ЧФР Клуж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
ЧФР Клуж
Поўная назва Fotbal Club CFR 1907 Cluj
Заснаваны 1907
Горад Клуж-Напока, Румынія
Стадыён Канстантын Рэдулеску
Умяшчальнасьць: 23 500
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2022—2023 3 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
cfr1907.ro (рум.)

ЧФР (па-румынску: CFR) — румынскі футбольны клюб з гораду Клуж-Напокі. Заснаваны ў 1907 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Румыніі, чатырохразовы ўладальнік Кубка Румыніі. Абрэвіятура ЧФР азначае зь перакладам з румынскае мовы — «румынская чыгунка». Большую частку свайго існаваньня клюб правёў у ніжніх лігах румынскага футболу, пасьля вылету з найвышэйшай лігі ў 1970-х гадох. Пры значнай фінансавай падтрымцы папярэдняга ўладальніка Арпада Пасканы, пачынаючы з 2002 году, клюб у 2004 годзе павярнуўся ў найвышэйшы дывізіён. А потым здабыў перамогу ў чэмпіянаце краіны, пераірваўшы ў сэзоне 2007—2008 гадоў 17-гадовую гегемонію сталічных клюбаў[1].

Клюб мае супрацьстаяньне з камандай «Унівэрсытаця», якая таксама базуецца ў горадзе Клуж-Напоцы. Матчы паміж двума клюбамі вядомыя як Клужаўскае дэрбі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калажварскі чыгуначны спартовы клюб на фатаздымку 1911 году.

Клюб быў заснаваны ў 1907 годзе, калі горад Клуж-Напока (тады вядомы як Калажвар) быў часткай Аўстра-Вугоршчыны, пад назвай Калажварскі чыгуначны спартовы клюб (вуг. Kolozsvári Vasutas Sport Club). З 1907 па 1910 гады каманда гуляла ў чэмпіянаце гораду, аднак аніякіх прыкметных дасягненьняў клюбу бракавала. У 1911 годзе клюб стаўся першым чэмпіёнам навастворанага чэмпіянату Трансыльваніі. У пэрыяд з 1911 па 1914 гады клюб стала займаў другі радок у памянёным спаборніцтве, якое пасьля было перапыненае празь Першую сусьветную вайну. Па вайне Трансыльванія адыйшла да Румыніі, і клюб адпаведна зьмяніў назоў на ЧФР Клуж, што ёсьць акронімам з назвы па-румынску дзяржаўнай кампаніі Румынская чыгунка (рум. Căile Ferate Române), захаваўшы, такім чынам, свае сувязі з нацыянальнай чыгуначнай арганізацыяй. Клюб двойчы запар здабыў перамогу ў лякальным чэмпіянаце, пасьля чаго далучыўся да румынскай лігі.

Паміж 1920 і 1934 гадамі ЧФР ня меў прыкметных дасягненьняў. Паміж 1934 і 1936 гадамі клюб на працягу двух сэзонаў знаходзіўся ў Другой лізе, заняўшы шостае месца ў сэзоне 1934—1935 гадоў і восьмае месца ў сэзоне 1935—1936 гадоў. У 1936 годзе клюб быў паніжаны да Трэцяй лігі, але потым падвышаўся да Другой лігі. У такім рэжыме клюб жыў да пачатку сэзону 1947—1948 гадоў, калі аб’яднаўся зь іншым клужаўскім клюбам «Фэрар», удзельнікам Першай лігі. У выніку, ЧФР атрымаў права на ўдзел у найвышэйшым дывізіёне айчыннага першынства. На жаль, у Першай лізе каманда пратрымалася ўсяго два гады, пасьля чаго 20 наступных гадоў знаходзіліся па-за межамі эліты. У 1960 годзе адбылося яшчэ адное зьліцьцё, гэтым разам з «Рапідам», што прывяло да стварэньня клюбу КСМ. У 1964 годзе назва каманды была зьмененая на «Клужана». У тым жа годзе юніёрская дружына клюбу здабыла перамогу ў чэмпіянаце краіны. Праз тры гады назва каманды была павернутая на колішнюю — ЧФР.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэмпіён Румыніі: (7)
2008, 2010, 2012, 2018, 2019, 2020, 2021
Уладальнік Кубка Румыніі: (4)
2008, 2009, 2010, 2016
Уладальнік Супэркубка Румыніі: (2)
2009, 2010, 2018, 2020

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 4 сакавіка 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
3 Сьцяг Маўрытаніі Аб Алі Абэйд 1997
4 Сьцяг Румыніі Аб Крыстыян Маня 1997
6 Сьцяг Альбаніі Аб Арлінд Аеці 1993
7 Сьцяг Марока ПА Амар Эль-Кадуры 1990
8 Сьцяг Румыніі ПА Робэрт Філіп 2002
9 Сьцяг Румыніі Нап Даніел Бырлігя 2000
10 Сьцяг Румыніі Нап Чыпрыян Дзяк 1986
12 Сьцяг Харватыі Аб Пэтар Маміч 1996
14 Сьцяг Кот-д’Івуару Нап Валентэн Сэрэб 2002
17 Сьцяг Нігерыі Нап Філіп Атэле 1999
18 Сьцяг Кот-д’Івуару ПА Кадэр Кейта 2000
19 Сьцяг Румыніі Аб Васыле Могаш 1992
21 Сьцяг Румыніі ПА Рауль Клемэнюк (ар. Біхор) 2006
22 Сьцяг Украіны Аб Алан Аусі (ар. Панфэрадына) 2001
24 Сьцяг Косава Аб Рыён Зэйнулягу 2003
27 Сьцяг Румыніі Аб Матэй Іліе 2002
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
29 Сьцяг Рэспублікі Конга ПА Дзюрэль Авуну 1997
34 Сьцяг Румыніі Бр Крыстыян Бэлгрэдан 1988
42 Сьцяг Славеніі Аб Матыя Бобэн 1994
44 Сьцяг Харватыі Аб Антан Крэшыч (ар. Рыека) 1996
45 Сьцяг Румыніі Аб Марыю Камора (капітан) 1986
73 Сьцяг Харватыі ПА Карла Мухар 1996
76 Сьцяг Францыі Аб Лялі Фафана 2000
77 Сьцяг Грэцыі ПА Панаётыс Тахцыдыс 1991
81 Сьцяг Малдовы Нап Георге Гондыю 2002
82 Сьцяг Румыніі ПА Алін Фікэ 2001
89 Сьцяг Румыніі Бр Ота Гіндрых 2002
90 Сьцяг Румыніі Бр Рэзван Сава 2002
99 Сьцяг Нігерыі Нап Пітэр Майкл 1998
Сьцяг Харватыі ПА Ёсіп Міхаліч 2003
Сьцяг Італіі Нап Філіпа Фалька 1992

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]