Руй Патрысію

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Руй Патрысію
Руй Патрысію
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 лютага 1988 (26 гадоў)
Маразэш, Партугалія
Рост 189 см
Вага 83 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Спортынг
Нумар 1
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006— Спортынг 135 (0)
Зборныя
2010— Партугалія 14 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
12 траўня 2012.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
17 чэрвеня 2012.

Руй Пэ́дру душ Са́нтуш Патры́сію (па-партугальску: Rui Pedro dos Santos Patrício; 15 лютага 1988, Маразэш, Партугалія) — партугальскі футбаліст, брамнік клюба «Спортынг» й нацыянальнай зборнай Партугаліі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У раньнім узросьце Патрысію гуляў на пазыцыі нападніка. Аднойчы ён быў заўважаны скаўтам лісабонскага «Спортынга» й быў запрошаны ў моладзевую акадэмію. Дэбют у асноўнай камандзе адбыўся 19 лістапада 2006 года ў дзесятым туры чэмпіянату Партугаліі. На выездзе быў перайграны «Марытыму» зь лікам 0:1. За 15 хвілінаў да канца гульні Руй адбіў пэнальці. Гэта быў адзіны матч Патрысію ў гэтым сэзоне.

Перад пачаткам наступнага сэзону каманду пакінуў шматгадовы першы нумар брамнік Рыкарду Пэрэйра. Руй Патрысію перамог у канкурэнцыі за месца ў браме ў вэтэрана Тыягу Фэрэйра й сэрбскага галкіпэра каманды Ўладзімера Стойкавіча. 27 лістапада 2007 года Патрысію правёў свой ​​першы матч у Лізе чэмпіёнаў УЭФА. У госьцевым матчы пятага тура групавога этапу «Спортынг» саступіў «Манчэстэр Юнайтэд» зь лікам 2:1. У тым сэзоне «Спортынг» перамог у розыгрышу Кубка Партугаліі, а ў чэмпіянаце фінішаваў другім. Руй Патрысію правёў у гэтым сэзоне 28 матчаў, а ў студзені быў названы лепшым маладым гульцом лігі.

У міжсэзоньне маладым брамнікам цікавіўся італьянскі гранд «Інтэрнацыянале»[1], але трансфэр не адбыўся. 16 жніўня 2008 года ў матчы за Супэркубак Партугаліі зь лікам 2:0 быў перайграны «Порту». Патрысію адбіў пэнальці ў выкананьні Луча Гансалеса.

Мае кантракт са «Спортынгам» да 30 чэрвеня 2013 года.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

29 студзеня 2007 года быў выкліканы Луісам Фэліпэ Скалары ў нацыянальную зборную Партугаліі на таварыскі матч супраць зборнай Італіі, але ўдзелу ў гульні не прыняў. Дэбютаваў за зборную 17 лістапада 2010 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Гішпаніі. Руй адыграў другі тайм, замяніўшы Эдуарду ў перапынку.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Партугаліі Спортынг:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Руй Патрысіюсховішча мультымэдыйных матэрыялаў