Болтан Ўандэрэрз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Ангельшчыны Болтан Ўандэрэрз
Bolton Wanderers FC.png
Поўная назва Bolton Wanderers Football Club
Мянушкі Рысакі
Заснаваны 1874, як ФК «Крайст Чэрч»
Горад Болтан
Стадыён Рыбак
Умяшчальнасьць: 28 723
Прэзыдэнт Філ Гэртсайд
Галоўны трэнэр Оўэн Койл
Чэмпіянат Прэм'ер-Ліга
 · 2010—11 14
Хатнія колеры
Выязныя колеры

«Болтан Ўандэрэрз» (па-ангельску: Bolton Wanderers Football Club; назва перакладаецца як «Вандроўцы Болтану»; назва часта скарачаецца да «Болтан») — ангельскі футбольны клюб, які прадстаўляе горад Болтан у Прэм’ер-Лізе. У сэзоне 2005—2006 каманда ўпершыню ў сваёй гісторыі прыняла ўдзел у міжнародным футбольным турніры пад эгідай УЭФА і дайшла да 1/16 фіналу Кубка УЭФА, дзе саступіла марсэльскаму «Алімпіку».

Клюб быў заснаваны ў 1874 годзе пад назвай «Крайст Чэрч» (Царква Хрыста). У 1997 годзе «Болтан Ўандэрэрз» пераехаў на стадыён «Рыбак». Да гэтага выступаў на арэне «Бурндэн Парк».

Зьмест

Гісторыя[рэдагаваць]

Раньнія гады[рэдагаваць]

Клюб быў заснаваны прыхаджанамі царкоўнай школы ў 1874 годзе пад назвай «Крайст Чэрч». У 1877 годзе каманда была перайменаваная й пачала насіць сучасную назву «Болтан Ўандэрэрз», а праз 11 гадоў клюб прыняў удзел у стварэньні Футбольнай лігі.

У Кубку Ангельшчыны сэзону 18871888 гадоў, «Болтан» прымаў удзел у зацяжным першым туры супраць «Эвэртана». Ўэйлзкі паўабаронца Боб Робэртс забіў адзіны гол у першым матчы, але вынік быў прызнаны несапраўдным, бо «Болтан» выставіў не свайго гульца, Робэрта Струтэрса. Далей рушылі ўсьлед два нічыйных матча перш чым «Эвэртан» перамог у другой перагулёўцы матчу (усяго было згуляна чатыры матчы) зь лікам 2:1. Аднак, на гэты раз «Эвертан» дыскваліфікавалі за выстаўленьне на матч двух прафэсійных гульцоў, якія былі зарэгістраваныя як аматары, і перамога была прысуджана «Болтану». У другім раўндзе Болтан вылецеў з кубка, прайграўшы клюбу «Прэстан Норт Энд» зь лікам 9:1.

У 1894 годзе «Болтан» дайшоў да фіналу найстарэйшага турніру, Кубка Ангельшчыны, але прайграў «Нотс Каўнці» зь лікам 4:1 на стадыёне Гудысан Парк. Праз дзесяць гадоў клюб зноўку заняў другое месца ў турніры, прайграўшы зь лікам 1:0 «Манчэстэр Сіці» 23 красавіка 1904 году. 28 красавіка 1923 году «Болтан» перамог у кубку з трэцяй спробы, перамогшы «Ўэст Гэм Юнайтэд» зь лікам 2:0 на Ўэмблі. Матч вядомы, як Фінал белага каня, на якім прысутнічала звыш за 127 тысячаў заўзятараў. Нападаючы «Болтана» Дэйвід Джэк увайшоў у гісторыю як аўтар першага гола, забітага на лёнданскім стадыёне Ўэмблі.

Склад[рэдагаваць]

Асноўны склад[рэдагаваць]

Па стане на 1 лютага 2012 года
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Вугоршчыны Бр Адам Богдан 1987
2 Сьцяг Ісьляндыі Аб Грэтар Стэйнсан 1982
3 Сьцяг Гішпаніі Аб Маркас Алёнса 1990
6 Сьцяг Ангельшчыны ПА Фабрыс Муамба 1988
7 Сьцяг Ангельшчыны ПА Крыс Іглз 1985
8 Сьцяг ЗША ПА Ст’юарт Голдэн 1985
9 Сьцяг Турэччыны Нап Шанлы Тунджай (у арэндзе з «Вольфсбургу») 1982
10 Сьцяг Баўгарыі ПА Марцін Петраў 1981
11 Сьцяг Ямайкі ПА Рыкарда Гарднэр 1978
12 Сьцяг Ангельшчыны Аб Зэт Найт 1980
14 Сьцяг Ангельшчыны Нап Кевін Дэйвіс (капітан) 1977
15 Сьцяг Ангельшчыны Аб Тайран Мірс 1983
16 Сьцяг Ангельшчыны ПА Марк Дэйвіс 1988
17 Сьцяг Харватыі Нап Іван Класьніч 1980
18 Сьцяг Ўэйлзу Аб Сэм Рыкетс 1981
19 Сьцяг Ангельшчыны Нап Найджэл Рэо-Кокер 1984
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Ангельшчыны Нап Робі Блэйк 1976
21 Сьцяг Ангельшчыны ПА Дэрэн Прэтлі 1985
22 Сьцяг Фінляндыі Бр Юсы Яаскэлайнен 1975
23 Сьцяг Ангельшчыны ПА Шон Дэвіс 1979
24 Сьцяг Францыі Нап Давыд Н’Гог 1989
25 Сьцяг Бэльгіі Аб Дэдрык Баята (у арэндзе з «Манчэсэтэр Сіці») 1990
26 Сьцяг Ангельшчыны Бр Робэрт Лейнтан 1989
27 Сьцяг Паўднёвай Карэі ПА Лі Чун-Юн 1988
29 Сьцяг Ангельшчыны ПА Марвін Сордэл 1991
30 Сьцяг Японіі Нап Рыё Міяічы (у арэндзе з «Арсэналу») 1992
31 Сьцяг Ангельшчыны Аб Дэйвід Ўітэр 1987
32 Сьцяг ЗША Аб Тым Рым 1987
33 Сьцяг Ірляндыі Аб Марк Коналі 1991
34 Сьцяг Ангельшчыны Нап Том Івз 1992
36 Сьцяг Шатляндыі Нап Майкл О’Галаран 1991
39 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джо Райлі

Вядомыя гульцы[рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Болтан Ўандэрэрзсховішча мультымэдыйных матэрыялаў