Раланду Фансэка
| Раланду Фансэка | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 31 жніўня 1985 (27 гадоў) Сан-Вісэнтэ, Каба-Вэрдэ |
|
| Рост | 189 см | |
| Вага | 80 кг | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Напалі | |
| Нумар | 6 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2004—2008 2008— 2013 |
Бэленэнсіш Порту → Напалі |
97 (7) 110 (7) 1 (0) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2009— | Партугалія | 18 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Рала́нду Жо́ржэ Пі́рэш да Фансэ́ка (па-партугальску: Rolando Jorge Pires da Fonseca; 31 жніўня 1985, Сан-Вісэнтэ, Каба-Вэрдэ) — партугальскі футбаліст кабавэрдынскага паходжаньня, абаронца клюба «Порту» й нацыянальнай зборнай Партугаліі. На дадзены момант знаходзіцца ў арэндзе ў італьянскім клюбе «Напалі».
Зьмест |
Кар’ера [рэдагаваць]
«Бэленэнсэш» [рэдагаваць]
Раланду пачаў кар’еру ў моладзевым складзе клуба «Кампамаёрэншэ», адкуль перайшоў у «Бэленэнсіш». 28 жніўня 2004 года ён дэбютаваў у складзе каманды ў матчы чэмпіянату Партугаліі з клюбам «Марытыму», у якім адразу ж забіў гол, а ягоная каманда перамагла 3:0[1]. У наступных сэзонах ён стаў гульцом асновы клюба й правёў там яшчэ 4 гады.
«Порту» [рэдагаваць]
15 красавіка 2008 году Раланду, у статусе вольнага агента, перайшоў у клюб «Порту», падпісаўшы кантракт на 4 гады[2]. У першым жа сэзоне ён здолеў выціснуць з асноўнага складу Пэдру Эмануэле, стаўшы гульцом асновы каманды, якая перамаглу ў чэмпіянаце й Кубку Партугаліі. У 2011 годзе абаронца адсьвяткаваў перамогу ў Лізе Эўропы.
У чэрвені 2011 года Раланду зацікавілася італьянская «Рома»[3].
Міжнародная кар’ера [рэдагаваць]
Нягледзячы на тое, што Раланду нарадзіўся ў Каба-Вэрдэ, ён, ва ўзросьце 14-ці гадоў з сям’ёй пераехаў у Партугалію. У 2006 годзе ён атрымаў партугальскае грамадзянства й стаў выступаць за моладзевую зборную краіны. У 2006 і 2007 гадох Раланду гуляў на моладзевых першынствах Эўропы.
З 2009 году ён стаў гуляць за першую зборную Партугаліі.
Дасягненьні [рэдагаваць]
Клюбныя [рэдагаваць]
- Чэмпіён Партугаліі (3): 2009, 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Партугаліі (3): 2009, 2010, 2011
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі (3): 2009, 2010, 2011
- Пераможца Лігі Эўропы: 2011
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Раланду Фансэка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Статыстыка на сайце ForaDeJogo
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Эдуарду (бр) · 2 Алвэш · 3 Паўлу Фэрэйра · 4 Раланду · 5 Дуда · 6 Карвалью · 7 Раналду · 8 Мэндэш · 9 Ліедсан · 10 Дані · 11 Сымаў · 12 Бэту (бр) · 13 Мігел · 14 Вэлозу · 15 Пэпэ · 16 Мэйрэлеш · 17 Амарым · 18 Алмэйда · 19 Тыягу · 20 Дэку · 21 Кошта · 22 Фэрнандэш (бр) · 23 Куэнтран · Трэнэр Кейраш |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Эдуарду (бр) · 2 Алвэш · 3 Пэпэ · 4 Вэлозу · 5 Куэнтран · 6 Куштодыю · 7 Раналду · 8 Маўтыньню · 9 Алмэйда · 10 Куарэжма · 11 Алівэйра · 12 Патрысію (бр) · 13 Кошта · 14 Раланду · 15 Мікаэл · 16 Мэйрэлеш · 17 Нані · 18 Варэла · 19 Лопіш · 20 Віяна · 21 Пэрэйра · 22 Бэту (бр) · 23 Паштыга · Трэнэр Паўлу Бэнту |
||
| Гэта — накід артыкула пра футбаліста. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |