · 3 Руй Жоржу · 4 Андрадэ · 5 Коўту · 6 Каштыньня · 7 Фігу · 8 Пэці · 9 Паўлета · 10 Руй Кошта · 11 Сымаў · 12 Кім (бр) · 13 Мігел · 14 Нуну Валентэ · 15 Бэту · 16 Карвалью · 17 Раналду · 18 Манішэ · 19 Тыягу · 20 Дэку · 21 Нуну Гомэш · 22 Марэйра (бр) · 23 Паштыга · Трэнэр Луіс Фэліпэ Скалары |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Рыкарду (бр) · 2 Паўлу Фэрэйра · 3 Канэйра · 4 Кошта · 5 Мэйра · 6 Каштыньня · 7 Фігу · 8 Пэці · 9 Паўлета · 10 Віяна · 11 Сымаў · 12 Кім (бр) · 13 Мігел · 14 Н. Валентэ · 15 Боа Мортэ · 16 Карвалью · 17 Раналду · 18 Манішэ · 19 Тыягу · 20 Дэку · 21 Нуну Гомэш · 22 Паўлу Сантуш (бр) · 23 Паштыга · Трэнэр Скалары |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Рыкарду (бр) · 2 Паўлу Фэрэйра · 3 Алвэш · 4 Басынгва · 5 Мэйра · 6 Мэйрэлеш · 7 Раналду · 8 Пэці · 9 Алмэйда · 10 Маўтыньню · 11 Сымаў · 12 Нуну (бр) · 13 Мігел · 14 Рыбэйру · 15 Пэпэ · 16 Карвалью · 17 Куарэжма · 18 Вэлозу · 19 Нані · 20 Дэку · 21 Нуну Гомэш · 22 Патрысію (бр) · 23 Паштыга · Трэнэр Скалары |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Эдуарду (бр) · 2 Алвэш · 3 Паўлу Фэрэйра · 4 Раланду · 5 Дуда · 6 Карвалью · 7 Раналду · 8 Мэндэш · 9 Ліедсан · 10 Дані · 11 Сымаў · 12 Бэту (бр) · 13 Мігел · 14 Вэлозу · 15 Пэпэ · 16 Мэйрэлеш · 17 Амарым · 18 Алмэйда · 19 Тыягу · 20 Дэку · 21 Кошта · 22 Фэрнандэш (бр) · 23 Куэнтран · Трэнэр Кейраш |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Эдуарду (бр) · 2 Алвэш · 3 Пэпэ · 4 Вэлозу · 5 Куэнтран · 6 Куштодыю · 7 Раналду · 8 Маўтыньню · 9 Алмэйда · 10 Куарэжма · 11 Алівэйра · 12 Патрысію (бр) · 13 Кошта · 14 Раланду · 15 Мікаэл · 16 Мэйрэлеш · 17 Нані · 18 Варэла · 19 Лопіш · 20 Віяна · 21 Пэрэйра · 22 Бэту (бр) · 23 Паштыга · Трэнэр Паўлу Бэнту |
||