Дэйвід Бэкгэм
| Дэйвід Бэкгэм | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 2 траўня 1975 (38 гадоў) Лёндан, Ангельшчына |
|
| Рост | 183 | |
| Вага | 80 | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Пары Сэн-Жэрмэн | |
| Нумар | 32 | |
| Моладзевыя клюбы | ||
| 1989—1990 1990—1991 1991—1993 |
Брымздаўн Ровэрз Тотэнгэм Готспур Манчэстэр Юнайтэд |
|
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1993—2003 1995 2003—2007 2007—2012 2009 2010 2013— |
Манчэстэр Юнайтэд → Прэстан Норд Энд (арэнда) Рэал Мадрыд Лос-Анджэлес Гэлаксі → Мілян (арэнда) → Мілян (арэнда) Пары Сэн-Жэрмэн |
265 (62) 5 (2) 116 (13) 98 (18) 18 (2) 11 (0) 0 (0) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 1996—2009 | Ангельшчына | 115 (17) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Дэйвід Робэрт Джозэф Бэкгэм (па-ангельску: David Robert Joseph Beckham; нарадзіўся 2 траўня 1975 году, Лёндан, Ангельшчына) — ангельскі футбаліст, паўабаронца францускага клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн». На працягу кар’еры выступаў за клубы «Манчэстэр Юнайтэд», «Прэстан Норд Энд», «Рэал Мадрыд» і «Мілян» а таксама абараняў колеры зборнай Ангельшчыны, у якой ён зьяўляецца рэкардсмэнам па ліку згуляных матчаў сярод палявых гульцоў[1]. Асабліва вядомы сваімі высокімі навыкамі выкананьня стандартаў і штрафных удараў. У 2011 годзе быў прызнаны самым высокааплатным футбалістам сьвету[2].
Футбольная кар’ера Бэкгэма пачалася пасьля падпісаньня прафэсійнага кантракту з «Манчэстар Юнайтэд» у якім ён дэбютаваў у 1992 годзе ўва ўзросьце 17 гадоў[3]. Бэкгэм выйграў з «Манчэстар Юнайтэд» 6-чэмпіёнскіх тытулаў Прэм’ер лігі, двойчы Кубак Ангельшчыны й аднойчы Лігу чэмпіёнаў. У 2003 годзе ён перайшоў у «Рэал Мадрыд», у якім выступаў на працягу чатырох сэзонаў[4], выйграўшы чэмпіянат Гішпаніі ў сваім апошнім сэзоне ў камандзе[5]. У студзені 2007 году Бэкгэм падпісаў з клюбам МЛС «Лос-Анджэлес Гэлаксі» пяцігадовы кантракт на суму 32,5 млн даляраў[6]. Зьяўляючыся гульцом «Гэлаксі» Бэкгэм выступаў за італьянскі «Мілян» на правах арэнды ў 2009 і 2010 гадох.
Зьмест |
Кар’ера [рэдагаваць]
Дэйвід быў адным з гульцоў «Манчэстэр Юнайтэд», якія сталі ўладальнікамі Моладзевага кубку Ангельшчыны ў траўні 1992 году. Сам Бэкгэм вызначыўся голам у другім фінальным матчы супраць «Крыстал Пэлас». У гэтым жа годзе ён дэбютаваў за асноўны склад «Юнайтэд» выйшаўшы на зьмену ў матчы Кубка Футбольнай лігі супраць «Брайтан энд Гоўв Альбіёну», а неўзабаве пасьля гэтага падпісаў свой першы прафэсійны кантракт з клюбам.
Зборная [рэдагаваць]
Першае зьяўленьне Бэкгэма ў кашулі нацыянальнай зборнай Ангельшчыны адбылося 1 верасьня 1996 году ў адборачным матчы да чэмпіянату сьвету 1998 году супраць Малдовы[7].
Асабістае жыцьцё [рэдагаваць]
Бэкгэм жанаты на сьпявачкі Вікторыі Бэкгэм былога гурта Spice Girls (у дзявоцтве — Эдамз)[8] і мае траіх сыноў: Брукліна Джозэфа, Рамэо Джэймза, Круза Дэйвіда й дачку Гарпэр Сэвэн. Сям’я Бэкгэма на дадзены момант пражывае ў Бэвэрлі-Гілз у Каліфорніі[9].
Цікавыя факты [рэдагаваць]
Акрамя футбола Дэйвід Бэкгэм актыўна здымаецца ў рэклямах і розных часопісах пра моду. Таксама ён выпускае ўласную парфумэрыю й лінію адзеньня.
