Угу Алмэйда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Угу Алмэйда
Угу Алмэйда
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 23 траўня 1984 (30 гадоў)
Фігейра-да-Фош, Партугалія
Рост 192 см
Вага 91 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2005
2003
2003—2007
2004
2005
2006—2007
2007—2010
2011—2014
Порту-2
Уніян Лейрыя
Порту
Уніян Лейрыя
Баавішта
Вэрдэр
Вэрдэр
Бэшыкташ
23 (21)
13 (3)
33 (4)
15 (2)
14 (3)
28 (5)
89 (36)
88 (37)
Зборныя
2004— Партугалія 56 (19)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
18 траўня 2014.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
16 чэрвеня 2014.

У́гу Міге́л Пэрэ́йра ды Алмэ́йда (па-партугальску: Hugo Miguel Pereira de Almeida; 23 траўня 1984, Фігейра-да-Фош, Партугалія) — партугальскі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Партугаліі. Пасьля няўдалай спробы зацьвердзіцца ў складзе «Порту», пэўны час правёў у арэндах у розных клюбах, аднак зрабіў сабе імя выступаючы Нямеччыне за «Вэрдэр», дзе ён гуляў на працягу чатырох сэзонаў.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Порту»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прафэсійная кар’ера Угу пачалася ў клюбе «Порту». У свой дэбютны ў партугальскім чэмпіянаце матч за «Порту» Алмэйда правёў 21 верасьня 2003 года ў гульне супраць «Бэнфікі», аднак Угу правёў на полі толькі каля 3 хвілінаў. Нягледзячы на ​​няздольнасьць замацавацца ў асноўным складзе «Порту», ​​малады нападнік працягваў гуляць у клюбах «Уніян Лейрыя» й «Баавішта» на правах арэнды.

Алмэйда вярнуўся ў «Порту» у сэзоне 2005—2006 гадоў, тады ён стаў важнай часткай каманды, якая перамагла ў тым жа годзе ў нацыянальным чэмпіянаце. У Лізе чэмпіёнаў УЭФА таго сэзону Угу больш за ўсё запомніўся сваім голам-прыгажуном са штрафнога з 35 мэтраў у браму мілянскага «Інтэра» на Сан-Сыра[1], тым ня менш прайграным партугальцамі зь лікам 1:2.

«Вэрдэр»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З прыходам у жніўні 2007 года форвардаў Эдгара й Эрнэста Фар’яса ў «Порту» рэзка ўзрасла канкурэнцыя ў нападзе, з прычыны чаго Угу вырашыў пакінуць партугальскі клюб і падпісаў кантракт з брэмэнскім «Вэрдэрам»[2], зь якім правёў папярэдні сэзон на правах арэнды. Нямецкаму клюбу тады патрабаваўся нападнік, бо лідэр нападаў Міраслаў Клёзэ перайшоў у «Баварыю», дзякуючы гэтаму шанцы Алмэйды зайграць у «Вэрдэры» былі вельмі добрымі.

«Бэшыкташ»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

24 сьнежня 2010 года Угу перайшоў у турэцкі «Бэшыкташ», падпісаўшы кантракт на 3,5 гады[3]. Сума трансфэру склала 2 млн эўра[4][5].

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алмэйда гуляў на ўсіх узроўнях партугальскай зборнай, то бок ад зборнай ад 15 гадоў да асноўнай.

Свой поўны дэбют ён зрабіў 18 лютага 2004 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Ангельшчыны, які скончыўся зь лікам 1:1. Алмэйда быў прызваны ў зборную на адборачныя матчы да чэмпіянату Эўропы 2008 году. У матчы супраць зборнай Азэрбайджана ён забіў свой ​​першы гол за зборную.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Порту»

«Вэрдэр»

«Бэшыкташ»

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Угу Алмэйдасховішча мультымэдыйных матэрыялаў