Дасягненьні [рэдагаваць]
- Чэмпіён Ангельшчыны (6): 1996, 1997, 1999, 2000, 2001, 2003
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны (2): 1996, 1999
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў (1): 1999
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны (2): 1996, 1997
- Чэмпіён Гішпаніі: 2007
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2003
- Уладальнік Кубка MLS (2): 2011, 2012
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Beckham reaches new caps landmark. BBC Sport
- ^ Бекхэм стал самым богатым футболистом мира, опередив Роналду и Месси. interfax.ru
- ^ Los Angeles Galaxy: Player bio. Los Angeles Galaxy.
- ^ Beckham joins Real Madrid. BBC Sport
- ^ Beckham bows out with Liga title. BBC Sport
- ^ Beckham confirms LA Galaxy move. The Guardian.
- ^ «Moldova 0 – England 3». englandstats.com.
- ^ David and Victoria Beckham. The Times.
- ^ David and Victoria Beckham expecting fourth child. BBC News.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Афіцыйны сайт гульца
- Акадэмія Дэйвіда Бэкгэма
- Профіль на сайце «Манчэстэр Юнайтэд»
- Профіль на сайце «Рэал Мадрыд»
- Профіль на сайце MLS
|
|
|---|
|
1 Душэ (бр) · 2 Сылва · 3 Сако · 5 Т’енэ · 6 Камара · 7 Мэнэз · 10 Ібрагімавіч · 11 Лявэццы · 13 Алекс · 14 Мацюідзі · 16 Арэоля (бр) · 17 Максвэл · 19 Гамэйро · 20 Шантом · 22 Арман · 23 ван дэр Віль · 26 Жае · 27 Пасторэ · 28 Мота · 29 Мура · 30 Сырыгу (бр) · 32 Бэкгэм · 40 Ле Кром (бр) · Трэнэр: Анчэлёцьці |
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Сымэн (бр) · 2 Кэмпбэл · 3 Ле Со · 4 Інс · 5 Эдамз · 6 Саўтгэйт · 7 Бэкгэм · 8 Бэці · 9 Шырэр · 10 Шэрынггэм · 11 Макманаман · 12 Нэвіл · 13 Мартын (бр) · 14 Андэртан · 15 Мэрсан · 16 Скоўлз · 17 Лі · 18 Кіёўн · 19 Л. Фэрдынанд · 20 Оўэн · 21 Р. Фэрдынанд · 22 Флаўэрз (бр) · Трэнэр Годл |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Сымэн (бр) · 2 Г. Нэвіл · 3 Ф. Нэвіл · 4 Кэмпбэл · 5 Эдамз · 6 Кіёўн · 7 Бэкгэм · 8 Скоўлз · 9 Шырэр · 10 Оўэн · 11 Макманаман · 12 Саўтгэйт · 13 Мартын (бр) · 14 Інс · 15 Бэры · 16 Джэрард · 17 Ўайз · 18 Бармбі · 19 Гэскі · 20 Філіпс · 21 Фаўлер · 22 Райт (бр) · Трэнэр Кіган |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Сымэн (бр) · 2 Мілз · 3 Э. Коўл · 4 Сынклер · 5 Фэрдынанд · 6 Кэмпбэл · 7 Бэкгэм · 8 Скоўлз · 9 Фаўлер · 10 Оўэн · 11 Гэскі · 12 Браўн · 13 Мартын (бр) · 14 Брыдж · 15 Кіёўн · 16 Саўтгэйт · 17 Шэрынггэм · 18 Харгрыўз · 19 Джо Коўл · 20 Васэл · 21 Бат · 22 Джэймз (бр) · 23 Даер · Трэнэр Эрыксан |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Джэймз (бр) · 2 Г. Нэвіл · 3 Э. Коўл · 4 Джэрард · 5 Тэры · 6 Кэмпбэл · 7 Бэкгэм · 8 Скоўлз · 9 Руні · 10 Оўэн · 11 Лэмпард · 12 Брыдж · 13 Робінсан (бр) · 14 Ф. Нэвіл · 15 Кінг · 16 Карагер · 17 Бат · 18 Харгрыўз · 19 Джо Коўл · 20 Даер · 21 Гэскі · 22 Ўакэр (бр) · 23 Васэл · Трэнэр Эрыксан |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Робінсан (бр) · 2 Нэвіл · 3 Э. Коўл · 4 Джэрард · 5 Фэрдынанд · 6 Тэры · 7 Бэкгэм · 8 Лэмпард · 9 Руні · 10 Оўэн · 11 Джо Коўл · 12 Кэмпбэл · 13 Джэймз (бр) · 14 Брыдж · 15 Карагер · 16 Харгрыўз · 17 Джэнас · 18 Кэрык · 19 Ленан · 20 Даўнінг · 21 Краўч · 22 Карсан (бр) · 23 Ўолкат · Трэнэр Эрыксан |
||